Наркагандаль
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Наркагандаль — гандаль наркотыкамі. Уяўляе сабою шматмільярдны бізнэс, кантраляваны арганізаванай злачыннасьцю.
Выраб наркотыкаў [рэдагаваць]
Да асноўных рэгіёнаў вытворчасьці наркотыкаў адносяць:
- Залаты паўмесяц (Іран, Аўганістан, Пакістан) — тут вырабляецца самая вялікая колькасьць опіюму;
- Залаты трыкутнік (М’янма, Лаос, Тайлянд) — вытворчасьць опіюму;
- Паўднёвая Амэрыка (Калюмбія, Пэру, Балівія) — гадоўля кокі, зь якой робіцца какаін;
- Нідэрлянды — вытворчасьць марыхуаны і сынтэтычных наркотыкаў;
- Марока — вытворчасьць гашышу;
Варта адзначыць, што Аўганістан зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам опіюму ў сьвеце, на яго долю даводзіцца парадку трох чвэрцяў сусьветнай вытворчасьці опіюму-сырцу.