Райн (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Райн (па-нямецку: Rhein [райн], па-француску: Rhin [рэн], па-нідэрляндзку: Rijn [рэйн]) — буйная рака у Заходняй Эўропе.

Райн

Працякае па тэрыторыі Швайцарыі, Ліхтэнштайна, Аўстрыі, Нямеччыны, Францыі, Нідэрляндаў.

Даўжыня — 1320 км, плошча басэйна — 185 тыс. км².

Мапа Райну

Бярэ пачатак у Альпах, працякае праз Бодэнскае возера, перасякае адгор'і Юры і Шварцвальда, пасьля чаго цячэ па Верхнярайнскай нізіне. У сярэдняй плыні прарываецца праз Райнскія Сланцавыя горы. Ніжняя плынь — у межах Сярэднеэўрапейскай раўніны, дзе рэчышча шмат дзе агароджанае дамбамі. Упадае ў Паўночнае мора, утвараючы складаную дэльту.

Асноўныя прытокі: Нэкар, Майн, Рур (правыя); Аарэ, Мозэль (левыя). У левы рукаў дэльты ўпадае рака Маас.

У вярхоўях — вяснова-летняя паводка, у сярэдняй і ніжняй плыні шматводдзе на працягу ўсяго года. Сярэдні расход — 2500 м^(3)/з, гадавы сьцёк каля 79 км^(3).

Рака суднаходная на 952 км, да швайцарскага места Базэль і па Бодэнскім возеры. Агульная даўжыня водных шляхоў у басэйне Райна каля 3000 км.

Райн злучаны каналамі з Ронай, Марнай, Вэзэрам, Эльбай.

Гарады на Райне: Арнэм (Нідэрлянды), Дзюсэльдорф, Кёльн, Бон, Майнц, Мангайм, Вормс,(Нямеччына), Страсбург (Францыя), Базэль (Швайцарыя).

Зьліцьцё Райна і Мозэля у нямецкім месьце Кобленц (Бацька-Рэйн і маці-Мозель)

Літаральна назоў ракі перакладаецца як "Плынь" (зь кельцкае).

[рэдагаваць] Літаратура

  • Географический энциклопедический словарь. М., 1986.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Райн (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў