Дзямідаў (горад)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Дзямідаў | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1499 | ||||
| Вобласьць: | Смаленская | ||||
| Раён: | Дзямідаўскі | ||||
| Плошча: | 33 км² | ||||
| Насельніцтва: | 7 895 (2009) | ||||
| Тэлефонны код: | +7 48147 | ||||
| Аўтамабільны код: | 67 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°16′ пн. ш. 31°31′ у. д. / 55.267° пн. ш. 31.517° у. д.Каардынаты: 55°16′ пн. ш. 31°31′ у. д. / 55.267° пн. ш. 31.517° у. д. | ||||
|
Дзямідаў на мапе Расеі
Дзямідаў
|
|||||
Дзямі́даў (да 1918 году — Парэ́чча) — места ў Смаленскай вобласьці Расеі, на сутоках рэчак Каспля і Гобза. Адміністрацыйны цэнтар Дзямідаўскага раёну. Насельніцтва 7 895 чалавек (2009).
Знаходзіцца за 92 км ад Смаленску, за 47 км ад чыгуначнай станцыі Рудня.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
- 1499: першы пісьмовы ўспамін пра Парэчча, цэнтар воласьці ў Вялікім Княстве Літоўскім.
- 1514: захопленае Масковіяй.
- 1611: вярнулася ў склад Вялікага Княства Літоўскага, у Смаленскім павеце Смаленскага ваяводзтва.
- 1654: зноў трапіла пад уладу Маскоўскай дзяржавы.
- 1776: места, цэнтар павету Смаленскай губэрні.
- 26 лютага 1863: распрацаваны праект мескага гербу «ў зялёным полі левая хвалястая срэбная перавязь, уздоўж якой чорная страла джалам на дол».[1]
- 1918: увайшло ў склад абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі.
- лістапад 1918: у Парэччы адбылося антыбальшавіцкае паўстаньне, у выніку чаго места на адзін дзень вызвалілі з-пад савецкай улады.[2]
- 20 сьнежня 1918: бальшавікі перайменавалі Парэчча ў гонар забітага паўстанцамі старшыні павятовага камітэту РКП(б) Я. Дзямідава.
- 1 студзеня 1919: адпаведна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі — у складзе Беларускай ССР, цэнтар Парэцкага павету Смаленскага раёну.[3]
- 16 студзеня 1919: бальшавікі адабралі места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
- 1921: у Дзямідаве быў расстраляны тутэйшы шавец Ігнат Курмель за заяву, што ён спадзяецца дажыць да таго часу, калі ягонае роднае места Парэчча скіне зь сябе чужацкую назву — Дзямідаў.[2]
- 13 ліпеня 1941 — 22 верасьня 1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
[рэдагаваць] Насельніцтва
- 1897 — 5 692 чал. (2 741 мужчынаў і 2 951 жанчын.).[4]
- 1931 — 5,3 тыс. чал.
- 1959 — 6,9 тыс. чал.
- 1979 — 9,7 тыс. чал.
- 1992 — 9,8 тыс. чал.[5]
- 2009 — 7 895 чал.
[рэдагаваць] Эканоміка
Ільнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Царква Дабравешчаньня Прасьв. Багародзіцы.
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы.
- Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы.
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Юры Нікулін (1921—1997) — выбітны савецкі актор.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Парэчча // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- ^ a b Парэцкае (Дзямідаўскае) паўстаньне. Жыгалаўшчына // Віцьбіч, Ю. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі / Юрка Віцьбіч. — Вільня: Gudas, 2007. — 308 с.
- ^ А. Трусаў. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» №34 (822) 5 верасня 2007
- ^ Поречье, уездный город Смоленской губернии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
- ^ Демидов // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
[рэдагаваць] Літаратура
- Парэчча // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Porzecze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 836
- Парэцкае (Дзямідаўскае) паўстаньне. Жыгалаўшчына // Віцьбіч, Ю. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі / Юрка Віцьбіч. — Вільня: Gudas, 2007. — 308 с.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дзямідаў (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Смаленская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Мескія акругі | ||
| Муніцыпальныя раёны |
Вяземскі • Вяліскі • Гжацкі (Гагарынскі) • Глінкаўскі • Дарагабускі • Дзямідаўскі • Духаўшчынскі • Ельнянскі • Кардымаўскі • Красьнянскі • Манастыршчанскі • Навадугінскі • Пачынкаўскі • Рослаўскі • Руднянскі • Сафонаўскі • Смаленскі • Сычоўскі • Угранскі • Хіславіцкі • Холм-Жыркоўскі • Цёмкінскі • Шумяцкі • Ярцаўскі • Яршыцкі
|
|
| Цэнтры раёнаў |
Вязьма • Вяліж • Гагарын (Гжацк) • Глінка • Дарагабуж • Дзямідаў (Парэчча) • Духаўшчына • Ельня • Кардымава • Красны • Манастыршчына • Навадугіна • Пачынак • Рослаў • Рудня • Сафонава • Смаленск • Сычоўка • Угра • Хіславічы • Холм-Жыркоўскі • Цёмкіна • Шумячы • Ярцава • Яршычы
|
|