Пхеньян
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Пхеньян | |||
|
|
|||
| Першыя згадкі | 1122 да н.э. | ||
| Плошча | 3194 км² | ||
| Насельніцтва - шчыльнасьць |
2 741 000 858 |
||
| Часавы пас - улетку |
+9 +9 |
||
Пхенья́н (па-карэйску: 평양) – сталіца Карэйскай Народна-Дэмакратычнай рэспублікі, на карэйскай мове азначае “шырокая зямля” ці “утульная мясцовасьць”, разьмяшчаецца ў заходняй частцы краіны ў прыморскай нізіне, на вышыні каля 85 м над узроўнем мора на раце Тэдон, каля 50 км ад яе вусьця. Горад зьяўляецца асноўным прамысловым і навукова-эканамічным цэнтрам краіны.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Пхеньян – адзін з самых старажытных гарадоў Карэі – закладзены ў 1122 годзе да н.э. У 427-668 г.г. сталіца каралеўства Кагурджа. Потым горад быў зьнішчаны кітайскімі войскамі. У пэрыяд з 918 да 1392 г.г. Пхеньян выконваў ролю сталіцы Карэі. З 1592 да 1593 г.г. часова быў захоплены японцамі. З 17 стагодзьдзя палітычны і культурны цэнтар паўночна-заходняй Карэі. У 1627 годзе Пхеньян зноў быў захоплены і зьнішчаны кітайскімі войскамі. Пад час кітайска-японскай вайны 1894-95 г.г. горад быў значна пашкоджаны. 1910 – 1945 г.г. ён быў адбудаваны пад час японскай акупацыі. У 1945 годзе горад быў вызвалены Савецкімі войскамі. З 1948 году – Пхеньян сталіца Паўночнай Карэі. Пад Карэйскай вайны горад знаходзіўся пад кантролем войскаў ААН, але потым быў заняты кітайскімі і паўночнакарэйскімі войскамі. Пасьля вайны горад быў адбудаваны пры дапамозе СССР і Кітая.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Пхеньян падзелены на 19 акругаў ( гуёк) і 4 раёны (кун).
[рэдагаваць] Клімат
Клімат мусонны, з рэзкім адрозьненьнем пораў году і сэзонаў засухі і дажджоў. Тэмпэратура паветра ў студзені -8°C, у ліпені 24°C. Гадавая колькасьць ападкаў каля 1 000 мм.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Пхеньян — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў