Аб’яднаная грамадзянская партыя
| Аб’яднаная Грамадзянская Партыя | |
| Лідэр партыі | Анатоль Лябедзька |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 1 кастрычніка 1995 |
| Штаб-кватэра | Менск, вул. В. Харужай, 22, офіснае памяшканьне № 1701 |
| Саюзьнікі і блёкі | АДС |
| Ідэалёгія | лібэралізм |
| Колькасьць | 4,5 тыс. (2010)[Крыніца?] |
| Дэвіз | «Свабода, уласнасьць, законнасьць» |
| Афіцыйны сайт | www.ucpb.org |
Аб’ядна́ная грамадзя́нская па́ртыя (АГП) — адна з найбуйнейшых партыяў Беларусі. Лідэрам партыі зьяўляецца Анатоль Лябедзька (з 2000 году, да гэтага АГП кіраваў Станіслаў Багданкевіч). Вядомыя сябры партыі: Генадзь Карпенка, Віктар Ганчар, Юры Захаранка, Міхаіл Чыгір, Аляксандар Дабравольскі, Андрэй Клімаў, Уладзімер Кудзінаў, Аляксандар Сасноў, Павал Казлоўскі. Кіруючы орган — Нацыянальны камітэт.
Зьмест |
[рэдагаваць] Мэты
Садзейнічаньне стварэньню грамадзянскай супольнасьці і прававой дзяржавы на падставе свабодных рынкавых адносін, прыярытэту правоў чалавека, агульначалавечых каштоўнасьцяў і плюралізму па ўсіх напрамках разьвіцьця грамадзтва; абарона правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян Беларусі ў межах дзеючага заканадаўства, садзейнічаньне стварэньню ўмоваў для павышэньня ўзроўню жыцьця грамадзян шляхам рашучага рэфармаваньня эканомікі, інтэграцыі рэспублікі ў міравое эканамічнае супольніцтва.[1]
Пазыцыя партыі — лібэральна-кансэрватыўная, асноўныя каштоўнасьці — свабода, асабістая ўласнасьць, правы чалавека.
[рэдагаваць] Гісторыя
Створана 1 кастрычніка 1995 году злучэньнем дзьвюх партыяў — Аб’яднанай дэмакратычнай (АДПБ, створана ў 1990 годзе) і Грамадзянскай (створана ў 1994 годзе). 28 лістапада 1995 году партыя прайшла працэдуру рэгістрацыі. 19 жніўня 1996 году зацьверджаны сьцяг партыі: белае палатно, у цэнтры якога ў чырвоным авале намаляваны чырвоны конь. 30 ліпеня 1999 году партыя прайшла працэдуру перарэгістрацыі. У кастрычніку 2005 году лідэр партыі Анатоль Лябедзька прайграў выбары адзінага кандыдата ад апазыцыі ў прэзыдэнты Беларусі.