Віктор Вальдэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Віктор Вальдэс
Віктор Вальдэс
Víctor Valdés i Arribas
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 студзеня 1982 (30 гадоў)
Ль’Хоспіталет, Гішпанія
Рост 183
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Барсэлёна
Нумар 1
Моладзевыя клюбы
1995—2000 Барсэлёна
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2003
2002—
Барсэлёна Б
Барсэлёна
77 (0)
288 (0)
Нацыянальная зборная
2010— Гішпанія 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі,  адкарэктавана па стане на
8 студзеня 2011.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
21 сьнежня 2010.

Віктор Вальдэс і Арыбас (нарадзіўся 14 сьнежня 1982) — гішпанскі футбольны брамнік, які гуляе за «Барсэлёну». Да пачатку дарослых выступаў за асноўную каманду «Барсы» прайшоў праз усе моладзевыя каманды клюбу.

Зьмест

[рэдагаваць] Пачатак кар’еры

Вальдэс нарадзіўся ў сям’і Агуэды Арыбас і Хасэ Мануэля Вальдэса. Мае двух братоў — старэйшага Рыкарда і малодшага Альвара. Трапіў у «Барсэлёну» 1 ліпеня 1992 году з клюбу «Пэнья Сінко Копас». Але ужо ў верасьні зьехаў зь сямьёй у Тэнэрыфэ і вярнуўся ў клюб толькі праз тры гады. У моладзевых структурах клюбу Віктор праявіў сабе настолькі добра, што ўжо ў сэзоне 2002/2003 быў пераведзены ў першую каманду.

[рэдагаваць] Асноўны склад «Барсэлёны»

На пачатку Вальдэс разглядаўся, як замена Рабэрта Банана, але ўжо ў канцы сэзону пры трэнэры Радаміры Анцічы зрабіўся асноўным галкіпэрам клюбу. У сэзоне 2003/2004 замацаваў свой статус асноўнага брамніка. Правёўшы некалькі выдатных матчаў, дапамог «Барсэлёне» заняць другое месца. У наступным, чэмпіёнскім сэзоне 2004/2005 «Барсы» правёў амаль усе матчы сваёй каманды, выйграўшы прыз Рыкарда Заморы. У сэзоне 2005/2006 дапамог «Барсэлёне» перамагчы другі раз запар у чэмпіянаце Гішпаніі, а таксама выйграць другі раз у гісторыі Лігу чэмпіёнаў. У фінале спаборніцтва Вальдэс зрабіў некалькі выдатных сэйваў, і быў асабіста пахвалены трэнэрам каталёнцаў Франкам Райкардам пасьля гульні. У гэтым сэзоне, аднак, ён не заваяваў прыз Заморы, саступіўшы Санцьяга Каньнісарэсу і пераможцу Хасэ Мануэлю Пінту. 17 траўня 2007 году Вальдэс паўтарыў рэкорд Андоні Субісарэты, адстаяўшы ўвесь сэзон без заменаў і не прапусьціўшы аніводнай гульні. Нягледзячы на гэта, «Барсэлёна» ня здолела перамагчы ў чэмпіянаце Гішпаніі трэці раз запар. Вальдэс трымае рэкорд клюбу па сухіх хвілінах на эўрапейскай арэне. 1 красавіка 2008 ён згуляў 250-ю гульню за «Барсэлёну».

[рэдагаваць] Гульнявыя характарыстыкі

Адрозьніваецца бліскучай рэакцыяй і гульнёй на выхадзе. Віктора вельмі цяжка перайграць адзін-супраць-аднаго. Можна таксама выдзяліць адносна кепскае рэагаваньне на удары з-за межаў штрафной пляцоўкі.

[рэдагаваць] Узнагароды

  • 2009/2010: Супэркубак Эўропы
  • 2009/2010: Супэркубак Гішпаніі
  • 2008/2009: Ліга Чэмпіёнаў
  • 2008/2009: Чэмпіянат Гішпаніі
  • 2008/2009: Кубак Гішпаніі
  • 2006/2007: Супэркубак Гішпаніі
  • 2005/2006: Чэмпіянат Гішпаніі
  • 2005/2006: Ліга Чэмпіёнаў
  • 2005/2006: Супэркубак Гішпаніі
  • 2004/2005: Чэмпіянат Гішпаніі

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі


Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах