Заслаў (Украіна)
| Заслаў | |||||
Касьцёл Сьв. Язэпа |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1390 | ||||
| Горад з: | 1390 | ||||
| Магдэбурскае права: | 1583 | ||||
| Вобласьць: | Хмяльніцкая | ||||
| Раён: | Заслаўскі | ||||
| Плошча: | 23,91 км² | ||||
| Вышыня: | 226 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 18 444 (2001) | ||||
| Тэлефонны код: | +3 03852 | ||||
| Паштовы індэкс: | 30300—30309 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 50°7′ пн. ш. 26°48′ у. д. / 50.117° пн. ш. 26.8° у. д.Каардынаты: 50°7′ пн. ш. 26°48′ у. д. / 50.117° пн. ш. 26.8° у. д. | ||||
|
Заслаў на мапе Ўкраіны
Заслаў
|
|||||
Заслаў (па-ўкраінску: Заслав) — горад у Хмяльніцкай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар Заслаўскага раёну. Плошча 23,91 км². Насельніцтва 18 444 чалавек (2001). Знаходзіцца на рацэ Гарынь пры ўпадзеньні ў яе рэчак Панора і Сашэнь, за 127 км ад Луцку і 269 км ад Кіева. Чыгуначная станцыя Заслаў на лініі Шапятоўка — Тэрнопаль.
Утварылася на аснове двух местаў: Старога Заслава (1390) і Новага Заслава (1579).
Зьмест |
Этымалёгія назвы [рэдагаваць]
Назва места ўтварылася на аснове рускага гідроніму «славута», што азначае «рэчка». На думку ўкраінскага філёляга Васіля Німчука тапонім, такім чынам, паказвае пачатковае разьмяшчэньне гарадзкога паселішча за рэчкай Гарыньню[1].
Назвы места на розных мовах, у розны час:
- Zaslavia — лацінская назва.
- Zasław — польская назва.
- זסלב — жыдоўская назва.
- Изяслав, Изяславль — расейская назва. Ўжываецца ў адпаведнасьці з указам расейскага імпэратара Мікалая ІІ ад 1910 году.
- Saslaw — нямецкая назва.
- Ізяслав — афіцыйная расеізаваная назва, зьяўляецца ўкраінскай трансьлітэрацыяй расейскага найменьня места.
Гісторыя [рэдагаваць]
- 1390: першыя згадкі ў пісьмовых крыніцах[2]. Уласнасьць князя Хведара Астроскага.
- XIV ст.: у складзе Вялікага Княства Літоўскага
- 1455: перайшоў да Заслаўскіх.
- XVІ—XVІІ стст.: цэнтар Заслаўскага княства.
- 1569: у складзе Крэмянецкага павету.
- XVI ст.: у Заславе існаваў манастыр, у якім пачалі Перасопніцкае Дабравесьце (1556).
- 1567: у горадзе існавала пратэстанцкая друкарня. Згадваецца антытрынітарскі пастар.
- 1579: першая згадка пра Новы Заслаў.
- 1583: Новы Заслаў атрымаў Магдэбурскае права.
- 1648: казацкія войскі захапілі і спалілі места.
- 1709: перайшоў да Любамірскіх.
- 1738: Заслаў набыў маршалак ВКЛ Павал Караль Сангушка.
- 1754: Аўгуст Сас надаў месту страчанае Магдэбурскае права, Новы Заслаў атрымаў свой другі герб («у чырвоным полі срэбная меская брама з трымя вежамі, пакрытымі княжацкімі каронамі, у адчыненых варотах — Пагоня»).
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Цэнтар Заслаўскага намесьніцтва.
- 1796: атрымаў новы, расейскі герб, таксама з выявай Пагоні.
- 1807: згадваецца жыдоўская друкарня.
- 1842: у Заславе працавала паперня.
- 1915: праз горад прайшла чыгунка Шапятоўка — Ланавцы.
- 1917—1920: у складзе УНР. Цэнтар Заслаўскага павету.
- 1919: у Заславе падпісаны пратакол пра вызначэньне дэмаркацыйнай лініі паміж украінскімі й польскімі войскамі.
- 1920: акупаваны бальшавікамі. Валасны i раённы цэнтар Шэпэтаўскай акругі УССР.
- 1937: раённы цэнтар Камянец-Падольскай вобласьці.
- ліпень 1941 — сакавік 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Цэнтар Заслаўскай акругі генэральнай акругі «Валынь-Падольле».
- 1954: раённы цэнтар Хмяльніцкай вобласьці.
- 1991: места ў складзе Ўкраіны.
Места на старых малюнках і фотаздымках [рэдагаваць]
-
Палац Сангушкаў, Напалеон Орда, 1872
Культура [рэдагаваць]
Дзеячы [рэдагаваць]
- Харытон Даўгалюк (па-ўкраінску: Харитон Довгалюк, вёска Крыволука, Заслаўскі павет, Расейская імпэрыя, 1916 — Рочэстэр, Нью-Ёрк, ЗШA, 2006) — украінскі пісьменьнік, журналіст i сьвятар, аўтар чатырох навел, выданых украінскай мовай ў Буэнас-Айрэсе.
- Герась Сакаленка (па-ўкраінску: Герась Соколенко, псэўданім Герасіма Шмігельскага; 3 сакавіка 1920, вёска Міхля, Заслаўскі павет, УНР — 20 лютага 1945, вёска Марк Борау, Трэці Райх) — украінскі паэт, журналіст i актывіст украінскага нацыянальна-вызваленчага руху, аўтар вершаў ў стыле рамантызму. Друкаваў вершы ва ўкраінскіх часопісах і газэтах у самой Украіне і па-за яе межамі.
Насельніцтва [рэдагаваць]

Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Стары заслаўскі замак (XV ст.)
- Царква Сьв. Яна Хрысьціцеля (1599)
- Новы заслаўскі замак (XVІ ст.)
- Сынагога (XVІ ст.)
- Сынагога (XVІII ст.)
- Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынцаў (1602)
- Касьцёл Сьв. Язэпа і кляштар місіянэраў (1747)
- Палац Сангушкаў (1754)
- Гандлёвыя рады (XVІIІ ст.)
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ В. Німчук. Дніпро — Славута // Давньоруська ономастична спадщина в східнослов`янських мовах: Зб. наук. праць. Київ 1986.
- ^ Tadeusz Jerzy Stecki. Wołyń pod względem statystycznym, historycznym i archeologicznym, Т. 1, Lwów 1864
Літаратура [рэдагаваць]
- Tadeusz Jerzy Stecki. Wołyń pod względem statystycznym, historycznym i archeologicznym, Т. 1, Lwów 1864 (пол.)
- Володимир Александрович. Інвентарі замків у Старому й Новому Заславі з XVII століття (укр.)
- Наталя Яковенко. Жарти зі смертю (пародійна мініатюра князя Олександра Заславського на тлі його конфесійної ідентичності) (укр.)
- Метафора спільного дому. Заславщина багатьох культур. Зб. мат. наукової конференції. Ізяслав — Острог, 2006. (укр.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Заслаў (Украіна) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||