Уруґвай
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| República Oriental del Uruguay | |||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: Libertad o Muerte | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | гішпанская | ||||
| Сталіца | Монтэвідэа | ||||
| Найбуйнейшы горад | Монтэвідэа | ||||
| Урад | Прэзыдэнцкая рэспубліка Табарэ Васкес |
||||
| Плошча - Агульная - Адсотак вады |
90 месца ў сьвеце 176 215 км² 1,5 |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2008) - Шчыльнасьць |
132 месца ў сьвеце 3 477 780 19/км² |
||||
| СУП - Агульны (2008) - на душу насельніцтва |
90 месца ў сьвеце $42,543 млрд $13 294 |
||||
| Валюта | Уругвайскі пэса (UYU) |
||||
| Часавы пас - улетку |
UYT (UTC-3) UYST (UTC-2) |
||||
| Незалежнасьць — ад Бразыльскай імпэрыі |
25 жніўня 1825 |
||||
| Дзяржаўны гімн | «Himno Nacional Uruguayo» | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .uy | ||||
| Тэлефонны код | +598 | ||||
Уругвай (па-гішпанску: Uruguay), афіцыйная назва Рэспубліка Ўсходні Ўругвай (па-гішпанску: República Oriental del Uruguay), але дакладней была б Рэспубліка ўсходняга берагу ракі Ўругвай — дзяржава ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўднёвай Амэрыкі, на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяну. На поўначы мяжуе з Бразыліяй, на захадзе з Аргентынай, на ўсходзе і поўдні амываецца Атлянтычным акіянам.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
У сакавіку 1985 году пасьля 12-гадовага пэрыяду вайсковай дыктатуры да ўлады ва Ўругваі прыйшоў цывільны ўрад. У апошнія гады становішча ў краіне характарызуецца адноснай стабільнасьцю.
[рэдагаваць] Палітыка
[рэдагаваць] Унутраная палітыка
У адпаведнасьці з Канстытуцыяй 1967 году вышэйшы заканадаўчы орган краіны — Генэральная асамблея (парлямэнт), якая складаецца з дзьвюх палат: Сэнату (31 чалавек) і Палаты прадстаўнікоў (99 чалавек). Сэнатары і дэпутаты абіраюцца тэрмінам на 5 гадоў. Генэральная асамблея ў новым складзе пачала працаваць 15 лютага 2005 году. Асноўныя палітычныя сілы краіны — блёк левых і левацэнтрысцкіх партыяў і рухаў «Шырокі фронт», а таксама традыцыйныя цэнтрысцкія партыі «Калярада» і «Блянка».
У кастрычніку 2004 году ва Ўругваі адначасова адбыліся прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары. Перамогу на іх атрымала кааліцыя левых сіл «Прагрэсіўная сустрэча — Шырокі Фронт», старшыня якой Табарэ Васкес афіцыйна ўступіў на пасаду прэзыдэнта краіны 1 сакавіка 2005 году, таксама зьяўляецца главой ўраду і вярхоўным галоўнакамандуючым ўзброенымі сіламі. Да 2005 году краінай кіравалі традыцыйныя цэнтрысцкія партыі «Калярада» і «Блянка». Адміністрацыя Т. Васкеса ўпэўнена кантралюе сытуацыю ў краіне. Папулярнасьць прэзыдэнта захоўваецца на ўзроўні 70 адсоткаў. «Шырокі Фронт» у цэлым прытрымліваецца лініі папярэдняга ўраду, накіраванай на захаваньне эканамічнай стабільнасьці.
[рэдагаваць] Вонкавая палітыка
Імкнучыся выступаць з самастойных, ініцыятыўных і прагматычных пазыцыяў, Уругвай выказваецца за няўхільнае прытрымліваньне міжнароднага права, прытрымліваньне Статуту ААН, поўнасьцю падтрымлівае прынцып шматбаковасьці пры рашэньні галоўных міжнародных пытаньняў. Монтэвідэа выступае за нераспаўсюджаньне ядзернай і забарону хімічнай зброі, абмежаваньне і скарачэньне звычайных узбраеньняў, узброеных сіл і вайсковых выдаткаў, актывізацыю прыродаахоўнай дзейнасьці, барацьбы зь міжнародным тэрарызмам і наркабізнэсам. Уругвайская дыпляматыя імкнецца разьвіваць раўнапраўныя ўзаемавыгадныя адносіны з ўсімі краінамі сьвету, але з ухілам на Паўднёвую Амэрыку. Важнае месца адводзіцца праблемам рэарганізацыі міжнародных эканамічных адносін на дэмакратычнай і справядлівай аснове. Уругвай выступае за палітычнае ўрэгуляваньне рэгіянальных канфліктаў.
[рэдагаваць] Геаграфія
Дзяржава адміністрацыйна падзяляецца на 19 дэпартамэнтаў.
Сухапутныя межы маюць працягласьць 1564 км, берагавая лінія — 660 км. Узгорыстыя тэрыторыі да поўдня паступова зьмяняюцца нізінамі, якія зьяўляюцца працягам аргентынскай пампы. Акіянічныя берагі нізінныя, роўныя, лягуннага тыпу.
Клімат субтрапічны, акіянічны. Сярэднія тэмпэратуры студзеня 22—24 °C, ліпеня 10—12 °C. Падчас уварваньня паўднёвых ветравеяў, «пампэра», адбываецца паніжэньне тэмпэратуры да -5 °C, ідуць сьнегапады.
Ападкі цягам усяго году з восеньскім максымумам ад 1000 мм на поўдні і ва ўнутраных раёнах і да 1200 мм на поўначы і на ўзвышшах.
[рэдагаваць] Эканоміка
Уругвай — індустрыяльна-аграрная краіна. Карысных выкапняў практычна няма.
У 2005 годзе эканоміка Ўругвая разьвівалася паскоранымі тэмпамі. Новы ўругвайскі ўрад ставіць у аснову эканамічнай палітыкі падтрымку фінансавай стабільнасьці за кошт прытрымліваньня рэкамэндацыям МВФ. У выніку Ўругваю ў цэлым атрымалася зладзіцца з плацяжамі па вонкавай запазычанасьці, памер якой прыраўноўваецца да аб’ёму СУП краіны. У 2005 годзе СУП Уругвая вырас на 6,5%. Валютныя рэзэрвы — 2,8 мільярду даляраў ЗША. Інфляцыя скарацілася з 7% да 6%. Узровень беспрацоўя працаздольнага насельніцтва краіны — 12,5%.
Спрыяльная ў цэлым эканамічная сытуацыя адбіваецца на росьце асноўных паказчыкаў уругвайскага вонкавага гандлю. У 2005 годзе вонкавагандлёвае абарачэньне павялічылася больш чым на 10% у параўнаньні з 2004 годам і склала 6,7 млрд даляраў ЗША, у т. л. экспарт — 3,2 млрд даляраў ЗША (мяса, скура, малочныя прадукты, поўсьць, збожжа і іншае); імпарт — 3,5 млрд даляраў ЗША (машыны і абсталяваньне, нафта і іншае). Галоўнымі гандлёвымі партнэрамі Ўругвая застаюцца краіны-суседзі Бразылія, Аргентына і Парагвай (40%), а таксама ЗША (19%), Нямеччына (5%), Італія (3%), Гішпанія (2,5%), Кітай (4,2%).
[рэдагаваць] Сельская гаспадарка
Высокарэнтабэельная сельская гаспадарка — падмурак эканомікі краіны. У сельскай гаспадарцы дамінуе пашавая жывёлагадоўля мяса-воўнавага напрамку — гадоўля мясных парод буйнага рагатага быдла і воўнавых авечак.
Галоўныя сельскагаспадарчыя культуры — пшаніца, рыс, цукровы трысьнёг, кукуруза, алейны лён, сланечнік, кармавая трава для быдла. Вырошчваюць таксама вінаград і цытрусавыя.
[рэдагаваць] Прамысловасьць
Прамысловасьць, арыентаваная на перапрацоўку сельгассыравіны. Галоўныя галіны прамысловасьці: харчовая (мясахладабойная, мясакансэрвавая, малочная) і тэкстыльная. Прыкметную ролю ў эканоміцы мае таксама нафтаперапрацоўчая і хімічная галіны.
[рэдагаваць] Фінансы
У краіне разьвітая банкаўская справа, дзейнічаюць філіі буйнейшых замежных банкаў, функцыянуе рынак каштоўных папер. Монтавідэа зьяўляецца адным з найбуйнейшых у Лацінскай Амэрыцы цэнтраў міжнародных разьлікаў.
Грашовая адзінка — уругвайскі пэса (1 даляр ЗША = прыкладна 24 пэса).
[рэдагаваць] Транспарт
Працягласць чыгунак каля 3000 км, шашэйных дарог каля 10 000 км.
[рэдагаваць] Узброеныя сілы
Узброеныя сілы фармуюцца на прафэсійнай аснове. Іх агульная колькасьць складае 40 000 чалавек.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Да прыходу эўрапейцаў на тэрыторыі Ўругвая пражывала толькі некалькі індзейскіх плямёнаў, таму 88% насельніцтва сучаснага Ўругвая прадстаўлена прадстаўнікамі эўрапеоіднай расы, пераважна нашчадкамі гішпанцаў і італьянцаў. 8% насельніцтва складаюць мэтысы.
Узровень урбанізацыі — 88,7%. У сталічным горадзе, Монтавідэа, пражывае каля каля 1,6 млн жыхароў, 40% усяго насельніцтва Ўругвая.
[рэдагаваць] Рэлігія
Асноўная рэлігія — каталіцтва (66%).
[рэдагаваць] Культура
Нацыянальнае сьвята: Дзень незалежнасьці — 25 жніўня.
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Уруґвай — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Паўднёвай Амэрыкі | |
|---|---|
| Аргентына · Балівія · Бразылія · Вэнэсуэла · Гаяна · Калюмбія · Панама · Параґвай · Пэру · Сурынам · Уруґвай · Чылі · Эквадор | |
| Залежныя тэрыторыі: Аруба (Нідэрлянды) · Фальклендзкія выспы (Вялікабрытанія) · Француская Ґвіяна · Нідэрляндзкія Антылы · Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэндвічавыя выспы (Вялікабрытанія) |
