Марыё Манджукіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Марыё Манджукіч
Марыё Манджукіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 траўня 1986 (28 гадоў)
Славонскі-Брод, СФРЮ
Рост 186 см
Вага 76 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Атлетыка
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2004
2004—2005
2005—2007
2007—2010
2010—2012
2012—2014
2014—
Жалезьнічар
Марсонія
Загрэб
Дынама Загрэб
Вольфсбург
Баварыя
Атлетыка
 ? (?)
23 (14)
51 (14)
81 (42)
56 (20)
54 (33)
Нацыянальная зборная
2007— Харватыя 52 (15)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
10 траўня 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
19 чэрвеня 2014.

Марыё Манджукіч (па-харвацку: Mario Mandžukić; 21 траўня 1986, Славонскі-Брод, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, нападнік гішпанскага клюбу «Атлетыка» й нацыянальнай зборнай Харватыі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў гуляць у нямецкім клюбе «Дыцынген», а затым перабраўся на радзіму й выступаў у складзе «Марсоніі». У 2005 годзе перайшоў у склад клюбу «Заграб», дзе выступаў на працягу двух гадоў і пасьля чаго перайшоў у іншы загрэбскі клюб «Дынама», калі ў 2007 годзе атрымаў прапанову перайсьці ў гэты клюб на замену Эдуарда да Сыльвы, які пераехаў у ангельскі «Арсэнал». Сума трансфэру склала 1,3 мільёна эўра. Манджукіч з ходу зайграў, у складзе «Дынама» у кваліфікацыйным матчы Кубка УЭФА супраць «Аякса» забіў два вырашальных мяча. Да яго праяўлялі інтарэс: «Шахтар»[1], «Манчэстэр Сіці»[2] й іншыя вядомыя эўрапейскія клюбы. У сэзоне 2008—2009 гадоў стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату Харватыі забіўшы 13 мячоў у 23 матчах.

26 чэрвеня 2012 году Манджукіч падпісаў кантракт з клюбам нямецкай Бундэсьлігі «Баварыяй», пасьпяхова прайшоўшы мэдычнае абсьледваньне, пасьля свайго моцнага выступу на чэмпіянаце Эўропы 2012 году ва Ўкраіне й Польшчы, і з-за ягонага выдатнага выступу ў футболцы іншага нямецкага клюбу форме «Вольфсбурга» ў Бундэсьлізе[3].

Ужо ад самага пачатку Марыё стала пачаў забіваць мячы. 12 жніўня 2012 году ў матчы на Супэркубак Нямеччыны нападнік забіў свой першы гол у афіцыйнай гульні супраць «Барусіі» на шостай хвіліне, што дапамагло баварцам заваяваць трафэй. У першым туры ў матчы супраць «Гройтэр Фюрт» харвацкі гулец забіў гол і дадаў яшчэ адзін на наступны тур у пераможным матчы са «Штутгартам» (6:1). Пасьля гэтага Манджукіч запісаў на свой рахунак яшчэ 2 мячы ў матчы супраць свайго былога клюба «Вольфсбургу».

У наступных пяці матчах Бундэсьлігі бамбардзір забіў яшчэ чатыры мячы, такім чынам за 11 гульняў забіўшы 9 мячоў. Пасьля зімовага перапынку ў чэмпіянаце Манджукіч працягваў стала забіваць мячы. Дзякуючы такой выдатнай гульні Марыё вымусіў сысьці ў «Фіярэнтыну» Марыё Гомэса, які страціў месца ў складзе каманды. Гэтак жа выдатна харвацкі легіянэр выступаў у Лізе чэмпіёнаў, забіўшы ў 1/8 фінала лёнданскаму «Арсэналу», а таксама прынёс перамогу ў выязным матчы 1/4 фіналу ў Турыне, у матчы супраць «Ювэнтуса». Наступны гол у Лізе чэмпіёнаў Манджукіч забіў ужо ў фінале, адкрыўшы лік. «Баварыя» тады ў нямецкім фінале супраць «Барусіі» трывала перамогу, дзяуючы пераможнаму голу Ар’ена Робэна.

У новым сэзоне Манджукіч узяў некаторы час на прыстасаваньня да новай схемы гульні, якую прасунуў новы трэнэр мюнхэнцаў Пэп Гвардыёля. Аднак Марыё здолеў прыстасавацца да новага стылю гульні. Ён адкрыў новы сэзон у Бундэсьлізе, забіўшы два галы ў двух матчах. Першы мяч у Лізе чэмпіёнаў забіў у хатнім матчы супраць маскоўскага ЦСКА на Альянц-Арэне (3:0).

Пасьля зімовага перапынку ня быў уключына ў заяўку на матч супраць «Барусіі», згодна з паведамленьнем Гвардыёлі з-за дрэннай падрыхтоўкі на трэніроўцы[4]. Аднак ужо на наступны матч Марыё ўжо гуляў супраць «Штутгарта». 12 лютага Манджукіч забіў свой першы хет-трык у сэзоне ў паўфінале кубка Нямеччыны ў матчы супраць «Гамбургу» (5:0)[5]. Нягледзячы на тое, што харват быў лепшым бамбардзірам клюбу з 26 галамі на рахунку, гулец быў выключаны са складу Гвардыёлям напярэдадні фіналу кубка. Манджукіч заявіў, што жадае пакінуць «Баварыю», бо ягоны стыль гульні не ўпісваецца ў стыль трэнэра[6].

10 ліпеня 2014 году стала вядома, што Манджукіч падпісаў чатырохгадовы кантракт з мадрыдзкім клюбам «Атлетыка», які пасьля сыходу Дыега Косты, шукаў нападніка[7]. Як мяркуецца сума трансфэру склала каля 22 млн эўра[8].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марыё Манджукіч выступаў у складзе моладзевай зборнай Харватыі. У нацыянальнай зборнай Харватыі дэбютаваў 17 лістапада 2007 году ў матчы супраць каманды Македоніі[9].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Дынама» Загрэб

«Баварыя»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Марыё Манджукічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў