Мухавец
| Рака | |
| Мухавец | |
| Рака Мухавец | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Выток | сутока рачулкі Муха і канала Вец |
| Вусьце | Заходні Буг |
| Краіны басэйну | Рэспубліка Беларусь |
| Даўжыня | 150 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 33,6 м³/с |
| Плошча басэйну | 6350 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,2 ‰ |
| Асноўныя прытокі | |
| Леваруч | Трасьцяніца, Асіпоўка, Рыта, канал Бона |
| Праваруч | Дахлоўка, Жабінка |
Му́хавец, Бе́лы Му́хавец — рака ў Берасьцейскай вобласьці (Рэспубліка Беларусь), правы прыток Заходняга Буга (басэйн Віслы). Даўжыня — 150 км, плошча басэйну — 6350 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2‰. Сярэдні выдатак вады 33,6 м³/с.
Зьмест |
[рэдагаваць] Асноўныя прытокі
- Праваруч: Дахлоўка (даўжыня 24 км), Жабінка (даўжыня 25 км).
- Леваруч: Трасьцяніца (даўжыня 34,3 км), Асіпоўка, Рыта, канал Бона (даўжыня 20 км), Каменка.
[рэдагаваць] На рацэ
[рэдагаваць] Агульныя зьвесткі
Мухавец бярэ пачатак ад сутокі рачулкі Муха і канала Вец у месьце Пружана. Нясе свае воды пераважна па Палесьсі, у вусьці стаіць глухая грэбля.
Шырыня даліны Мухаўца ў яго сярэдняй плыні складае 400—600 м, ніжэй 1,5—2 км. Абалона двухбаковая, нізкая, месцамі забалочаная, шырыня да вёскі Шэбрын 200—400 м, ніжэй 1—1,5 км. Рэчышча каналізаванае. Берагі нізкія, вышынёй у 0,5—2 м, абрывістыя. Найвышэйшы ўзровень вады назіраўся ў сакавіку пры разводзьдзі.
Азёрнасьць не перавышае 2%. Азёры разьмешчаныя на поўдні вадазбору. Найвялікшыя зь іх — Сьвіцяскае, Пулямецкае, Астроўскае і Арэхаўскае.
[рэдагаваць] Рэльеф
Вадазбор разьмяшчаецца на паўночна-заходняй ускраіне Палескай нізіны (Берасьцейскае Палесьсе), які пераходзіць у Прыбускую раўніну.
Рэльеф дробнаўзгорысты зь дзялянкамі згладжаных канцова-марэнавых градаў і ўзгоркаў вышынёй 5—15 м. Больш прыпаднятая ўсходняя частка разьмешчаная на заходняй пэрыфэрыі плятопадобнай водна-ледавіковай раўніны Загародзьдзе.
[рэдагаваць] Расьліннасьць
Лясы мяшаныя, сустракаюцца невялікімі гаямі або хваёвымі борамі, найбольш значныя зь іх у паўднёвай частцы левабярэжжа. Раўніннасьць рэльефу, недастатковая водапранікальнасьць верхняга пласту покрыўных пародаў спрыяюць шырокаму разьвіцьцю балотаў і забалочаных земляў, якія займаюць паўднёвую і паўднёва-ўсходнюю часткі вадазбору. Балоты нізінныя, зь іх значная частка асушаная.
[рэдагаваць] Гаспадарчая дзейнасьць
Мухавец — судаходная рака (ад Кобрыня да Берасьцейскага рачнога порту, ніжэй якога разьмешчаная грэбля). Рака злучана Дняпроўска-Бускім каналам з ракой Прыпяць.
Значная плошча басэйну (27%) у межах Беларусі па стане на 1 студзеня 2006 року мэліяраваная, здадзеныя ў эксплуатацыю каля 8300 км адкрытай асушальнай сеткі каналаў[1].
У сувязі з тым, што рэчышча зашлюзаванае і каналізаванае, натуральны рэжым ракі скажоны.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі(рас.)
[рэдагаваць] Літаратура
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- GeoTravel.ru: Рака Мухавец, фотаальбом (14 здымкаў)
- Анатоль Гладышчук, Муха + Вец
- А. Гладышчук, Мой родны кут (дакумэнтацыя роваравай экспэдыцыі ад вусьця да вытокаў ракі Мухавец)
- Muchawiec у Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў, том VI (Malczyce — Netreba) з 1885 року(пол.)