Мікалай Сапега (сын Паўла)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мікалай Сапега
Mikałaj Sapieha. Мікалай Сапега (1709).jpg
М. Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: каля 1525
Памёр: 1 лістапада 1559
Берасьце
Род: Сапегі
Бацькі: Павал Сапега
Алена з Гальшанскіх
Жонка: Ганна з Сангушкаў
Ганна зь Вішнявецкая
Дзеці: ад 2-га шлюбу: Ян, Мікалай, Крыштап, Фрырэрык, Аляксандар, Габрыэль, Гальшка

Мікалай Паўлавіч Сапега (каля 1525[1] — 1 лістапада 1599) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (15661576), ваявода менскі (16761688), берасьцейскі (1588) і віцебскі1588).

Валодаў Гальшанамі, Коднем, маёнткамі ў Берасьцейскім, Лідзкім, Ашмянскім паветах, на Валыні, трымаў Рэчыцкае (15701573) і Аршанскае1588) староствы[1], Сураскую і Вяліскую дзяржавы (15911597).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла і Алены, дачкі князя Юрыя Іванавіча Гальшанскага-Дубравіцкага.

У 15451546 гадах навучаўся ў Ляйпцыгскім(de) і ў 15471548 гадах у Каралявецкім(de) унівэрсытэтах. Як ротмістр коннай харугвы ўдзельнічаў (з 1561 году) у Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў. У 15641568 гадах працягваў вайсковую кар’еру на той жа вайне. Ва ўзнагароду за ўдзел у бітве пад Чашнікамі 26 студзеня 1566 названы маршалкам гаспадарскім. У 1576 годзе незадоўга да сьмерці бацькі фактычна выконваў урад ваяводы наваградзкага. 9 ліпеня 1576 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы прызначыў яго ваяводам менскім. Пазьней 3 красавіка 1588 годзе прызначаны берасьцейскім «па сьмерці Гаўрылы Гарнастая», а 10 кастрычніка таго ж году віцебскім ваяводам «па сьмерці Станіслава Паца». Падпісаў акт Люблінскай уніі ў 1569 годзе. Быў паслом Жыгімонта Аўгуста да імпэратара Максыміліяна ІІ, ад якога атрымаў тытул графа Сьвятой Рымскай Імпэрыі і кавалера Залатога руна. Разам з ваяводам мазавецкім(pl) Станіславам Крыцкім (паводле іншых зьвестак з Тышкевічам) у 15771578 гадах быў паслом да цара Івана Маскоўскага.

У часы безкаралеўя ў верасьні 1586 быў адным з тых сэнатараў, якія зьвярнуліся зь лістом да маскоўскіх баяраў дзеля перамоваў аб вуніі Рэчы Паспалітай з Маскоўскім княствам. У 1587 падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта Вазы. Падчас берасьцейскага сойміку ў 1596 годзе падтрымаў імкненьні Рэчы Паспалітай далучыцца да антытурэцкай лігі.

У 1580 годзе швагер Мікалая Сапегі Астафей Валовіч замовіў на іх абодвух трохгадовы кантракт з каралем на варэньне солі ў Кодні з каралеўскіх жупаў(pl) у Велічке(pl) і Бохні(pl). Падобныя кантракты ў 1584 годзе Мікалай атрымаў на рускія жупы(pl), а ў 1597 годзе зноў на кракаўскія(pl). Абодва гэтыя кантракты праз год былі спыненыя зь незразумелых прычынаў.

Выхаваны ў праваслаўі, знаходзіўся на працягу жыцьця пад уплывам кальвінізму, не парываючы аднак цалкам з папярэдней верай. Рэшткі свайго бацькі і дзеда перанёс з Бочак(pl) у коданскую царкву. Збудаваў там жа за вялікі кошт прыгожы палац на месцы старога замчышча.

Першы шлюб (24 верасьня 1563) з Ганнай княжной Кашырскай (?—1580), дачкой луцкага старосты Андрэя Міхайлавіча Сангушкі, быў бязьдзетным. У другім шлюбе з Ганнай (?—1598), дачкой ваяводы валынскага Андрэя Вішнявецкага і Яўхіміі Вяржбіцкай, меў сямёра дзяцей:

Пахавалі М. Сапегу ў касьцёле Сьв. Ганны ў Кодні[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 547.
  2. ^ а б Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 169.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz. — Lipsk, 1839—1846.
  • Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мікалай Сапега (сын Паўла)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў