Грушэцкія гербу Любіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Грушэцкія
Grushetsky COA.jpg
Краіна паходжаньня Польскае Каралеўства
Тытул Шляхта, дваранства
Прызнаныя ў Рэч Паспалітая, Расейская імпэрыя
Першы з роду Рыцар Мацей (Мацьвей) Грушэцкі
Адгалінаваньне роду Расейская галіна

Грушэцкія (гербу Любіч) — польскі шляхецкі, а таксама беларускі[1] і расейскі дваранскі род, які ўзяў назву ад сёлаў Грушы (Грушкі, Грушыцы) (Вялікія і Малыя) (Польшча, Любельскае (Люблінскае) ваяводзтва)[2]. Тыя сёлы, разам зь іншымі, польскі кароль Уладзіслаў Ягайла надаў каля 1411 году ў якасьці адзнакі рыцарскіх заслугаў (за гераізм, праяўлены пад час Грунвальдзкае бітвы) пачынальніку гэтага роду, Мацьвею (Maciejowi).[3][4], кароннаму харунжаму. Таксама Грушэцкія былі ўладарамі і іншых мясьцін — Вярцішоў і Быхаўка, таксама ў Любельскім ваяводзтве.

Існуюць таксама роды Грушэцкіх іншых гярбоў: Беліна, Радван і Сьлепаврон.

Апісаньне гербу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На шчыце, што мае залатое поле, адлюстраваныя срэбная падкова і два крыжы: адзін срэбны ў сярэдзіне падковы, а другі, залаты — на яе паверхні, над падковай. Зьверху шчыта — дваранскі шлем з дваранскаю каронаю на ім, і трыма страўсавымі пер’ямі. Намёт на шчыце блакітны, падкладзены золатам. Герб з опісам і даведкай пра род быў унесены ў «Общий Гербовник дворянских родов Всероссийской Империи» (Том 2, ст. 85).

Галіны роду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Польшча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ўладзіслаў Грушэцкі (1812-1876) - чалец Рады Каралеўства Польскага

З польскай лініі найбольш знакаміты (апроч родапачынальніка Мацьвея) Самуіл Грушэцкі, сакратар Яго Каралеўскай Вялікасьці Жыгімонта III Вазы, пасланьнік пры Найсьвятлейшым Каралі Дзяржавы Гішпанскай і абедзьвюх Індыяў. А таксама Ўладзіслаў Грушэцкі (1812—1876) — эканаміст, радчы Таварыства Крэдытовага Земскага, чалец Рады Каралеўства Польскага[5]. Многія доўгі час жылі на сваёй вотчыне ў Вялікіх Грушках.

Расея[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб, пададзены расейскай галіной Грушэцкіх ў 80-е гады XVII ст. ў расейскую Палату радаслоўных справаў

Адна зь лініяў роду асела ў Расеі, пакінуўшы значны сьлед у гісторыі Расеі. Былі баярамі, ваяводамі, сэнатарамі, высокімі генэраламі, уладарамі маёнткаў і дамоў у Маскве і Пецярбургу. Агаф’я Сямёнаўна Грушэцкая была жонкай (1680—1681 г.г.) расейскага цара Фёдара Аляксеевіча (1661—1682), які ўладарыў у 1676—1682 г.г. Але нарадзіўшы яму сына, царэвіча Ільлю Фёдаравіча, памерла праз тры дні пасьля родаў. На жаль, і немаўлятка пражыў усяго дзесяць дзён. Таксама Грушэцкія былі ў роднасьці са многімі знакамітымі сем’ямі: кн. Барацінскімі, кн. Валконскімі, кн. Гагарынамі, кн. Галіцынымі, кн. Далгарукавымі, кн. Міласлаўскімі, кн. Урусавымі, гр. Бястужавымі-Румінымі, гр. Мураўёвымі-Апосталамі і іншымі. Гэтая галіна Грушэцкіх унесена ў VI частку радаслоўнай кнігі Маскоўскай, Пскоўскай і СПб. губэрняў (Гярбоўнік, II, 85). Астатнія семь галін таго ж роду ўнесены ў VI I I часткі радаслоўнай кнігі Магілёўскай, Кіеўскай, Ковенскай, Валынскай і Падольскай губэрняў. Ёсьць яшчэ семь радоў Грушэцкіх, пазьнейшага паходжаньня. Род існуе і сёньня.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радавод Грушэцкіх. «Аршанскі гербоўнік», 1900 год

На Беларусі найбольш ранейшый зьвесткі — вядома, што з гэтага роду браты Грушэцкія мелі землі[6]

« па-расейску: «по закладному праву 1691 Апреля 22 писанному, и тогож года Июня 18 признанному, владел 6-тью уволоками земли в имении Комарах, лежащем в Оршанском Повете. В последствии времени немогши по некоторым причинам сам владеть сказанным имением, он Константин Грушецкий по положению посредников, передал таковое Вотченнику онаго, Якову Држевецкому и выдал Квитанцию, 1696 Ноября 12 писанную, а того ж года и месяца 14 числа, признанную в Каптурном Суде, имевшем свое заседание во время между-царствия» »

[8]

("время между-царствия" — пэрыяд паміж канчынай Яна III Сабескага і абраньнем Аўгуста II).

Апроч таго[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марцін Грыгор'евіч Грушэцкі (1829 — к. 1908) — кандыдат права, натарыус, тытулярны саветнік.[12]
  • Марцін Рыгоравіч Грушэцкі (1829 — к. 1908, нашчадак Казімера) — кандыдат права, тытулярны саветнік [13], дваранін Магілёўскай губэрні. У 1848 г. скончыў Магілёўскую губэрнскую гімназію[14], служыў у Магілёскім губэрнскім праўленьні. Каля 1868 г. пакінуў Магілёўшчыну, у 1868 г. — гарадавы натарыюс Ліпецкага ўезду (сьведчыў купчыя крэпасьці)[15]. Пазьней служыў натарыюсам у Пензе (дзе быў таварышам па службе натарыюса Барыса Гуля[16], бацькі пісьменьніка Рамана Гуля). Ў 1889 узнагроджаны ордэнам Сьв. Ўладзімера 4-й ст.[17]. Меў 10 дзяцей — 5 сыноў, 5 дачок. Яго сыны Рыгор (пасьля рэвалюцыі 1917 зьехаў з жонкай у Польшчу) і Іван служылі юрыстамі ў Пензе. У лістападзе 1917 г. Іван быў спалены рэвалюцыйнай бандай у сваім маёнтку Пасопнай Пелецьме пад Пензай, аб чым узгадана ў рамане Р. Гуля «Я зьнёс Расею» (так сама там узгаданы і яго бацька, Марцін, як саслужбовец Барыса Гуля).[18] Яшчэ адзін сын Марціна — Станіслаў, быў выдатным мастаком (але рана памер, пакінуўшы 2 дачок). На пачатку XX ст. ён атрымаў мэдаль на Парыжскай выставе.
  • Альбэрт Рыгоравіч Грушэцкі (1831 — к. 1897, брат Марціна) — стацкі саветнік[19], нар. ў Магілёўскай губэрне, у 1857 пераехаў у Пецярбург, дзе служыў у Міністэрстве Імператарскага двара і ўдзелаў.
  • Грушэцкі Зьміцер Фядотавіч[20]Магілёўскай губэрні, Магілёўскага павету, в. Клапінічы (сёньня магчыма — Кляпінічы, Комсеніцкага сельсавету)) — унтэр-афіцэр, служыў на лінкоры «Андрей Первозванный», памёр ад тубэркулёзу 6 лютага 1916 г.. Пахаваны на праваслаўных могілках базы Балтыйскага флёту ў порце Гельсінфорс, Фінляндыя[21].
  • У паўстаньні 1863-64гг. прымалі ўдзел:
Грушэцкі Валяр’ян[22] — дваранін Магілёўскай губэрні. Пражываў ў Магілёве. Адасланы на пасяленьне ў аддаленыя месцы Сыбіры. З кастрычніка 1873 па травень 1874 знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў Вяцкай губэрні (пасьля Янісейскай губэрні).
Грушэцкі Мікалай[23] — дваранін Магілёўскай губэрні. Адасланы на жыцьцё у Томскую губэрню. Са жніўня 1867 па 1871 знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў Вяцкай губэрні.

Грушэцкім таксама належала в. Студзёнкі (Нясьвіскі раён) у XIX ст.[24] Род Грушэцкіх гербу Любіч уваходзіў таксама ў Аршанскі гербар(ru).

Украіна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Ўкраіне, апроч расейскай галіны, адзін з Грущэцкіх, шляхціч-пекар Андрэй Грушэцкі, у 1592 годзе стаў львоўскім мяшчанінам. Кароль Грушэцкі — маршалак шляхты Уманскага павету. Браніслаў Грушэцкі быў войскі і лоўчы чарнігаўскі; ў Галасковічах (Бродаўскі раён), у 1660-х гадах пабудаваў замак. Антоні Грушэцкі (1734—1798) — вядомы мастак, прафэсар жывапісу Кракаўскай акадэміі. Васіль Грушэцкі, родам з Кіеўскай губэрні, служыў стацкім саветнікам ў Магілёве.

Гэты род напрыканцы XVI-га ст. быў дастаткова разрослым. У канцы XVIII-га — пачатку XIХ-га стст. Грушэцкія ў Кіеўскай губэрні жылі ў Васількоўскім (2 роды) — в. Буда, Ярашеўка; Зьвянігарадзкім (3) — в. Цярэшкі, Міхалаўка; Тарашчанскім (1) — в. Грузкі, Чарнінская буда — паветах. Легітымізаваныя былі 3 роды:

1. Кіеўскі п., 1817 г. — ч.1, а 1835-ы ужо ч.6.
2. Уманскі п., 1803 г. — ч.1.
3. Уманскі п., 1816 г. — ч.1. былі aфіцыялістамі графа Патоцкага.

Грушэцкія ўваходзілі ў радаслоўную кнігу Кіеўскага дваранскага дэпутатскага сходу 1906 году.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Грушэцкія гербу Любічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Грушэцкія на сайце «Згуртаваньне Беларускай Шляхты»
  2. ^ Genealogia Polska/Gruszecki
  3. ^ Genealogia Polska/Gruszecki
  4. ^ Kasper Niesiecki, Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1845 (Gruszecki herbu Lubicz (t. 4 s. 301-302))
  5. ^ M.J. Minakowski, Genealogia potomków Sejmu Wielkiego
  6. ^ а б :Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта (2004) ГРУШЭЦКІ гэрбу «Любіч» Сьпіс шляхецкіх родаў. Згуртаваньне Беларускай ШляхтыПраверана 5 студзеня 2011 г.
  7. ^ РГИА. Ф. 1343. Оп. 19. Д. 5128. Л. 216 об.
  8. ^ РГИА. Ф. 1343. Оп. 19. Д. 5128. Л. 86 об.; ср.: Там жа. Л. 2.
  9. ^ РГИА. Ф. 1343. Оп. 19. Д. 5128. Л. 86 об.–87.
  10. ^ РГИА. Ф. 1343. Оп. 19. Д. 5128. Л. 3 об., 85, 86–86 об.
  11. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской. Витебск, 1900. Вып. 28. С. 44.
  12. ^ Марцін Грыгор'евіч Грушэцкі на сайце «Радавод»
  13. ^ Российский Некрополь № 3. Буква «Г»
  14. ^ Выпускники Могилевской гимназии 1814—1909"
  15. ^ Липецкий нотариат(рас.) Липецкая обл. нотариальная палата. Липецкий центр правовой информатизации (2002). Праверана 18 лютага 2011 г.
  16. ^ Адрес-календарь служащих в Пензенской губ. на 1895 г.. — Прил. к Справ. книжке на 1893 г.. — Пенза: Пенз. ГСК, 1895. — С. 39.
  17. ^ Город Могилёв/Грушецкий Мартин Григорьевич(рас.) Историческая справка: связь Пензы и Могилева.. Администрация города Пензы (2011). Праверана 06 верасня лютага 2011 г.
  18. ^ Р. Гуль Ч.1. До эмиграции // Я унес Россию. Апология русской эмиграции Т. 1.
  19. ^ Петербургский некрополь. 307. Грушецкий, Альберт Григорьевич // Приложение к Части I сборника «Материалы к истории римско-католического прихода во имя Посещения Пресв. Девой Марией св. Елисаветы и к истории католического кладбища Выборгской стороны в Санкт-Петербурге». — Гатчына: 2010. — С. 581. — 645 с.
  20. ^ Некропль, боевые действия
  21. ^ Глава III, Боевые действия
  22. ^ Списки политических преступников, 1864
  23. ^ Библиографический справочник участников восстания 1863—1864 гг.
  24. ^ Аркадзь Куляха. (2007) Жыццё святогоа Рафала Каліноўскага. «Наша вера» № 4(42). — Летам 1860 года ён узяў адпачынак: спачатку быў у Студзёнках каля Нясвіжа, дзе жыў ягоны брат Віктар у маёнтку сваёй жонкі Марыі (Масі) з Грушэцкіх, а потым быў у Вільні.. Праверана 20 лютага 2011 г.