Джуліян Барнз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Джуліян Барнс»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джуліян Барнз
Julian Patrick Barnes
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Джуліян Патрык Барнз
Псэўданімы Дэн Кавана
Нарадзіўся 19 студзеня 1946
Лэстэр, Ангельшчына
Грамадзянства Вялікабрытанія
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, раманіст
Гады творчасьці 1977 — наш час
Напрамак постмадэрнізм
Жанр раман
Прэміі Эўрапейская літаратурная прэмія (2004),
Букераўская прэмія (2011)
Афіцыйны сайт

Джуліян Барнз (па-ангельску: Julian Barnes; нарадзіўся 19 студзеня 1946[1], Лэстэр, Ангельшчына) — ангельскі пісьменьнік, эсэіст, літаратурны крытык, адзін з бачных прадстаўнікоў літаратуры постмадэрнізму. Ляўрэат Букераўскай прэміі за 2011 год[2].

Біяграфія й творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джуліян Барнз нарадзіўся ў Лэстэры (Ангельшчына) 19 студзеня 1946 году. Ён атрымаў адукацыю ў Школе Лёнданскага Сіці з 1957 да 1964 год. Пасьля заканчэньня школы ён паступае ў каледж «Магдалена» Оксфардзкага ўнівэрсытэту. Скончвае яго У 1968 годзе з адзнакаю па катэдры сучасных заходнеэўрапейскіх моваў. Пасьля гэтага працаваў лексыкографам для Оксфардзкага ангельскага дадатку Слоўніка на працягу трох гадоў. У 1977 годзе Барнз пачаў працаваць рэцэнзэнтам і літаратурным рэдактарам для New Statesmen і New Review. З 1979 да 1986 году ён працаваў тэлекрытыкам, спачатку для New Statesmen і затым для the Observer.

Першымі літаратурным досьведам сталі дэтэктыўныя аповеды, якія Барнз публікаваў пад псэўданімам Дэн Кавана. Пасьля шэрагу публікацый у літаратурных альманахах — надрукаваў свой першы раман «Мэтралэнд», як узнагароджаны прэміяй Самэрсэта Моэма. Раман распавядае пра лёс пакаленьня бунтароў і нігілістаў 60-х гадоў.

Раман «Гісторыя сьвету ў 10½ частках» (1989) зьявіўся сапраўднай падзеяй у літаратуры. Напісаны ў жанры антыўтопіі, раман шукае адказы на шэраг філязофскіх пытаньняў пра сутнасьць чалавека, пра яго мінулае, сапраўднае й будучае.

Сярод твораў Барнза ёсьць навэлы пра каханьне, напрыклад «Да таго, як яна сустрэла мяне», «Каханьне й гэтак далей». Раман «Чыюк Флабэра» ўяўляе сабою цікавае дасьледаваньне пра ролю аўтара ў творчым працэсе.

Джуліян Барнз стаў героем кнігі «Дзёньнік Брыджэт Джонз», дзе ён быў прадстаўлены рафінаваным інтэлектуалам, які холадна ўзвышаецца над ардынарнасьцю.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Барнз тройчы за сваю творчую кар’еру трапляў у шортаў-ліст Букераўскай прэміі. Характэрна, што некаторыя расейскія выдавецтвы ня першы год хібна ўяўляюць Барнза як ляўрэата гэтай прэміі. У 2005 годзе на сушуканьне Букера быў высунуты раман «Артур і Джордж». Ангельскія букмэкеры лічылі Барнза фаварытам, аднак стаць пераможцам яму было не наканавана.

  • Прэмія Самэрсэта Моэма (Somerset Maugham Award), 1981, за раман «Мэтралэнд»
  • Geoffrey Faber Memorial Prize, 1985, за раман «Чыюк Флабэра»
  • E. M. Forster Award, 1986
  • Prix Médicis, 1986, за раман «Чыюк Флабэра»
  • Chevalier of the Ordre des Arts et des Lettres, 1988
  • Prix Femina Étranger, 1992, за раман «Як усё было»
  • Shakespeare Prize, 1993
  • Officer of the Ordre des Arts et des Lettres, 1995
  • Аўстрыйскай дзяржаўнай прэміі па эўрапейскай літаратуры (Austrian State Prize for European Literature), 2004
  • Commander of the Ordre des Arts et des Lettres, 2004

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раманы й аповеды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1980 «Мэтралэнд» (Metroland)
  • 1982 Да таго, як яна мяне сустрэла (Before She Met Me)
  • 1984 «Чыюк Флабэра» (Flaubert’s Parrot)
  • 1986 «Гледзячы на сонца» (Staring at the Sun)
  • 1989 «Гісторыя сьвету ў 10½ частках» (A History of the World in 10½ Chapters)
  • 1991 «Як усё было» (Talking it Over)
  • 1992 «Дзікабраз» (The Porcupine)
  • 1996 «Па той бок Ля-Манша» (Cross Channel) - аповеды
  • 1998 «Ангельшчына, Ангельшчына» (England, England)
  • 2000 «Каханьне й гэтак далей» (Love, Etc.)
  • 2004 «Лімонны стол» (The Lemon Table) - аповеды
  • 2005 «Артур і Джордж» (Arthur & George)
  • 2008 «Няма чаго баяцца» (Nothing to Be Frightened Of) - мэмуары
  • 2008 «Усходні вецер» (East Wind) - аповеды
  • 2011 «Пульс» (Pulse) - аповеды
  • 2011 «Адчуваньне канца» (The Sense of an Ending)

Пад псэўданімам Дэн Кавана[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1980 «Дафі» (Duffy)
  • 1981 «Флідл Сіці» (Fiddle City)
  • 1985 «Падвяргаючыся нападкам» (Putting the Boot In)
  • 1987 «Паходзячы на сабак» (Going to the Dogs)

Дакумэнтальная проза[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1995 «Лісты зь Лёндану» (Letters from London)
  • 2002 «Хачу заявіць» (Something to Declare)
  • 2003 «Пэдант на кухні» (The Pedant in the Kitchen)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]