Зэмгалэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Герб Зэмгалэ

Зэмгалэ, Зэмгалія, або Сэмігалія (па-латыску: Zemgale) — адна зь пяці гістарычных абласьцей Латвіі, назва якой паходзіць ад старажытнага балтыйскага племя зэмгалаў. Разьмешчаная на поўдні краіны па левым беразе Дзьвіны і мяжуе з Сэліёй, Аўкштотай і Курляндыяй. У Сярэднявеччы Сэмігалія была часткай Курляндыі, і ў яе складзе стала складовай часткай Латвіі. Таму ў гербе Латвіі яна не прадстаўленая асобнай зорачкай, а толькі ў зьвязку з Курляндыяй.

У XIII стагодзьдзі захопленая нямецкімі рыцарамі, стала часткай Лівоніі. З 1561 у Курляндзкім герцагстве (у 15961617 самастойнае Зэмгальскае герцагства), у 17951917 усходняя частка Курляндзкай губэрні Расейскай імпэрыі.

Ляндшафт Сэмігаліі — раўнінны. Акрамя Дзьвіны важнай ракой зьяўляецца Ліелупэ. Найболей буйнымі гарадамі Сэмігаліі зьяўляюцца былая сталіца Елгава, а таксама Баўска. Галоўнай турыстычнай славутасьцю рэгіёну зьяўляецца Рундальскі палац пад Баўскай.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]