Сара Бэрнар
| Сара Бэрнар | |
| Sarah Bernhardt | |
Фота 1864 году |
|
| Імя пры нараджэньні | Henriette Rosine Bernard |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 22 кастрычніка 1844 |
| Месца нараджэньня | Парыж, Францыя |
| Дата сьмерці | 26 сакавіка 1923 |
| Месца сьмерці | Парыж, Францыя |
| Прафэсія | акторка, сцэнарыст |
| IMDb | ID 0076800 |
Сара Бэрнар (па-француску: Sarah Bernhardt, народжаная Henriette Rosine Bernard; 22 кастрычніка 1844, Парыж — 26 сакавіка 1923, Парыж) — француская акторка габрэйскага паходжаньня. Яна зарабіла сабе славу на сцэнах Францыі ў 1870 годзе, і неўзабаве была запатрабаваны ў Эўропе й Амэрыцы. Яна атрымала рэпутацыю сур’ёзнай драматычнай акторкі, зарабіўшы мянушку «Боская Сара».
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Творчасьць [рэдагаваць]
Скончыла драматычную клясу Парыскай кансэрваторыі (1862). Працавала ў тэатрах «Камэдзі Франсэз», «Жымназ», «Порт-Сэн-Мартэн», «Адэон». У 1893 годзе набыла тэатар «Рэнэсанс», у 1898 — тэатар на плошчы Шатле, які атрымаў назву «Тэатар Сары Бэрнар» (цяпер па-француску: Théâtre de la Ville). Шматлікія выбітныя дзеячы тэатру, напрыклад К. С. Станіслаўскі, лічылі мастацтва Бэрнар узорам тэхнічнай дасканаласьці. Аднак віртуознае майстэрства, выдасканаленая тэхніка, мастацкі густ спалучаліся ў Бэрнар з знарочыстай эфэктнасьцю, некаторай штучнасьцю гульні.
Сярод лепшых роляў: донна Соль («Эрнані» Гюго), Маргарыта Гацье («Дама з камэліямі» Дзюма-сына), Тэадора (аднайменная п’еса Сарду), прынцэса Мара, герцаг Рэйхштацкі (у аднайменнай п’есе і «Арляню» Ростана), Гамлет (аднайменная трагедыя Шэксьпіра), Ларэнзача (аднайменная п’еса Мюсэ). З 1880-х гадоў Бэрнар гастралявала ў шматлікіх краінах Эўропы і Амэрыкі, выступала ў Расеі (1881, 1892, 1908—1909). У 1922 годзе пакінула сцэнічную дзейнасьць.
Асабістае жыцьцё [рэдагаваць]
Сара Бэрнар мела раман з бэльгійскім шляхцічам Шарлем-Жасэфам Эжэнам Жоржам Лямаралем дэ Лінам, сынам Эжэна, 8-га прынца Ліна, зь якім у яе было адзінае дзіцяці, сын Марыс Бэрнар, які нарадзіўся ў 1864 годзе. Пазьней Шарль-Жасэф ажаніўся з польскай прынцэсай Марыяй Ябланоўскай.
Сярод блізкіх сяброў Сары былі некалькі мастакоў, у прыватнасьці Гюстаў Дарэ й Жорж Кляйра, акторы Мунэ-Сюлі й Лю Тэлег і знакаміты францускі пісьменьнік Віктор Юго. Мастак Альфонс Муха зрабіў некалькі вядомых сваіх працаў у стылі мадэрну, выкарыстоўваючы Сару Бэрнар як мадэль. Сяброўства з францускай мастачкай-імпрэсіяністам Люізай Абэма, якая была маладзей за яе прыкладна на дзевяць гадоў, было такім блізкім і такім прагным, што па чуткам яны былі любоўніцамі адна адной. У 1990 годзе Абэма намалявала карціну, на якой былі выяўлены два чалавекі на лодцы на возеры ў Булёнскім лесе. Гэтая карціна была падаравана «Comédie-Française». У суправаджальным лісьце было напісана, што карціна была «намалявана Люізай Абэма ў гадавіну іхняга раману»[1].
Бэрнар таксама рашуча праяўляла інтарэс да вынаходніка Нікола Тэсла, які зьневажаў ейныя пачуцьці, бо быў паваблівы да сваё працы.
Яна пазьней выйшла замуж за актора грэцкага паходжаньня Арыстыдаса Дамала, вядомым у Францыі сцэнічным псэўданімам Жак Дамала, у Лёндане ў 1882 годзе, але шлюб хутка скасаваўся з-за сьмерці Дамалы ў 1889 годзе ва ўзросце 34 гадоў, бо ён меў залежнасьць ад марфіну. Пазьней Бэрнар гаварыла што мела рамантычныя адносіны з прынцам Ўэйлзкім, які пазьней стаў каралём Эдўардам VII[2].
Бэрнар аднойчы сказала, «Каб я малілася? Ніколі! Я атэіст»[3]. Тым ня менш, яна была хрышчоная ў Рымска-каталіцкай царкве й прыняла сабораваньне неўзабаве перад сьмерцю[4].
Нямое кіно [рэдагаваць]
Бэрнар была адной зь акторак-піянэраў нямога кіно, дэбютаваўшы ў ролі Гамлета ў дзьвюххвілінным фільме «Le Duel d'Hamlet» ў 1900 годзе. Тэхнічна, гэта ня было нямым кіно, і на самай справе, гэта ёсьць адно зь першых прыкладаў выкарыстаньня сынхранізаванай сыстэмы гука й малюнкаў, якія рухаюцца, створаныя новай фона-кіно-тэатральнай сыстэмы[5]. Акрамя таго, яна зьнялася яшчэ ў васьмікадравым фільме й дзьвюх біяграфічных стужках. Апошні зь якіх ёсьць фільм «Sarah Bernhardt à Belle-Isle», зьняты ў 1912 годзе, які расьпавядаў пра ейнае паўсядзённае жыцьцё дома.
Складаньні [рэдагаваць]
- Ма double vie. Mémoires de Sarah Bernhardt, P., 1907;
- L’art au théâtre, P., 1923
- В расейс. пер.- Мэмуары Сары Бэрнар, СПБ, 1908.
Выява ў мастацтве [рэдагаваць]
Партрэты Сары Бэрнар пісалі Баст’ен-Лепаж, Балдыні, Гандара і іншыя мастакі, яе шматкроць фатаграфаваў Надар.
Кнігапіс [рэдагаваць]
- Seller G., Sarah Bernhardt, P., [s. a.];
- Кугель А., Тэатральныя партрэты, М., 1929.
Фільмаграфія [рэдагаваць]
- 1912 — Каралева Элізабэта / Les Amours de la reine Élisabeth
- 1912 — Дама з камэліямі / La Dame aux camélias (рэж. Кальмэт)
Цікавыя зьвесткі [рэдагаваць]
Імём Сары бэрнар названы вядомым бэзэ падобны шакалядны торт[6]. У гонар Сары Бэрнар названы адзін з самых прыгожых і духмяных гатункаў гібрыдных півоняў[7].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Guibert et. al., «Portrait(s) de Sarah Bernhardt», 2000
- ^ «Edward VII Biography». geocities
- ^ «Positive Atheism's Big List of Quotations: Sarah Bernhardt». positiveatheism.org
- ^ «Sarah Bernhardt in the Theatre of Films and Sound Recordings», by David W. Menefee, McFarland & Company, Inc, 2003
- ^ «Filming Shakespeare With And Without Words In Settings Familiar And Unfamiliar». isntlifeterrible.com
- ^ The great Scandinavian baking book By Beatrice A. Ojakangas
- ^ Sarah Bernhardt Peony listed at Kelways nursery
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сара Бэрнар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт прысьвечаны Сары Бэрнар
- Працы Сары Бэрнар. Праект Гутэнбэрг
- Біяграфія Сары Бэрнар
- Сара Бэрнар(анг.) на сайце IMDb
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 22 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1844 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Францускія акторкі
- Палюбоўніцы брытанскіх манархаў
- Памерлі 26 сакавіка
- Памерлі ў 1923 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Акторкі 19 стагодзьдзя
- Карціны з Сарай Бэрнар
- Французы габрэйскага паходжаньня
- Французы нідэрляндзкага паходжаньня