Беларуская рэгіянальная арганізацыя РНЕ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Беларуская рэгіянальная арганізацыя РНЕ
Лідэр партыі Андрэй Саковіч
Дата заснаваньня 1994
Штаб-кватэра Менск
Ідэалёгія антыбеларуская, прарасейская, захадафобія, імпэрыялістычны шавінізм, нацызм (нацыянал-сацыялізм)
Колькасьць 10-30[1]
Афіцыйны сайт www.rne-center.org

Беларуская рэгіянальная арганізацыя РНЕ — незарэгістраваны грамадзка-палітычны рух у Беларусі. Зьяўляецца рэгіянальным аддзяленьнем Расейскага нацыянальнага адзінства (РНЕ).

Зьмест

[рэдагаваць] Мэты

Беларускае аддзяленьне РНЕ стаіць на пазыцыях культурна-моўнага расейскага нацызму.

[рэдагаваць] Гісторыя

РНЕ было створана ў жніўні 1990 году. Ініцыятарам яе стварэньня стаў былы электрасьлесар Аляксандар Баркашоў.

Так званае «Беларускае аддзяленьне» зьявілася ў 1994 годзе. 10 траўня 1999 году беларускія баркашоўцы падалі дакумэнты на рэгістрацыю ў Мін'юст Беларусі, але дагэтуль ім у гэтым адмаўляюць. Заснавальнікам «беларускага райху» быў Глеб Самойлаў, якому ў той час было 18 гадоў. 5 жніўня 2000 году ён быў забіты ў сваім пад'езьдзе трыма нажавымі ўдарамі ў грудзі.

Забойца пакуль ня знойдзены. Сьледзтва падазрае, што заказчыкам гэтага злачынства мог быць Валер Ігнатовіч — былы паплечнік Самойлава.

Афіцыйна з 11 лістапада 2001 году арганізацыю ўзначаліў выхадзец з Горадні Андрэй Саковіч, якому ў той час было 28 гадоў.

Найбольш актыўна РНЕ дзейнічае на ўсходзе Беларусі. Улетку 2007 году кіраўніца Віцебскага лялечнага тэатру Вікторыя Дашкевіч атрымоўвала лісты з подпісам РНЕ — з патрабаваньнем перавесьці рэпэртуар на расейскую мову. Дашкевіч накіравала ў сувязі зь лістом скаргу ў праваахоўныя органы, аднак улады адмовіліся распачаць крымінальную справу. Ліставаныя пагрозы ад РНЕ атрымлівалі й журналісты газэты «Витебский куръер».

Надпісы «РНЕ» часта зьяўляюцца ў Курапатах — імі суправаджаліся акты пашкоджаньня мэмарыяльнага ўшанавальнага знаку і лавы Клінтана. Фашыстоўскую свастыку з пазнакай «РНЕ» часта можна ўбачыць і на габрэйскіх могілках, на помніках ахвярам Галакосту.

У чэрвені 2007 году кіраўніца Віцебскага аддзяленьня АГП атрымала ліст ад РНЕ з пагрозай асабістай расправы, калі яна ня спыніць сваю апазыцыйную дзейнасьць. 16 жніўня 2007 актывісты апазыцыйнай Партыі БНФ знайшлі пры ўваходзе ў сядзібу партыі макет выбуховай прылады з эмблемай РНЕ, якая нагадвае свастыку, і з пачкам улётак РНЕ. РНЕ заявіла, што не падкладала макет прылады.[2]

Вядомы толькі адзін выпадак, калі актывіст РНЕ трапіў пад суд: у Гомлі 6 месяцаў зьняволеньня атрымаў нехта Якаўчук, пакараны за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Назіральнікі адзначаюць, што пасьля сьмерці ў 2000 годзе тагачаснага лідэра беларускай філіі РНЕ Самойлава, арганізацыя заняпала. Паводле незалежных крыніц, цяпер у РНЕ ўсяго некалькі дзясяткаў актывістаў.[1]

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты