Microsoft

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Microsoft Corporation
Microsoft logo and wordmark.svg
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы NASDAQ: MSFT
Дэвіз Your potential. Our passion.[1]
Заснаваная Альбукерке, Нью-Мэксыка (4 красавіка 1975)
Заснавальнікі Біл Гейтс
Пол Ален
Разьмяшчэньне Рэдманд, Вашынгтон
Ключавыя фігуры Біл Гейтс
Стыў Балмэр
Галіна праграмнае забесьпячэньне,
тэлебачаньне,
відэагульні
Прадукцыя Microsoft Windows,
Microsoft Office,
Xbox, Xbox 360
Афіцыйны сайт www.microsoft.com
Microsoft

Microsoft (Microsoft Corporation, па-беларуску: Ма́йкрасофт, часта памылкова прамаўляецца «Мікрасо́фт») — найбуйнейшая (прыбытак за 2006 год — $12,06 млрд пры абароце ў $44,28 млрд) транснацыянальная кампанія па вытворчасьці апраграмаваньня для рознага роду вылічальнай тэхнікі, такой як: пэрсанальных кампутараў, ігравых прыставак, КПК, мабільных тэлефонаў і іншага. Таксама вырабляе некаторыя аксэсуары для персанальных кампутараў (клавіятуры, мышы і г. д.). Штат налічваў у 2004 г. 57 000 супрацоўнікаў. Кампанія публічнага тыпу, яе акцыі можна набыць на біржы NASDAQ: MSFT. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Рэдмандзе (прадмесьце Сіетлу), штат Вашынгтон.

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

Заснаваная ў 1975 годзе Білам Гейтсам і Полам Аленам, у той час — студэнтамі. Назоў кампаніі — скарачэнне ад MICROcomputer SOFTware (праграмнае забесьпячэньне для мікракампутараў).

Прадукцыя [рэдагаваць]

Карпарацыя вырабляе лінію АС сямейства Windows, офісныя дастасаваньні сямейства Microsoft Office, камплекты сэрвэрных дастасаваньняў, гульні, мультымэдыйную прадукцыю, сродкі распрацоўкі праграм, а таксама гульнявыя кансолі X-Box. Вядзе палітыку актыўнай скупкі пэрспэктыўных кампаніяў — распрацоўнікаў апраграмаваньня. У прыватнасьці, у выніку паглынання кампаніі Navision, Solomon, Great Plains у асартымэнце Microsoft зьявіўся новы буйны кірунак Microsoft Dynamics (раней Microsoft Business Solutions). У Расеі прадстаўленыя тры рашэньні гэтага напрамку: ERP-сыстэмы Axapta, Navision і сыстэма кіраваньня зносінамі — Microsoft Dynamics CRM.

Крытыка [рэдагаваць]

Карпарацыю часта вінавацяць у агульным паніжэньні стандартаў надзейнасьці праграмнага забесьпячэньня. У апошнія гады кампанія таксама стала адказчыкам у шматлікіх судовых працэсах з нагоды нядобрасумленнай канкурэнцыі і парушэньняў антыманапольнага заканадаўства і патэнтаў іншых кампаній у розных краінах. У сакавіку 2004 года Эўрапэйская камісія па канкурэнцыі загадала Microsoft выплаціць 497 мільёнаў[2] за змушэньне пакупнікоў сваёй апэрацыйнай сыстэмы Windows XP да адначасовага набыцьця свайго прайгравальніка Windows Media Player. У ліпені 2006 году Эўракамісія забавязала Microsoft выплаціць яшчэ €280,5 млн за невыкананьне загада да 21 чэрвеня 2006 году.[3] У чэрвені 2008 году амэрыканскі суд задаволіў пазоў францускага прадпрыемства Alcatel-Lucent да Microsoft у сувязі з парушэньнем права на выключнае выкарыстаньне вынайдзеных у Alcatel-Lucent прыёмаў узаемадзеяньня з календарамі.[4]

Глядзіце таксама [рэдагаваць]

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Microsoftсховішча мультымэдыйных матэрыялаў