Івонка Сурвіла
| Івонка Сурвіла | |
![]() Івонка Сурвіла падчас інтэрвію Голасу Амэрыкі, 6 верасьня 2006 |
|
| Старшыня Рады БНР у выгнаньні | |
|---|---|
| з 1997 — па цяп. час | |
| Папярэднік: | Язэп Сажыч |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзілася: | 11 красавіка 1936 |
| Нацыянальнасьць: | |
| Сужэнец: | Янка Сурвіла |
| Дзеці: | мае дзьвюх дачок (гл. Паўліна Сурвіла) |
| Бацькі: | Уладзімер Шыманец Эвэліна Шыманец |
Івонка Сурвіла (дзявочае прозьвішча — Шыманец, нарадзілася 11 красавіка 1936, Стоўбцы) — дзяячка беларускай эміграцыі, жыве ў Канадзе, ад 1997 году ўзначальвае «раду БНР у выгнаньні» (яе папярэднікам быў Язэп Сажыч).
Бацька Ўладзімер Шыманец быў міністрам фінансаў у «радзе БНР у выгнаньні» пад кіраўніцтвам Васіля Захаркі. У 1944 уся сям'я зьбегла зь Беларусі ўва Ўсходнюю Прусію, затым у Данію, Францыю і Гішпанію. Івонка скончыла Ў Парыжы Вышэйшую мастацкую школу, пасьля моўнае аддзяленьне Сарбоны (у 1959). У 1958-1965 працавала на Нацыянальным гішпанскім радыё ў Мадрыдзе, вяла перадачы на беларускай мове, што трансьляваліся на Беларусь.
Канчаткова пасялілася ў Канадзе з 1969 году, да 1997 працавала перакладчыцай ва ўрадзе Канады (француская й ангельская мовы). Як мастак удзельнічала ў выставах. У 1989 заснавала Канадыйскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі, узначаліла яго ў 1997. Фонд аказвае гуманітарную дапамогу пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС, арганізоўвае лекаваньне й аздараўленьне дзяцей зь Беларусі ў Канадзе.
Мае дачок Ганну і Паўліну Сурвілу.
[рэдагаваць] Спасылкі
| Сьпіс кіраўнікоў Беларусі з 1918 году | |
|---|---|
| Беларуская Народная Рэспубліка (з 1918); у выгнаньні з 1919 |
|
| Беларуская ССР (1919—1991) Першыя сакратары |
|
| Рэспубліка Беларусь Старшыня Вярхоўнага Савету (1991—1994) |
|
| Рэспубліка Беларусь Прэзыдэнт (з 1994) |
|
|
«◊» — кіраўнікі БССР, якія нарадзіліся на тэрыторыі Беларусі; «*» — в.а. старшыні
|
|
| Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі | |
|---|---|
