Брытанскія Вірґінскія выспы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| British Virgin Islands | |||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: «Vigilate» | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | ангельская | ||||
| Сталіца | Роўд Таўн | ||||
| Найбуйнейшы горад | Роўд Таўн | ||||
| Урад | залежная тэрыторыя Элізабэта ІІ Дэвід Піры |
||||
| Плошча - Агульная - Адсотак вады |
216-е месца ў сьвеце 153 км² 1,6 |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2005) - Шчыльнасьць |
- месца ў сьвеце 22 016 260/км² |
||||
| СУП - Агульны (-) - на душу насельніцтва |
- месца ў сьвеце - - |
||||
| Валюта | Даляр ЗША (USD) |
||||
| Часавы пас - улетку |
DST (UTC-4) -4 (UTC-4) |
||||
| Дзяржаўны гімн | «God Save the Queen» | ||||
| Аўтамабільны знак | BVI | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .vg | ||||
| Тэлефонны код | +1284 | ||||
Брыта́нскія Віргі́нскія выспы (па-ангельску: British Virgin Islands) — брытанская калёнія ў Цэнтральнай Амэрыцы, у Карыбскім моры. У калёнію ўваходзяць 36 выспаў (зь якіх 11 незаселеныя), якія знаходзяцца ў паўночнай частцы архіпэлягу Віргінскія выспы. Самыя вялікія выспы гэта Тартола — 54км², Анэгада — 39 км², Вірджын Горда — 21 км² і Джост Ван Дайк — 8 км².
Агульная плошча калёніі складае 153 км², насельніцтва налічвае 22,6 тыс. чалавек, зь якіх 1/3 жыве ў сталіцы — Роўд Таўне, якая знаходзіцца на высьпе Тартола.
Насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай і рыбнай лоўляй. У апошнія гады разьвіцьцё атрымаў і турызм (выспы наведваюць каля 100 тыс. турыстаў штогод).
Брытанскія Віргінскія выспы зьяўляюцца адным з самых папулярных «падатковых раяў». У 2004 годзе тут было зарэгістравана каля 550 тыс. фірмаў (прыкладна па 24 фірмы на кожнага жыхара выспаў). Гэта складае прыкладна 40% усіх афшорных фірмаў на сьвеце. Прыбытак выспаў ад абслугоўваньня гэтых фірмаў значна перавышае прыбытак ад турызму.
Віргінскія выспы былі адкрытыя ў 1493 годзе Хрыстафорам Калюмбам. У 1648 годзе Тартола была калянізаваная галяндцамі, але ў 1666 годзе яны былі перададзеныя Вялікабрытаніі. У 1866 годзе выспы афіційна атрымалі статус брытанскай калёніі, а з 1967 году атрымалі ўнутраную аўтаномію.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Брытанскія Вірґінскія выспы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Паўночнай Амэрыкі | |
|---|---|
| Антыґуа і Барбуда · Багамы · Барбадас · Бэліз · Гаіці · Гандурас · Ґватэмала · Грэнада · Дамініка · Дамініканская Рэспубліка · ЗША · Канада · Коста-Рыка · Куба · Мэксыка · Нікарагуа · Панама · Сальвадор · Сьвятая Люсія · Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны · Сьвяты Кітс і Нэвіс · Трынідад і Табага · Ямайка | |
| Залежныя тэрыторыі: | Амэрыканскія Вірґінскія выспы · Ангілья · Аруба · Брытанскія Вірґінскія выспы · Бэрмудзкія выспы · Ґвадэлюпа · Грэнляндыя · Кайманавы выспы · Кліпэртан · Мансэрат · Мартыніка · Наваса · Нідэрляндзкія Антылы · Пуэрта-Рыка · Сьвяты П'ер і Міквэлон · Сэн-Бартэльмі · Сэн-Мартэн · Тэркс і Кэйкас |
| Краіны Карыбскага басэйну |
|---|
| Антыґуа і Барбуда | Багамы | Барбадас | Гаіці | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | Куба | Сьвятая Люсія | Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны | Сьвяты Кітс і Нэвіс | Трынідад і Табага | Ямайка |
| Залежныя тэрыторыі: Амэрыканскія Вірґінскія выспы | Ангілья | Аруба | Брытанскія Вірґінскія выспы | Ґвадэлюпа | Кайманавы выспы | Мансэрат | Мартыніка | Наваса | Нідэрляндзкія Антылы | Пуэрта-Рыка | Тэркс і Кэйкас |
