Чарнобыльская катастрофа
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Чарно́быльская катастро́фа адбылася 26 красавіка 1986 году каля гораду Прыпяць ва Ўкраіне (тады Савецкі Саюз).
Выбух адбыўся на чацьвертым энэргаблёку. Паводле асноўнай вэрсіі рэактар быў разбураны двума выбухамі: спачатку праз перавышэньне ціску вадзяной пары ў контуры ахладжэньня, а потым выбухам вадароду, які ўтварыўся пра кантакце вады з элементамі пашкоджанай пры першым выбуху актыўнай зоны. Аварыя лічыцца буйнейшай у сваім родзе за ўсю гісторыю ядзернай энэргетыкі праз колькасьць загінулых і пацярпелых, а таксама праз шкоду гаспадарцы.
Радыёактыўнае воблака прайшло над эўрапейскай тэрыторыяй СССР, Усходняй Эўропай, Скандынавіяй, Вялікабрытаніяй і ўсходняй часткай ЗША. Прыкладна 60% радыёактыўных ападкаў выпала на тэрыторыю Беларусі. З зоны забруджваньня было адселена каля 200 000 чалавек.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Чарнобыльская катастрофа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

