Сьвяты П'ер і Міквэлон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Collectivité territoriale de Saint-Pierre-et-Miquelon
Тэрытарыяльнае аб'яднаньне Сьвяты П’ер і Міквэлон
Сьцяг Сьвятога П’ера і Міквэлона Герб Сьвятога П’ера і Міквэлона
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: "A Mare Labor" (З мора, Праца)
Месцазнаходжаньне Сьвятога П’ера і Міквэлона
Афіцыйная мова француская
Сталіца Сэн-Пьер
Найбуйнейшы горад Сэн-Пьер
Урад залежная тэрыторыя
Нікаля Сарказі
Ів Факе
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
208 месца ў сьвеце
242 км²
-
Насельніцтва
 - Агульнае (2006)
 - Шчыльнасьць
176 месца ў сьвеце
6 125
25/км²
СУП
 - Агульны (2003)
 - на душу насельніцтва
226 месца ў сьвеце
48,3 млн.$
6 874
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 - улетку
PMST (UTC-3)
-2 (UTC-2)
Аўтамабільны знак -
Дамэн верхняга ўзроўню .pm
Тэлефонны код +508
Мапа Сьвятога П’ера І Міквэлона

Сьвяты П’ер і Міквэлон (па-француску: Saint-Pierre-et-Miquelon, Collectivité territoriale de Saint-Pierre-et-Miquelon) – заморскі дэпартамэнт Францыі, знаходзіцца на архіпэлягу Сьвяты П’ер і Міквэлон у Атлянтычным акіяне, недалёка ад узьбярэжжа Ньюфаўдлэнда.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфія

Архіпэляг складаецца з двух групаў буйных выспаў: Сэн-П’ер (24 км²) і Міквэлон (216 км²) і некалькіх прылягаючых выспачак.

Паверхня выспаў складаецца з балотаў і пласкагор’яў (вышынёй да 240 м). На марскім узьбярэжжы жыве вялікая колькасьць марскіх птушак.

Насельніцтва складаецца з прыкладна 7 тыс. чалавек, большасьць з якіх жыве ў сталіцы, Сэн-П’ер. 99% насельніцтва – хрысьціяне.

[рэдагаваць] Гісторыя

Выспы былі адкрытыя ў 1535 годзе Жакам Картье. У XVII стагодзьдзі тут пачалі ўзьнікаць паселішчы францускіх рыбакоў, большасьць з якіх была брэтонцамі і баскамі. З гэтага часу выспы лічіліся францускай тэрыторыяй, але на яе прэтэндавалі і брытанцы. Вялікабрытанія захоплівала выспы ў 1713, 1778, 1793 і 1803 г.г. У 1814 годзе выспы былі афіцыйна аб’яўлены францускай калёніяй. З 1946 да 1975 г.г. выспам быў нададзены статус заморскай тэрыторыі. У 1976 годзе статус быў зьменены на “францускі заморскі дэпартамэнт”, а ў 1985 на “тэрытарыяльнае аб’яднаньне”.

[рэдагаваць] Эканоміка

Большасьць насельніцтва займаецца рыбнай лоўляй, ці занятае ў прамысловасьці, якая сканцэнтраваная вакол пераапрацоўцы рыбы. Так сама існуюць прадпрыемствы па вырошчваньню каштоўных гатункаў футравых зьвяроў. У апошнія гады атрымаў разьвіцьцё і турызм.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі