Ёганэс Вільгельм Енсэн
Ёганэс Вільгельм Енсэн (па-дацку: Johannes Vilhelm Jensen; 20 студзеня 1873 — 25 лістапада 1950) — дацкі пісьменьнік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1944).
Ёганэс Вільгельм Енсэн нарадзіўся 20 студзеня 1873 ў г. Фарсе ў паўночнай частцы Ютландзкай паўвыспы, у сям’і вэтэрынарнага ўрача, зьбіральніка народнага фальклёру, які таксама займаўся антрапалёгіяй і гісторыяй. Любоў да кніг бацька прышчапіў дзецям змалку: з адзінаццаці чацьвёра сталі пісьменьнікамі.
У 1944 годзе становіцца ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па літаратуры «За рэдкую сілу і багацьце паэтычнага ўяўленьня ў спалучэньні з інтэлектуальнай дапытлівасьцю і самабытнасьцю творчага стылю».
| Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі па літаратуры ў 1926—1950 гадах | |
|---|---|
|
Грацыя Дэледа (1926) • Анры Бэргсон (1927) • Сыгрыд Унсэт (1928) • Томас Ман (1929) • Сынклер Люіс (1930) • Эрык Аксэль Карлфэльт (1931) • Джон Галсўорці (1932) • Іван Бунін (1933) • Люіджы Пірандэльлё (1934) • Юджын О'Ніл (1936) • Ражэ Мартэн дзю Гар (1937) • Пэрл Бак (1938) • Франс Эміль Сіланпяя (1939) • Ёганэс Вільгельм Енсэн (1944) • Габрыеля Містраль (1945) • Гэрман Гэсэ (1946) • Андрэ Жыд (1947) • Томас Стэрнз Эліёт (1948) • Ўільям Фолкнэр (1949) • Бэртран Расэл (1950) • Поўны сьпіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
|
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
