Джордж Гольцэндорф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джордж Гольцэндорф
Дата нараджэньня 1880
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1944
Занятак мастак
Навуковая сфэра малярства
Гады дзейнасьці XIX стагодзьдзе
Працы Gladstone Dessert Service
Beckett Street (Бэкет-стрыт), накід Гольцэндорфа, які люструе Музэй і мастацкаю галерэю Дэрбі прыкладна ў 1882 годзе

Граф Джордж Гольцэндорф (па-ангельску: Georg Holtzendorff, 18801944) — саксонскі мастак-адмысловец па пэйзажах, статуэтках і путо, які эміграваў у Ангельшчыну праз франка-прускую вайну[1].

Джордж працаваў на Royal Crown Derby, дзе маляваў накіды, што адлюстроўвалі выгляды Дэрбішыру (для наступнага пераносу на парцалян)[2].

Ягонай галоўнай працай стала аздабленьне «Гладстанскага дэсэртнага сэрвізу» (Gladstone Dessert Service), прэзэнтаванага Working Men’s Club and Institute Union прэм’ер-міністру Вялікабрытаніі Ўільяму Гладстану ў 1883 годзе. Адзіны захаваны акварэльны накід Гольцэндорфа для гэтага сэрвізу (1882 год) люструе Бэкер-стрыт з Музэем і мастацкай галерэяй Дэрбі[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Margaret Sargeant Royal Crown Derby Праверана 2011-05-15 г.
  2. ^ Эдмунд Бэрк The Annual register of world events. — Longmans, 1884. — С. 52.
  3. ^ Becket Street, Derby Праверана 2011-05-15 г.