Ўільям Мартын (прыродазнавец)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ўільям Мартын
William Martin
Нарадзіўся 1767
Мэнсфілд
Памёр 31 траўня 1810
Маклісфілд
Грамадзянства Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Навуковая сфэра палеанталёгія, прыродазнаўства
Вядомы як аўтар першай навуковай публікацыі па вывучэньні выкапнёвых скамянеласьцяў на ангельскай мове[1]

Ўільям Мартын (па-ангельску: William Martin) — ангельскі прыродазнавец і палеантоляг, які выказаў здагадку, што навука павінна выкарыстоўваць выкапні ў якасьці доказаў у падтрымку вывучэньня прыродазнаўства[2]. Мартын апублікаваў першыя каляровыя выявы выкапняў і першае навуковае дасьледваньне скамянеласьцяў на ангельскай мове.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мартын нарадзіўся ў Мэнсфілдзе ў 1767 годзе. Яго бацька працаваў у трыкатажным бізнэсе, але зьехаў, каб стаць акторам у Ірляндыі са сцэнічным імем Джозэф Бут (Joseph Booth). Ён быў таксама вынаходнікам і партрэтыстам; памёр у Лёндане ў 1797 годзе[1]. Маці, якая адмовілася ад Мартына, у дзявоцтве Малатрат (Mallatratt), таксама была акторкай[3].

Дзіцем Мартын зьяўляўся на сцэне, спачатку, ува ўзросьце пяці гадоў, як танцоўшчык, а затым — даючы дэклямацыі. Для Мартына былі арганізаваныя ўрокі красьленьня пад настаўніцтвам Джэймза Болтанпа ў Галіфаксе. З 1782 па 1785 гады ён быў у Дэрбішыры з акторскай трупай, калі сустрэў Ўайта Ўотсана, зь якім ён супрацоўнічаў у рабоце па скамянеласьцях Дэрбішыру[1]. Яго работа са скамянеласьцямі і прыродазнаўствам урэшце прывяла Мартына да абраньня чальцом Лёнданскага Лінэеўскага таварыства. Як і Ўотсан, Мартын знаходзіўся пад уплывам працаў дэрбішырскага геоляга Джона Ўайтгэрста. Ўайтгэрст апублікаваў «дасьледваньні зыходнага стану і фармаваньня Зямлі» (An Inquiry into the Original State and Formation of the Earth) у 1778 годзе, у якім утрымліваюцца істотныя зьвесткі датычна «Агульных зацемак па стратах Дэрбішыру» (General Observations on the Strata in Derbyshire)[2]. Аднак Абрагам Мілз пераключыў Мартына ад заалёгіі да палеанталёгіі дзесьці да 1789 году[1]. Мартын апублікаваў «Figures and Descriptions of Petrifications collected in Derbyshire» у 1793 годзе[4].

Мартын працаваў з Ўайтам Ўотсанам для стварэньня сумесных публікацыяў[5], але партнэрства ня ладзілася, бо Ўотсан заявіў, што не атрымлівае належнага даходу. Мартын пазьней апублікаваў некаторыя работы Ўотсана па скамянеласьцях, пазначаючы толькі сваё імя, а ня Ўотсана[6]. У Мартына было шасьцёра дзяцей зь яго «няшчаснай, але цікавай» жонкай[1], якая, як і яго бацькі, была на сцэне, перш чым быў заключаны яе другі шлюб з Мартынам у 1797 годзе[3]. У 1798 годзе нарадзіўся іх сын Ўільям Чарлз Лінэй Мартын. Яму далі імя Лінэй (Linnaeus) у гонар цікавасьці Мартына да клясыфікацыі жывых істотаў. Яго сын напісаў мноства кнігаў па прыродазнаўстве, стаўшы навуковым супрацоўнікам Заалягічнага таварыства Лёндана[7].

Мартын працаваў настаўнікам спачатку ў Бэртан-он-Трэнтэ ў 1798 годзе, пасьля ў Бакстане. Зрэшты, у 1805 годзе, ён пераехаў у Макелсфілд, дзе выкладаў у гімназіі[1]. Цікавасьць Мартына да прыроды не паменшылася, і ён пасылаў Джэймзу Саўбэры знаходкі для ілюстраваньня.

Чатырохпрамянёвы карал з ілюстрацыяў Ўільяма Мартына; першая каляровая ілюстрацыя брытанскіх выкапняў[1]

Мартын выканаў некалькі правінцыяльных пастановак[3] да 1809 году, ён валодаў чвэрцю ў тэатры Бакстану. У 1809 годзе ён апублікаваў «Petrifacta Derbiensia», якое ён прысьвяціў Джозэфу Банксу[8]. Ілюстрацыі, якія зьмяшчаліся ў «Petrifacta Derbiensia», упершыню былі каляровымі, што дапамагала Мартыну апісваць выкапні і каменнавугальныя вапнякі, якія ён дасьледваў у Дэрбішыру. Ідэнтыфікацыя была па-ранейшаму сумнёўная. Чатырохпрамянёвы карал, прыведзены на малюнку, лічыўся невядомым відам бамбуку[8]. Petrifacta Derbiensia утрымлівае іншую згадку імавернай памылкі: дзядзя Ўайта Ўотсана і работнікі шахты лічылі знойдзены кавалак эшфардзкага чорнага мармуру кавалкам хваста невялікага кракадзіла, у той час як Мартын лічыў, што ў яго кнізе няма нічога, што магло б быць такімі парэшткамі[9].

У 1809 годзе Мартын апублікаваў «Outlines of an Attempt to establish a Knowledge of Extraneous Fossils on Scientific Principles»[10]. Гэта было першае навуковае дасьледваньне скамянеласьцяў і палеанталёгіі на ангельскай мове[1][4]. Мартын сустракаўся з Джонам Фары для абмеркаваньня імавернасьці сумесных высілкаў па стварэньні геалягічнай мапы Дэрбішыру. Аднак плянам перашкодзіў тубэркулёз Мартына; у канцы траўня 1810 году ён памёр. Ён быў пахаваны ў Царкве Хрыста, завяшчаўшы клапаціцца пра яго калекцыю сваім дзецям і маці[1].

У гонар Мартына названы род Martinia і Lithostrotion martini[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё ж з і H. S. Torrens, ‘Martin, William (1767—1810)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004 accessed 13 Feb 2011
  2. ^ а б Malcolm Dick John Whitehurst and 18th Century Geology. http://www.revolutionaryplayers.org.uk/. Праверана 12 February 2011 г.
  3. ^ а б в Philip H. Highfill; Kalman A. Burnim, Edward A. Langhans Belfort to Byz and. — 1973. — С. 487. — P. 232–3.
  4. ^ а б R.J. Cleevely World palaeontological collections. — 1983. — С. 365.
  5. ^ Derbyshire's Men of Science. Derbyshire.gov.uk. Праверана 13 February 2011 г.
  6. ^ Michael P. Cooper The Devonshire Mineral Collection of Chatsworth House // Mineralogical Record.
  7. ^ J. Parker The Gentleman's Magazine // The gentleman's magazine and historical review p.536. — 1864. — № 216.
  8. ^ а б в Petrificata Derbiensia, William Martin, 1809, retrieved 15 February 2011
  9. ^ William Martin Petrificata Derbiensia p33-34. — 1809.
  10. ^ Outlines of an Attempt to establish a Knowledge of Extraneous Fossils on Scientific Principles., William Martin, Retrieved 15 February 2011

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ўільям Мартын (прыродазнавец)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў