Джон Ўайтгэрст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джон Ўайтгэрст
John Whitehurst
Whitehurst John by Wright of Derby.jpg
Партрэт Джона Ўайтгэрста, Джозэф Райт
Род дзейнасьці гадзіньнікар і навуковец
Дата нараджэньня 10 красавіка 1713
Месца нараджэньня Чэршыр, Ангельшчына
Падданства Сьцяг Ангельшчыны Ангельшчына
Дата сьмерці 18 лютага 1788
Месца сьмерці Лёндан
Бацька Джон Ўайгэрст старэйшы
Дзеці Элізабэт Грэтан

Джон Ўайтгэрст (па-ангельску: John Whitehurst; 10 красавіка 1713, Чэршыр, Ангельшчына — 18 лютага 1788, Лёндан) — ангельскі гадзіньнікар і навуковец, які зрабіў значны навуковы ўнёсак у геалёгію. Быў уплывовым чальцом «Lunar Society» Бірмінггэму.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ўайтгэрст нарадзіўся ў Конглентане ў сям’і Джона Ўайтгэрста старэйшага[1]. Атрымаўшы нязначную адукацыю, ён пачынае вучыцца гадзіньнікавай справе ў свайго бацькі, які ўхваляў імпэт хлопчыка ў гэтым рамястве. У дваццаціаднагадовым узросьце Ўайтгэрст наведаў Дублін, каб агледзець дзіўнага мэханізму гадзіньнік, пра які ён неаднаразова чуў. У 1772 ён вынайшаў «пульсуючы рухавік», водапад’ёмную прыладу, якая стала папярэднікам гідратараннай помпы[2].

Каля 1736 году Ўайтгэрст адкрыў уласны бізнэс у Дэрбі, дзе неўзабаве набыў вялікую занятасьць, вырабляючы складаныя дэталі для мэханізмаў. Акрамя іншых працаў, Ўайтгэрст малодшы зрабіў гадзіньнік для будынку муніцыпалітэту і ва ўдзячнасьць за гэта 6 верасьня 1737 году быў удастоены ганаровай пасады чальца парлямэнту ад гэтага гораду. Таксама ён вырабляў тэрмомэтры, баромэтры і іншыя прылады, адначасова экспэрымжнтуючы з гідратэхнічнымі мэханізмамі. У выпадку неабходнасьці парады ў сфэры мэханікі, пнэўматыкі ці гідраўлікі, зь ім кансультаваліся амаль усе прадпрыемствы Дэрбішыру і навакольных графстваў.

У 1774 г. Ўайтгэрст атрымаўся пасаду ў Лёнданскай каралеўскай мынцы. У 1775 без аніякага ўласнага хадайніцтва быз прызначаны на вышэйшую пасаду паводле рэкамэндацыі герцага Ньюкастла[3]. Неўзабаве Ўайтгэрст пераехаў у Лёндан, дзе рэшту свайго жыцьця займаўся навукай. Ягоны дом у Колт Кёрт на Фліт-стрыт (у мінулым належаў Джэймзу Фэрг’юсану) наведвалі многія іншыя выбітныя навукоўцы.

У 1778 г. Ўайтгэрст апублікаваў сваю тэорыю пра геалягічныя пласты ў працы «An Inquiry into the Original State and Formation of the Earth». Першапачатковай задумай кнігі, якая сфармавалася яшчэ падчас пражываньня ў Дэрбі, зьяўлялася палягчэньне здабычы карысных' мінэралаў пад паверхняй Зямлі. Праз пастаянную дасьледчыцкую працу здароўе навукоўца пачынае горшаць.

13 траўня 1779 году Ўайтгэрст абраны сябрам Лёнданскага каралеўскага таварыства і ў 1783 быў прызначаны дасьледнікам вульканічных рэшткаў на поўначы Ірляндыі. У 1784 г. ён спраектаваў сыстэму вэнтыляцыі для лякарні Сьв. Томаса. У 1787 г. у Лёндане апублікаваў кнігу «An Attempt towards obtaining invariable Measures of Length, Capacity, and Weight, from the Mensuration of Time».

9 студзеня 1745 году Ўайгэрст ажаніўся з Элізабэт Грэтан, дачкой Джорджа Грэтана. Пасьля сьмерці Ўайтгэрста ў 1788 у яго доме на Фліт-стрыт, ён быў пахаваны побач з сваёй жонкай на могілках Сьв. Андрэя.

Некаторыя біёграфы сьцьвярджалі, што Ўайтгэрст быў прататыпам вобразу выкладчыка на карціне Джозэфа Райта «Філёзаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сыстэмы»[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Much of this article's content was adapted from the following source: "Whitehurst, John". Dictionary of National Biography. London: Smith, Elder & Co. 1885-1900.
  2. ^ Гл. Whitehurst, John Account of a Machine for Raising Water, Executed at Oulton, in Cheshire, in 1772 // Philosophical Transactions (1683-1775). — 1775. — № 65. — С. 277–279.
  3. ^ Industrial Revolution: A Documentary History Праверана 2008-04-25 г.
  4. ^ Bygonederbyshire.co.uk

Далейшае чытаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Craven, Maxwell John Whitehurst of Derby: Clockmaker and Scientist 1713-88. — Derbyshire: Ashbourne, 1996. — ISBN 0952327031
  • Ford, Trevor D. John Whitehurst (1713–1788): Philosopher, Geologist, Horologist and Engineer // Geology Today. — 2002. — В. 3. — № 18. — С. 100–107.
  • Graciano, Andrew "The Book of Nature is Open to All Men": Geology, Mining and History in Joseph Wright’s Derbyshire Landscapes // The Huntington Library Quarterly. — 2005. — В. 4. — № 68. — С. 583–600.
  • Graciano, Andrew Visualising the Unseen, Imagining the Unknown, Perfecting the Natural: Art and Science in the 18th and 19th Centuries. — Cambridge Scholars Publishing, 2008. — ISBN 1847185428
  • Hutton, C. The Works of John Whitehurst, F.R.S., with Memoirs of his Life and Writings. — London: W. Bent, 1792. - Table of contents

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Commons-logo.svg  Джон Ўайтгэрстсховішча мультымэдыйных матэрыялаў