Музэй індустрыі Дэрбі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Музэй індустрыі Дэрбі
Derby Industrial Museum
Silkmill1.jpg
Від на музэй і раку Дэрвэнт
Месцазнаходжаньне ДэрбіВялікабрытанія
Тэматыка калекцыі прамысловасьць
Створаны 29 лістапада 1974 г.
Геаграфічныя каардынаты 52°55′33″ пн. ш. 1°28′33″ з. д. / 52.92583° пн. ш. 1.47583° з. д. / 52.92583; -1.47583Каардынаты: 52°55′33″ пн. ш. 1°28′33″ з. д. / 52.92583° пн. ш. 1.47583° з. д. / 52.92583; -1.47583
Музэй індустрыі Дэрбі на мапе Вялікабрытаніі
Музэй індустрыі Дэрбі
Музэй індустрыі Дэрбі
Музэй індустрыі Дэрбі
Старонка музэю

Музэй індустрыі Дэрбі (па-ангельску: Derby Industrial Museum, таксама вядомы як шаўковая фабрыка (па-ангельску: The Silk Mill) — музэй прамысловасьці і гісторыі, які знаходзіцца ў месьце Дэрбі (Ангельшчына).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Фабрыка Ломба
Пажар 1910 року на карціне Альфрэда Джона Кіна

Музэй разьмешчаны ў будынку былой шаўковай фабрыкі Lombe’s Mill, якой сканчаецца паўднёвая мяжа комплексу фабрык у даліне Дэрвэнту, уключанага ў сьпіс Сусьветнай спадчыны Вялікабрытаніі[1]. Першая з фабрыкаў паўстала паміж 1717 і 1721 рокамі[2]. Яе ўладальнікамі былі браты Лоўмб, якія паставілі ў памяшканьнях новыя станкі для выцягваньня шоўку ў ніці. Для прывядзеньня іх у дзеяньне выкарыстоўваліся вадзяныя колы.

Вытворчасьць шоўку была спыненая ў 1908 року, калі новы ўладальнік, F.W. Hampshire і Кампанія, вырашыў выпускаць ліпкія лавушкі на мух і лекі ад кашлю.

5 сьнежня 1910 на фабрыцы здарыўся пажар, пасьля якога ўсходні бок будынку зваліўся ў раку. Ён быў адбудаваны, але ўжо трохпавярховым замест ранейшых пяці паверхаў.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уваход у музэй і вежа Зялёнай катэдры

Музэй быў адчынены 29 лістапада 1974. Асаблівая ўвага ў экспазыцыях зробленая на чыгуначную галіну і прэзэнтацыю прадукцыі фірмы Rolls-Royce plc, брытанскай кампаніі, што спэцыялізуецца на авіяцыйных рухавіках і сілавых прыстроях для суднаў і прамысловасьці. Таксама прадстаўленыя горназдабываючая прамысловасьць, кераміка і ліцейная справа. У музэі ладзілі таксама іншыя выставы і адукацыйныя праграмы[3].

3 красавіка 2011 музэй быў зачынены на кансэрвацыю мескімі ўладамі[3], каб вызваліць грошы на рэканструкцыю шэрагу іншых музэяў. Пэўнай даты адкрыцьця музэя ў бліжэйшыя два рокі ў справаздачы па прычынах закрыцьця паведамлена не было[4][5]. Аднак выказаны спадзеў, што адкрыцьцё адбудзецца так хутка, як гэта будзе магчыма, улічваючы ролю музэя і ягоны «станоўчы ўплыў на будучыню места»[3].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Derwent Valley Mills(анг.). ЮНЭСКОПраверана 7 траўня 2010 г.
  2. ^ Whitehead The Derby Lock-Out(анг.) Праверана 13 кастрычніка 2010 г.
  3. ^ а б в The Silk Mill(анг.). Derby City Council Museum website. Праверана 9 красавіка 2011 г.
  4. ^ Report of the Strategic Director of Neighbourhoods(анг.) Праверана 4 студзеня 2011 г.
  5. ^ This is Derbyshire(анг.) Праверана 9 красавіка 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Derby Industrial Museum, Derby Evening Telegraph and Derby Library Service. (1999)
  • The Derby Lock-Out and the origins of the labour movement Bill Whitehead (2001)
  • Struck out! Derby in Crisis: the Silk Mill Lock-Out 1833-4, Derby, H. E. Butterton (1997)
  • Lombe’s Mill: An Exercise in Reconstruction', Industrial Archaeology Review, Anthony Calladine (1993)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Музэй індустрыі Дэрбісховішча мультымэдыйных матэрыялаў