Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі
Derby Museum and Art Gallery
Derby Museum Flowers 2475926344 d64a8a8f6e o.jpg
Будынак музэю
Месцазнаходжаньне ДэрбіВялікабрытанія
Створаны 1836 г.
Геаграфічныя каардынаты 52°55′20″ пн. ш. 1°28′46″ з. д. / 52.92222° пн. ш. 1.47944° з. д. / 52.92222; -1.47944Каардынаты: 52°55′20″ пн. ш. 1°28′46″ з. д. / 52.92222° пн. ш. 1.47944° з. д. / 52.92222; -1.47944
Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі на мапе Вялікабрытаніі
Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі
Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі
Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі
Старонка музэю

Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі (па-ангельску: Derby Museum and Art Gallery) — музэй, заснаваны ў 1836 годзе сумесна з Цэнтральнай бібліятэкай Дэрбі, у адмыслова пабудаваным па праекце Рычарда Ніла Фрымэна (па-ангельску: Richard Knill Freeman) і ахвяраваным месту Майклам Томасам (па-ангельску: Michael Thomas Bass, Jr.) будынку.

У музэі прадстаўлена мноства карцінаў Джозэфа Райта (захоўваецца больш за 300 ягоных эскізаў, 34 карціны алеем і дакумэнты), прадукцыя Royal Crown Derby. Акрамя таго, сабраныя калекцыі археалягічных, прыродазнаўчых, геалягічных і ваенных аб’ектаў, а таксама калекцыя парцалянавых вырабаў з Дэрбі і яго ваколіцаў[1], карціны Луізы Рэйнэр, яе бацькі Сэм'юэла Рэйнэра, Эрнста Таўсэнда, Альфрэда Джона Кіна, Эрнста Эліса Кларка, Дэйвіда Пэйна, Джорджа Тэрнэра, Ўільяма Кофі, Джорджа Гольцэндорфа й іншых[2].

Гісторыю музэя можна адлічваць ад заснаваньня «Музэйнага і прыроднага таварыства места і графства Дэрбі» 10 лютага 1836 г. Гэта была закрытая супольнасьць, заснаваная на падпісцы яе сябраў[3]. У калекцыю першапачаткова былі ўнесеныя мінэралы і пудзілы птушак[4]. У 1964 годзе музэй і арт-галерэя былі пераведзеныя ў новы будынак, але будынак бібліятэкі працягвае быць падзелены з гэтымі арганізацыямі.

У 2011 годзе Фундацыя Вікімэдыя і Музэй Дэрбі і мастацкая галерэя адкрылі супольны праект[5] па паляпшэньні Вікіпэдыі, у рамках якога за напісаньне і паляпшэньне артыкулаў, зьвязаных з музэем, увесну-ўлетку 2011 году будуць уручаныя прызы. Тэксты напісаных у рамках праекту артыкулаў будуць дасяжныя наведвальнікам музэю праз QR-коды[6].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Derby Museum and Art Gallery(анг.) Праверана 3 траўня 2011 г.
  2. ^ Sarah Allard, Nicola Rippon Goodey’s Derby. — Breedon Books, 2003. — 157 с. — ISBN 1 85983 379 9
  3. ^ Newsletter of the Geological Curators Club(анг.) (PDFПраверана 3 траўня 2011 г.
  4. ^ Stephen Glover The history and directory of the borough of Derby, a guide p.430. — 1829.
  5. ^ Wikipedia:GLAM/Derby/Multilingual Challenge
  6. ^ Derby Museums and Wikipedia Join Forces to Improve Content(анг.) Праверана 3 траўня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Музэй і мастацкая галерэя Дэрбісховішча мультымэдыйных матэрыялаў