Дэйвід Пэйн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дэйвід Пэйн
Нарадзіўся: 1843
Анан
Памёр: 1894
Шэфілд
Грамадзянства: Вялікабрытанія
Заняткі: мастак
«Мілае лета»

Дэйвід Пэйн (па-ангельску: David Payne, 1843—1894) — шатляндзкі мастак-пэйзажыст.

Пэйн нарадзіўся ў Анане ў старым графстве Дамфрысшыр[1]. Ён быў сынам масона, навучаўся ў Акадэміі Анан (разам з мастаком Ўільямам Эўартам Локгартам). Да таго, як стаць мастаком, ён зарабляў сабе на жыцьцё малярнымі працамі. У 1869 году Пэйн пераехаў у Дэрбі, у 1880-х было зроблена некалькі запісаў пра яго пражываньне ў розных месцах графства Дэрбішыр.

Пэйн стаў мастаком, які маляваў вясковыя пэйзажы і трамплей. Ён выстаўляўся ў Каралеўскім таварыстве мастакоў Бірмінггэму (RBSA), Нотыггэмскім музэі і мастацкай галерэі, і быў чальцом Каралеўскай шатляндзкай акадэміі (RSA). Ён лічыўся адным з найлепшых мастакоў Бірмінггэму XIX стагодзьдзя. У 1891 годзе каралева Вікторыя наведала Дэрбі для таго, каб закласьці камень лякарні Лёндан Роад (London Road Community Hospital) і пасьвяціць у рыцары Альфрэда Гаслама[2]. Сцэна на рынкавай плошчы з сотнямі тысячаў людзей, жаўнераў, коняў і сьцягоў была замалявана Пэйнам[2]; гэтая карціна выстаўленая ў Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі[1].

Пэйн быў жанаты, у яго было 14 дзяцей. Памёр у Шэфілдзе ў 1894 годзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Harvest Home and Golden Corn, David Payne, 1875
  2. ^ а б Sarah Allard Goodey's Derby p.40. — 2003. — С. 157. — ISBN 1 85983 379 9

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дэйвід Пэйнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў