Леапольд II (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леапольд II
Leopold II
 Імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі
Каранацыя 9 кастрычніка 1790, Франкфурт
Папярэднік Ёзэф II
Наступнік Франц II
Кароль Вугоршчыны і Харватыі
Каранацыя 15 лістапада 1790, Прэсбург
Папярэднік Ёзэф II
Наступнік Франц II
Кароль Багеміі
Каранацыя 6 верасьня 1791, Прага
Папярэднік Ёзэф II
Наступнік Франц II
Вялікі герцаг Тасканы
1765 — 1790
(пад імем П’етра Леапольда I)
Папярэднік Франц I
Наступнік Фэрдынанд III
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Пэтэр Леапольд Ёзэф Антон Ёахім Піюс Ґотард
Нарадзіўся 5 траўня 1747, Вена
Памёр 1 сакавіка 1792 (44 гады), Вена
Дынастыя Габсбургі
Жонка Марыя Луіза Гішпанская
Бацька Франц I
Маці Марыя Тэрэзія
Узнагароды
Grand Cross of the Order of Maria Theresa рыцар ордэна Залатога руна ордэн Сьвятога Стэфана
Подпіс Выява аўтографу

Леапольд II (5 траўня 1747 — 1 сакавіка 1792; па-нямецку: Leopold II) — кароль Нямеччыны (рымскі кароль) з 1790 году, абраны імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі нямецкай нацыі 30 верасьня 1790 году, трэці сын Франца I і Марыі Тэрэзіі.

Нарадзіўся ў Вене. Пасьля сьмерці другога сына, Карла, быў прызначаны ў пераемнікі бацькі на тасканскім пасадзе, і пасьля сьмерці бацькі, 18 жніўня 1765 году, уступіў у кіраваньне Тасканай пад імем Пятра Леапольда І (П’етра Леапольда I). Спачатку пад кіраўніцтвам давераных імпэратрыцы, маркіза Бота і графа Розэнбэрга, пасьля самастойна, Леапольд праводзіў умераныя, але пасьлядоўныя рэформы.

У 1790 годзе Леапольд успадкаваў імпэратарскую карону пасьля бязьдзетнага брата. Дзяржава знаходзілася у поўным разладаваньні. Леапольд прыклаў значныя намаганьні да заспакаеньня саслоўнага, нацыянальнага і клерыкальнага незадавальненьня. Паўстаньне ў Бэльгіі і Вугоршчыне было задушана; Рэйхэнбахскай дамовай (ліпень 1790) атрымалася ўтрымаць Прусію ад набыткаў у Польшы; аўстра-турэцкая вайна скончылася ў 1791 годзе Сыстоўскім мірам.

Да Вялікай францускай рэвалюцыі Леапольд, хоць і брат Марыі-Антуанэты, ставіўся насьцярожана, і толькі пасьля спробы ўцёкаў караля згадзіўся спачатку з прускім паслом Бішафвэрдэрам, потым з самім Фрыдрыхам Вільгэльмам II, на пільніцкім зьезьдзе, адносна абаронча-наступальных дзеяньняў супраць Францыі. З прыняцьцем францускай канстытуцыі Людовікам XVI (14 верасьня 1791 года) Леапольд абвясьціў мэту пагадненьня папярэдне дасягнутай. Новыя цяжкасьці прывялі да саюзу нямецкіх дзяржаваў 7 лютага 1792 году; але і зараз Леапольд думаў болей аб абароне. Пасьля абвяшчэньня вайны з боку Францыі Леапольд нечакана памёр 1 сакавіка 1792 году.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Леапольд II (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в г Leopold II // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г Lundy D. R. Leopold II von Österreich, Holy Roman Emperor // The Peerage (анг.)
  3. ^ а б в г Leopold II. (Heiliges Römisches Reich) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. ^ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #118571877 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.