Ганс Хрысьціян Андэрсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Ганс Хрысьціян Андэрсан
Hans Christian Andersen
Hans Christian Andersen.jpg
Імя пры нараджэньні: Hans Christian Andersen
Нарадзіўся: 2 красавіка 1805
Одэнс
Памёр: 4 жніўня 1875
Ролігхед
Род дзейнасьці: пісьменьнік
Гады творчасьці: 1822-1872
Напрамак: дзіцячая літаратура
Значныя творы: «Гадкае качаня», «Новая сукня караля», «Цень», «Прынцэса на гарошыне»

Ганс Хрысьція́н А́ндэрсан (па-дацку: Hans Christian Andersen; нар. 2 красавіка 1805 года ў Одэнсе, пам. 4 жніўня 1875 года ў Ролігхедзе, каля Капэнгагена) – дацкі пісьменьнік і паэт, аўтар сусьветна вядомых сказак для дзяцей.

[рэдагаваць] Біяграфія

Ганс Хрысьціян нарадзіўся 2 красавіка 1805 года ў прыгарадзе Одэнса у сям’і 27 гадовага краўца Ганса Андэрсэна і 30 гадовай непісьменнай прачкі Ганны Мары (да замужжа Андэрсдатэр). Сам Ганс Хрысьціян быў ахрышчаны ў царкве св. Яна ў Одэнсе 15 красавіка 1805 года.

Хлопчык гадаваўся сваёй бабуляй (з боку бацькі), якая і пазнаёміла яго са сьветам казак. Разам з бабуляй Ганс Хрысьціян наведваў псыхіятрычную бальніцу, дзе яна займалася бальнічным агародам і дзе праз некаторы час апынуўся яго дзядуля. Некаторыя матывы, расказаныя бабуляй, праз некаторы час Андэрсан выкарыстаў у сваіх творах. Пасьля сьмерці бацькі (1816 год) і новым замужжы маці (з Нільсам Гунарсэнам), хлопчыку давялося працаваць спачатку ў ткацкай майстэрні, а потым на цыгарэтнай фабрыцы.

У верасьні 1819 года Андэрсан паехаў ў Капэнгаген, дзе марыў стаць акторам. У 18201821 г.г. ён вучыўся ў балетнай школе, спрабаваў граць у тэатры, яле нічога не атрымалася. Так сама, Андэрсан спрабаваў стаць сьпеваком з высокім сапрана, але хутка ён страціў голас пасьля яго юнацкай ломкі.

Праз значныя намаганьні, Андэрсан дабіўся таго, што дэбютаваў як актор тэатру ў 1829 годзе ў п’есе «Kjærlighed paa Nicolaj Taarn» (Каханьне на вежы Мікалая). З гэтага часу, ён пачаў пісаць тэатральныя творы, якія не заўсёды былі пасьпяховымі. Па прычыне неадукаванасьці, Андэрсан пісаў тэксты са шматлікімі артаграфічнымі і стылістычнымі памылкамі. Крытыкі з самага пачатку не прынялі яго творы.

Дзякуючы настойлівайсьці, у 1822 годзе Андэрсан атрымаў каралеўскую стыпэндыю, якая зрабіла магчымы яго далейшае навучаньне ў школе, а потым і ва ўнівэрсытэце. Яму дапамагаў Ёнас Колінс, які з пачатку верыў у талент хлопца. Паляпшэньне матэрыяльнага стану, дазволіла Андэрсану працягваць творчую дзейнасьць. Ён аб’езьдзіў практычна ўсю Эўропу. Цікаўнасьць да сьвету і людзей, а так сама неспакойная душа, комплексы, складаны характар, празьмерная ўражлівасьць, эгацэнтрызм зрабілі немагчымым Андэрсану стабільнае жыцьцё на адным месцы. Ён пастаянна хваляваўся што страціць розум, як яго дзед. Часта ён знаходзіўся ў стане дэпрэсіі.

За сваё жыцьцё Андэрсан пазнаёміўся з вядомымі людзьмі, напрыклад ён ведаў: Бартэля Торвальсэна, Адама Аэхленшлягера, Хэйбэрга, Лінда, Б’ёрнсана, братоў Грым і Чарлза Дыкенза. У 1851 годзе за свае заслугі Андэрсан атрымаў тытул прафэсара.

У 1872 годзе Андэрсан упаў з ложка, моцна пабіўся і болей не выправіўся ад гэтай траўмы, але пражыў яшчэ тры гады. Ганс Хрысьціян Андэрсан рамёр 4 жніўня 1875 года ў Ролігхедзе, каля Капэнгагена і быў пахаваны на могілках АсістэнсAssistens»).

Некаторыя сучасныя дасьледчыкі лічаць, што Андэрсан меў бісэксуальныя схільнасьці.

[рэдагаваць] Творчасьць

Першай працай Андэрсана лічыцца збор твораў «Маладыя спробы» (1822 год), які выйшаў пад псэўданімам Уільям Хрысьціян Уолтар. З пачатку, творчасьць для дзяцей не была асноўнай для пісьменьніка, хутчэй гэта была разьмінка, для напісаньня сур’ёзных твораў. Тым ня менш ён абражаўся, калі яго казкі лічыліся выключна дзіцячай літаратурай без глыбокага сэнсу. У 1829 годзе быў надрукаваны фантастычны расказ Андэрсана «Падарожжа ад канала Холмэн да ўсходняй часткі Амагера», які прынёс яму пэўную вядомасьць.

Аднак менавіта казкі прыносілі пісьменьніку вядомасьць. Першы збор казак (Eventyr fortalte for Børn (Казкі, расказаныя для дзяцей)), былі выданы ў Капэнгагене ў 1835 годзе, а наступныя былі выданы ў 1836 і 1837 г.г. Пасьля гэтага Андэрсан займаўся напісаньнем вершаў, апавяданьняў, аповесьцяў і тэатральных твораў. Так сама ён напісаў ўласныя мэмуары. Ілюстратарамі першых ( і шматлікіх далейшых) кнігаў Андэрсана былі Лорэнц Фроліг і Вільхем Пэдэрсэн.

У чэрвені 1847 года пісьменьнік ён упершыню прыехаў у Ангельшчыну, дзе быў ганарова сустрэчаны. У 1840-х г.г. і потым Андэрсан працягваў друкаваць раманы і п’есы, спрабуючы атрымаць вядомасьць як драматург і раманіст, пагарджаючы казкамі, якія прынесьці яму сусьветную вядомасьць.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Ганс Хрысьціян Андэрсансховішча мультымэдыйных матэрыялаў