Раманаў (Горацкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Раманаў, Леніна.
Раманаў
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Горацкі
Сельсавет: Ленінскі
Вышыня: 206 м н. у. м.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2233
Паштовы індэкс: 213421
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°24′41″ пн. ш. 31°7′22″ у. д. / 54.41139° пн. ш. 31.12278° у. д. / 54.41139; 31.12278Каардынаты: 54°24′41″ пн. ш. 31°7′22″ у. д. / 54.41139° пн. ш. 31.12278° у. д. / 54.41139; 31.12278
Раманаў на мапе Беларусі ±
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Рама́наў, Рама́нава1918 — Ле́ніна[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Мярэя. Цэнтар сельсавету Горацкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва 1955 чал. (1999). Знаходзіцца за 17 км на паўночны ўсход ад Горак, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна (лінія Ворша — Крычаў).

Раманаў — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра Раманаў зьмяшчаецца ў дамоўнай грамаце 1523 пра перамір’е паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім Княствам Літоўскім. У 1529 мясьціну набыў князь Астроскі і перадаў яе ў пасаг сваёй дачцэ, якая выйшла замуж за Радзівіла. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Раманаў увайшоў у склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1647 паселішча атрымала статус мястэчка. У гэты час тут было 56 двароў, царква, вінакурня, млын, сукнавальня, карчма; існаваў аднайменны фальварак.

У XVIII стагодзьдзі ў Раманаве існаваў драўляны замак. Цэнтрам мястэчка быў гандлёвы пляц, зьвязаная з замкам, з трох бакоў забудаваны жылымі дамамі. Тут стаялі касьцёл з плябаніяй, важніца і інш. (1759). Ад пляца радыяльна адыходзілі 4 вуліцы. Агулам было 115 двароў.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Раманаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1774 Кацярына II падаравана мястэчка князям Дандуковым-Корсакавым. Станам на 1785 тут было 38 двароў, на 1880 — 90 будынкаў (3 мураваныя і 87 драўляных), мураваная царква, вадзяны млын, вінакурня, сукнавальня, лякарня, паштовая станцыя, габрэйская малітоўная школа. 5 жніўня 1877 у Раманаве спыняўся Напалеон Орда, які зрабіў малюнак з панарамай мястэчка. Паводле вынікаў перапісу (1897) — царква, 2 малітоўныя дамы, гарбарны і клеяварны заводы, 7 кузьняў, царкоўна-прыходзкая школа, народная вучэльня, фэльчарскі пункт, пошта, 21 крама, піцейны дом; праводзіліся 4 рэгулярныя кірмашы.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Раманаў увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 Раманаў вярнулі БССР, дзе ён зрабіўся цэнтрам сельсавету Горацкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1940 тут працавалі кузьня, ветраны і мэханічны млыны, маслазавод, майстэрня рамонту сельскагаспадарчага інвэнтару, шавецкая майстэрня. У Другую сусьветную вайну 1213 кастрычніка 1943 у баі за вёску ўпершыню ўдзельнічалі ваяры 1-й Польскай дывізіі імя Т. Касьцюшкі. Станам на 1972 тут было 210 двароў, на 1997 — 1061, на 1999 — 506.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы працуюць пэдагагічная вучэльня, сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мястэчка на малюнку Н. Орды, 1877

Дзейнічае мэмарыяльны комплекс, які ўлучае Музэй савецка-польскай баявой садружнасьці, магілы невядомых савецкіх і польскіх ваяроў, брацкую магілу савецкіх ваяроў, брацкую магілу польскіх ваяроў.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (pdf)
  2. ^ Romanowo (10) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 730.
  3. ^ Вольга Князееа. Леніна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 349.
  4. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Раманаў (Горацкі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў