Ніамэі
| Ніамэі | |
| Першыя згадкі: | XVIII стагодзьдзе |
| Акруга: | Ніамэі (дэпартамэнт) |
| Плошча: | 670 км² |
| Насельніцтва: | 674 950 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 13°31′ пн. ш. 2°6′ у. д. / 13.517° пн. ш. 2.1° у. д.Каардынаты: 13°31′ пн. ш. 2°6′ у. д. / 13.517° пн. ш. 2.1° у. д. |
|
Ніамэі на мапе Нігеру
Ніамэі
|
|
Ніамэ́і — самы вялікі горад і сталіца Нігеру з 1960 году, таксама сталіца дэпартаменту Ніамэі, порт на левым беразе ракі Нігер. Насельніцтва складае 675 тыс. чалавек. Горад зьяўляецца важным транспартным вузлом краіны, маецца міжнародны аэрапорт.
Прамысловасьць прадстаўлена тэкстыльнай фабрыкай, харчовымі прадпрыемствамі.
Верагодна, горад быў заснаваны ў XVIII стагодзьдзі, але ў гэты час гэта было невялікае паселішча да часоў, калі французы пабудавалі тут каляніяльны фарпост у 1890-х гадах. Гэта выклікала хуткі рост гораду. У 1926 годзе Ніамэі пераўтварыўся ў сталіцу францускай калёніі Нігер, а рост насельніцтва склаў з 3000 у 1930 годзе да 30 000 у 1960 годзе, 250 000 у 1980 годзе і 600 000 у 2000 годзе. Асноўнай прычынай хуткага росту насельніцтва зьяўляецца міграцыя зь іншых раёнаў краіны.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ніамэі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |