Кніганошы
Кніганошы (па-летувіску: knygnešiai) — людзі, якія ў час абмежаваньняў летувіскага друку ў Расейскай імпэрыі (1864—1904), нелегальна прывозілі і распаўсюджвалі пазазаконныя лацінкавыя кнігі на летувіскай мове.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Пасьля паўстаньня 1863—1864 гадоў у Паўночна-Заходнім краі Расейскай імпэрыі, генэрал-губэрнатар Міхаіл Мураўёў забараніў увоз і друк летувіскіх лацінкавых кніг. Летувіскія кнігі друкаваліся кірыліцай. Гэтая акцыя ўваходзіла ў праграму русыфікацыі Літвы. Ініцыятарам і пачатковым арганізатарам нелегальнага летувіскага лацінкавага друку і кніганоства быў жамойцкі біскуп Матэюс Валанчус. Летувіскія лацінкавыя кнігі друкавалася ў Прусіі (на тэрыторыі гэтак званай Малой Літвы) і ў ЗША. Знаходзіліся людзі, якія нелегальна правозілі гэтыя кнігі на тэрыторыю Расеі для распаўсюджаньня на Літве, звычайна яны хавалі кнігі ў сене, дровах і іншых месцах, нават у дамавінах з падвойным дном. Выкрытыя кніганошы караліся. Напрыклад, Вінцас Юшка (1860—1939), затрыманы 30 сьнежня 1894 з забароненай літаратурай, быў асуджаны на 2 гады турэмнага зьняволеньня і 3-гадовай высылкі ў Валагодзкую губэрню[1], але гэта не спыняла астатніх. Аднаму зь вядомых кніганошаў, Юргісу Бялінісу, 5 разоў удалося ўцячы ад жандармаў.
Вобраз кніганошаў вывеў Уладзімер Караткевіч у аднайменнай навэле.
Крыніцы [рэдагаваць]
Літаратура [рэдагаваць]
- Дзярновіч А. Кніг@ноша ўратуе нацыю // Нашу Нiву on-line: Культура. 2005, 16 снежн. 10:51 — Эл.рэсурс nn.by
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Кніганошы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Кніганошы Літвы ў 1864—1904 гадах(рас.)
- Apie knygnešius(лет.)
- Žymūs knygnešiai(лет.)
- Knygnešių sienelė(лет.)
- Lietuvos knygnešio draugija(лет.)
- Spaudos laisvės ir knygnešystės analizė(лет.)