Вікіпэдыя:Гісторыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Зьмест |
[рэдагаваць] 2004
- 6 красавіка: Першы ананімны запіс па-беларуску на галоўнай старонцы.
- 12 жніўня: Заснаваная беларуская вэрсія Вікіпэдыі. Першыя накіды Менск і Беларусь напісаў Rydel. На наступны дзень зьявіўся і першы вялікі артыкул Разбор шляхты ад W.V.-S., але дасланы ананімна.
[рэдагаваць] 2005
- 21 лютага: Колькасьць артыкулаў дасягнула 1000. Тысячны артыкул напісаў Monk.
- 7 верасьня: Колькасьць зарэгістраваных удзельнікаў і ўдзельніц дасягнула 200.
- 12 кастрычніка: Зьмест артыкула Марк Шагал выкарыстаны на Radzima.org.
- 6 сьнежня: Колькасьць артыкулаў дасягнула 2000. Двухтысячны артыкул Вігілій з Трыдэнту напісаў AntonBryl.
[рэдагаваць] 2006
- 21 лютага: Колькасьць зарэгістраваных удзельнікаў і ўдзельніц дасягнула 300.
- 18 чэрвеня: Колькасьць зарэгістраваных удзельнікаў і ўдзельніц дасягнула 400.
- 20 чэрвеня: Колькасьць артыкулаў дасягнула 3000. Трохтысячны артыкул Язэп Руцкі напісаў MaximLitvin.
- 3 жніўня: Колькасьць артыкулаў дасягнула 4000, дзякуючы намаганьням Alexander Gouk па стварэньню артыкулаў пра беларускія населеныя пункты. Чатырохтысячны артыкул Балашова напісаў MaximLitvin.
- 9 верасьня: Колькасьць зарэгістраваных удзельнікаў і ўдзельніц дасягнула 500.
- 29 верасьня: Колькасьць артыкулаў дасягнула 5000. Пяцітысячны артыкул Буры мядзьведзь напісаў Alexander Gouk.
- 12 сьнежня: Колькасьць зарэгістраваных удзельнікаў і ўдзельніц дасягнула 600.
[рэдагаваць] 2007
- 22 студзеня: Колькасьць артыкулаў дасягнула 6000. Шасьцітысячны артыкул Пагадненьне Вайтангі напісаў Alexander Gouk.
- 23 лютага: Колькасьць зарэгістраваных удзельнікаў і ўдзельніц дасягнула 700.
- 21 сакавіка: Колькасьць адміністратараў дасягнула 5.
- 26 сакавіка: Згодна рашэньня моўнага падкамітэту фундацыі Wikimedia разьдзел быў перайменаваны з дамэна be ў be-x-old.
- 21 траўня: Колькасьць артыкулаў дасягнула 7000. Сямітысячны артыкул Аб'ектна-арыентаванае праграмаваньне напісаў Zedlik.
- 25 траўня: Памёр Уладзімер Каткоўскі (Rydel), які заснаваў Вікіпэдыю на беларускай мове.
- 27 траўня: Колькасьць зарэгістраваных удзельнікаў і ўдзельніц дасягнула 800.
- 7 кастрычніка: Колькасьць зарэгістраваных удзельнікаў і ўдзельніц дасягнула 900.
- 2 сьнежня: Колькасьць артыкулаў дасягнула 8000. Васьмітысячны артыкул Наша ўскраіна напісаў Alexey.
[рэдагаваць] 2008
- 19 сакавіка: Колькасьць зарэгістраваных удзельнікаў і ўдзельніц дасягнула 1000.
- 5 красавіка: Колькасьць артыкулаў дасягнула 9000. Дзевяцітысячны артыкул Тарашкевіца напісаў Cesco.
- 1 чэрвеня: Колькасьць артыкулаў дасягнула 10000. Дзесяцітысячны артыкул Сярэдняя Літва напісаў Ліцьвін.
- 25 чэрвеня: Колькасьць артыкулаў дасягнула 11000. Адзіннацацітысячны артыкул Казялец (рака) напісаў Kazimier Lachnovič.
- 15 жніўня: Колькасьць артыкулаў дасягнула 12000. Артыкул Другі Ўсебеларускі кангрэс напісаў Cesco.
- 1 кастрычніка: Колькасьць адміністратараў дасягнула 10.
- 9 кастрычніка: Колькасьць артыкулаў дасягнула 13000. Артыкул Джон Літаў напісаў Karybut.
- 11 лістапада: Колькасьць артыкулаў склала 14000. Артыкул Свабода пашырыў з накіду Ліцьвін.
[рэдагаваць] 2009
- 5 студзеня: Колькасьць артыкулаў у беларускім разьдзеле Вікіпэдыі клясычным правапісе дасягнула адзнакі ў пятнаццаць тысячаў. Артыкул пра Люі Пастэра стварыў Jim.
- 5 лютага: Лік артыкулаў дасягнуў адзнакі ў шаснаццаць тысячаў. Артыкул Францішак-Дыянізі Князьнін напісаў Bocianski.
- 12 лютага: Агульная колькасьць старонак дасягнула адзнакі ў 50 тысячаў. 50-тысячнай старонкай стаў артыкул Навасёлкі (Дрыбінскі раён).
- 6 сакавіка: Лік артыкулаў дасягнуў адзнакі ў сямнаццаць тысячаў. Артыкул Мсьціж напісаў Ліцьвін.
- 2 красавіка: Лік артыкулаў дасягнуў адзнакі ў васямнаццаць тысячаў. Артыкул Саюз змаганьня за незалежнасьць Беларусі напісаў Rasa.
- 12 траўня: Лік артыкулаў дасягнуў адзнакі ў дзевятнаццаць тысячаў. Артыкул Бянёўцы-Калёнія напісаў Rasa.
- 17 чэрвеня: Лік артыкулаў дасягнуў адзнакі ў дваццаць тысячаў. Артыкул Казімер Нарбут напісаў Rasa.

