Мы выйдзем шчыльнымі радамі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гімны Беларусі
Пагоня Гімн ВКЛ (1418 стст.)
Гімн БНР (1918)
Гімн Беларускай ССР (19551991)
Гімн Беларусі (19912002)
Гімн Беларусі2002)
Іншыя гімны:
Магутны Божа

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі» — нацыянальны гімн Беларускай Народнай Рэспублікі. Упершыню быў апублікаваны 30 кастрычніка 1919 году ў газэце «Беларусь» пад назвай «Ваяцкі гімн» Макара Краўцова. Музыку да гімну напісаў Уладзімер Тэраўскі.

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!
Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой — усе да аднаго!
Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
I першы выкліча на бой.
Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублікі сваёй!

Варыяцыі [рэдагаваць]

Існуе таксама іншая вэрсія першага куплету:

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны наш прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!

Другога:

Хай аджыве закамянелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрыў сабой народны рух!

Чацьвертага:

Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й бачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
I першы выкліча на бой.

Пятага:

Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы адродзім
Жыцьцё Рэспублікі сваёй!

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]