Ян Павал I (папа рымскі)
Ян Павал I (сьвецкае імя Альбіна Лучані, па-італьянску: Albino Luciani) (17 кастрычніка 1912 — 28 верасьня 1978) — рымскі папа з 26 жніўня 1978 году да дня сваёй сьмерці. Прабыў папай ўсяго 33 дні.
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў месцы Канале д'Агорда ў правінцыі Бэлюна на поўначы Італіі.
7 ліпеня 1935 году атрымаў сьвятарскія пасьвячэньні. У 1958 годзе пастаўлены біскупам гораду Віторыё Вэнэта. Удзельнічаў у Другім Ватыканскім Саборы. 15 сьнежня 1969 году папа Павал VI прызначыў яго патрыярхам Вэнэцыі, а 5 сакавіка 1973 году ўзьвёў да годнасьці кардыналу.
На канклаве 1978 году Альбіна Лучані быў абраны папам, але ў хуткім часе памёр, прабыўшы біскупам Рыму ўсяго 33 дні. Ян Павал I быў першым папай за доўгія гады, які адмовіўся каранавацца тыяраю.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ян Павал I (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |