Карлікавая дзяржава
«Карлікавая дзяржава» — невялікая незалежная дзяржава. Пры гэтым крытэры, па якіх адносяць у гэтую катэгорыю, могуць адрознівацца.
Пры клясыфікацыі па плошчы карлікавымі завуць, як правіла, дзяржавы, якія саступаюць па плошчы Люксэмбургу. Сам Люксэмбург часам таксама прылічаюць да карлікавых дзяржаў.
Часта ў якасьці крытэра выкарыстоўваецца таксама колькасьць насельніцтва. Пры гэтым у тэрміналёгіі ААН і Сусьветнага банка карлікавымі лічацца дзяржавы, насельніцтва якіх не перавышае 1 млн чалавек. У дакладах Садружнасьці выкарыстоўваецца тэрмін малыя краіны і парог насельніцтва 1,5 млн чалавек. Нарэшце, часам карлікавымі завуць дзяржавы з насельніцтвам меней за 500 тыс. чалавек.
Зьмест |
Карлікавая краіна [рэдагаваць]
Шматлікія карлікавыя дзяржавы зьяўляюцца параўнальна маладымі ўтварэньнямі (Сынгапур, Бахрэйн і іншыя). У той жа час большасьць карлікавых дзяржаў Эўропы маюць шматвяковую гісторыю. Напрыклад, Сан-Марына лічыцца самай старой дзяржавай Эўропы.
Часам таксама выкарыстоўваецца паняцьце карлікавая краіна, у лік якіх уключаюць не толькі невялікія незалежныя дзяржавы, але і іншыя невялікія геаграфічна і гістарычна адасобленыя (часьцей за ўсё астраўныя) тэрыторыі — залежныя тэрыторыі, адміністрацыйныя аўтаноміі і т. п. Прыклады — выспа Мэн, Гэрнсі, Борнхальм, Гібральтар, Маёта, Гуам, Ніўэ, Гельголанд, Афон і т. п.
Сьпіс карлікавых дзяржаў пры клясыфікацыі па плошчы [рэдагаваць]
Эўропа [рэдагаваць]
- Люксэмбург (2 586 км²) [1]
- Андора (468 км²)
- Мальта (316 км²)
- Ліхтэнштайн (Княства Ліхтэнштайн) (157км²)
- Сан-Марына (61 км²)
- Манака (1,95 км²)
- Ватыкан (0,44 км²)
- Сувэрэнны Мальтыйскі ордэн (сёньняшняя тэрыторыя старажытнага дзяржавы — усяго адзін асабняк у Рыме)
Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Эўропы [рэдагаваць]
- Гэрнсі (Валоданьне Брытанскай кароны)
- Гібральтар (тэрыторыя Вялікабрытаніі)
- Джэрсі (валоданьне Брытанскай кароны)
- Выспа Мэн (валоданьне Брытанскай кароны)
- Фарэрскія выспы (частка Каралеўства Даніі)
Азія [рэдагаваць]
Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Азіі [рэдагаваць]
- Брытанская Тэрыторыя ў Індыйскім акіяне (Архіпэляг Чагос) (Калёнія Ангельшчыны). Плошча — 67км². Карэннае насельніцтва выселена ангельскімі каланізатарамі на Маўрыкій.
- Ганконг (Спэцыяльны адміністрацыйны раён Ганконг)
- Какосавыя выспы (Тэрыторыя Какосавых Выспаў)
- Макао (Спэцыяльны адміністрацыйны раён Макао)
- Выспа Каляд (Тэрыторыя Выспы Каляд)
Афрыка [рэдагаваць]
- Маўрыкій (1 860 км²) [1] [2]
- Сан Том і Прынсэп (1 001 км²)
- Сэйшэльскія выспы (455 км²)
- Каба-Вэрдэ(Рэспубліка Каба-Вэрдэ) Тэрыторыя 4033 кв. км. Насельніцтва 418,2 тыс. чал. (2005).
- Каморскія выспы(Зьвяз Каморскіх выспаў) Тэрыторыя 2 170 кв. км. Насельніцтва 671,2 тыс. чал. (2005).
Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Афрыкі [рэдагаваць]
- Маёта (Заморская тэрыторыя Францыі). Тэрыторыя 374 кв. км. Насельніцтва 193,6 тыс. чал. (2005).
- Рэюньён (заморскі дэпартамэнт Францыі). Тэрыторыя 2 517 кв. км. Насельніцтва 776,9 тыс. чал. (2005).
- Выспа Сьвятой Алены (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 410 кв. км. Насельніцтва 7,4 тыс. чал. (2005).
- Гішпанская Паўночная Афрыка (аўтаномныя гарады Сэута і Мэлілья (з падпарадкаванымі выспамі: Велес-дэ-ла-Гамэра, Алусэмас і Чафарынас)). Плошча — 31 кв. км.
Амэрыка [рэдагаваць]
- Дамініка (754 км²)
- Сьвятая Люсія (620 км²)
- Антыгуа і Барбуда (442 км²)
- Барбадас (430 км²)
- Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны (389 км²)
- Грэнада (344 км²)
- Сьвяты Кітс і Нэвіс (261 км²)
Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Амэрыкі [рэдагаваць]
- Ангілья (Заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 91 кв. км. Насельніцтва 13,2 тыс. чал. (2005).
- Аруба (Частка Каралеўства Нідэрляндаў). Тэрыторыя 193 кв. км. Насельніцтва 71,5 тыс. чал. (2005).
- Бэрмудзкія выспы (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 58,8 кв. км. Насельніцтва 65,3 тыс. чал. (2005).
- Брытанскія Віргінскія выспы (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 153 кв. км. Насельніцтва 22,6 тыс. чал. (2005).
- Віргінскія выспы (кіраваная тэрыторыя ЗША). Тэрыторыя 352 кв. км. Насельніцтва 108,7 тыс. чал. (2005).
- Гвадэлупа (Дэпартамэнт Гвадэлупа). Тэрыторыя 1 780 кв. км. Насельніцтва 448,7 тыс. чал. (2005).
- Кайманавы выспы (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 262 кв. км. Насельніцтва 44,2 тыс. чал. (2005).
- Мансэрат (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 102 кв. км. Насельніцтва 9 341 чал. (2005)
- Мартыніка (Дэпартамэнт Мартыніка). Тэрыторыя 1 100 кв. км. Насельніцтва 432,9 тыс. чал. (2005).
- Нідэрляндзкія Антыльскія выспы (частка Каралеўствы Нідэрляндаў). Тэрыторыя 960 кв. км. Насельніцтва 219,9 тыс. чал. (2005).
- Сэн-Бартэльмі (калёнія Францыі). Плошча — 21 км², насельніцтва ў 1999 — 6852 чалавек.
- Сэн-Мартэн (калёнія Францыі). Плошча — 53,2 км², насельніцтва ў 2004 — 33102 чалавек.
- Сьвяты П’ер і Міквэлон (Тэрытарыяльнае валоданьне Сьвяты П’ер і Міквэлон). Тэрыторыя 242 кв. км. Насельніцтва 7 тыс. чал. (2005).
- Выспы Теркс і Кайкос (Заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 430 кв. км. Насельніцтва 20,5 тыс. чал. (2005).
Акіянія [рэдагаваць]
- Тонга (748 км²)
- Кірыбаці (717 км²) [3]
- Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі (702 км²) [3]
- Палаў (458 км²)
- Маршалавы выспы (181 км²)
- Тувалу (26 км²)
- Наўру (21 км²) Насельніцтва 13 тыс. чал.
- Самоа (Незалежнае Дзяржава Самоа). Тэрыторыя 2 944 кв. км. Насельніцтва 177,2 тыс. чал. (2005).
Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Акіяніі [рэдагаваць]
- Амэрыканскае Самоа (Тэрыторыя Амерыканскага Самоа). Тэрыторыя 199 кв. км. Насельніцтва 57,8 тыс. чал. (2005).
- Гуам (Тэрыторыя Гуам). Тэрыторыя 549 кв. км. Насельніцтва 168,5 тыс. чал. (2005).
- Выспы Кука. Тэрыторыя 240 кв. км. Насельніцтва 21,3 тыс. чал. (2005).
- Ніўе (Выспа Ніўе). Тэрыторыя 260 кв. км. Насельніцтва 2 166 чал. (2005).
- Выспа Норфалк (Тэрыторыя астравоў Норфалк). Тэрыторыя 34,6 кв. км. Насельніцтва 1 828 чал. (2005).
- Піткэрн (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 47 кв. км. Насельніцтва 46 чал. (2005).
- Паўночныя Марыянскія Выспы (Садружнасьць Паўночных Марыянскіх Выспаў). Тэрыторыя 477 кв. км. Насельніцтва 82 400 чал. (2006).
- Такелаў (тэрыторыя Новай Зэляндыі). Тэрыторыя 10 кв. км. Насельніцтва 1 405 чал. (2005).
- Ўальліс і Футуна (заморская тэрыторыя Францыі). Тэрыторыя 274 кв. км. Насельніцтва 16 тыс. чал. (2005).
- Француская Палінэзія (тэрыторыя Францускай Палінэзіі). Тэрыторыя 4 167 кв. км. Насельніцтва 270,4 тыс. чал. (2005).
Самыя густанаселеныя карлікавыя краіны сьвету [рэдагаваць]
(чалавек на квадратны кілямэтар):
Аомынь (Макао) — 17684
Манака — 16620
Сынгапур — 6389
Ганконг — 6317
Гібральтар — 4289
Сэктар Газа — 3823
Ватыкан — 2093
Мальта — 1261
Бэрмуды — 1226
Мальдывы — 1163