Акцябарскі (Гомельская вобласьць)
| Акцябарскі | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | XV ст. | ||||
| Вобласьць: | Гомельская | ||||
| Раён: | Акцябарскі | ||||
| Насельніцтва: | 7300 (2010) | ||||
| Часавы пас: | UTC+2 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 2357 | ||||
| Паштовы індэкс: | 247300 | ||||
| Аўтамабільны код: | 3 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°38′ пн. ш. 28°52′ у. д. / 52.633° пн. ш. 28.867° у. д.Каардынаты: 52°38′ пн. ш. 28°52′ у. д. / 52.633° пн. ш. 28.867° у. д. | ||||
|
Акцябарскі на мапе Беларусі
Акцябарскі
|
|||||
Акця́барскі, Рудо́белка — мястэчка ў Гомельскай вобласьці Беларусі, на рацэ Нератоўка. Адміністрацыйны цэнтар Акцябарскага раёну. Насельніцтва 7,9 тыс. чал. (2006).
Знаходзіцца за 190 км на захад ад Гомля. Чыгуначная станцыя на лініі Жлобін—Рабкор. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Глускам, Азарычамі, Парычамі, Капаткевічамі.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Афіцыйнае заснаваньне гарадзкога пасёлку Акцябарскі адбылося 31 жніўня 1954 году згодна з указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР на базе трох вёсак — Рудобелкі, Рудні і Карпілаўкі з наданьнем яму статусу раённага цэнтру замест вёскі Карпілаўка. Аднак гісторыя самога паселішча нашмат даўнейшая за савецкі пэрыяд:
- сяр. XV ст.: першыя згадкі пра сяло Рудобелка — вялікакняжацкае ўладаньне ў Птыцкім старостве Мазырскага павету; здавалася ў заставу (арэнду) Радзівілам, Вішнявецкім і інш.
- 1552: у Рудых Белках было 99 дымоў.[1]
- 1661: у валоданьні князя А. Г. Палубінскага.
- 1683: цэнтар Рудобельскага староства, якое налічвала 90 дымоў; у сяле дзейнічала царква, меліся рудня, млын і карчма.
- 1700: у Рудобелцы збудавалі вуніяцкую царкву.
- XVIII ст.: цэнтар войтаўства Мазырскага староства Менскага ваяводзтва.
- кан. XVIII ст.: належыла абшарніку Д. Лапе, які заснаваў тут маёнтак Карпілаўка і ў 1-й палове ХІХ ст. правёў буйныя мэліярацыйныя мерапрыемствы.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў Рудобелка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце Менскай губэрні.
- 1863: адкрылася Рудобельская вучэльня.
- пач. ХХ ст.: належала барону Врангелю.
- 1918—1920: у час польскай акупацыі Рудобелка сталася цэнтрам г.зв. «Рудобельскай рэспублікі».
- 28 чэрвеня 1939: утварэньне Акцябарскага раёну Палескай вобласьці з цэнтрам у Карпілаўцы.
- 1954: у Гомельскай вобласьці.
- 1941 — 27 чэрвеня1944: у вайну Акцябарскі стаўся цэнтрам Акцябарска-Любанскай партызанскай зоны; на тэрыторыі раёну захоўвалася Савецкая ўлада, працавалі школы, электрастанцыя, майстэрні і інш. У сакавіку-красавіку 1942 году падчас карнай апэрацыі гітлераўцы спалілі Рудню, частку Рудобелкі і Карпілаўкі, у агні былі загубленыя 2629 мірных жыхароў.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Пасьля катастрофы на ЧАЭС у 1986 годзе, у Акцябарскі пачалі прыбываць перасяленцы з забруджаных тэрыторыяў, у выніку чаго вырасла колькасьць насельніцтва.
Адукацыя [рэдагаваць]
У мястэчку функцыянуюць 3 сярэднія, спартовая, мастацкая і музычная школы.
Культура [рэдагаваць]
Працуюць дом дзіцячай творчасці, дом рамёстваў, цэнтар гісторыі і культуры, 2 бібліятэкі, музэй народнай славы.
Забудова [рэдагаваць]
У 2001 створаны новы генэральны плян разьвіцьця мястэчка. Цэнтар забудаваны 2—5-павярховымі жылымі дамамі. Пабудаваныя 2 мікрараёны, жылое мястэчка. Утварыліся 3 новыя раёны індывідуальнай забудовы. У 1985 прайшла рэканструкцыя цэнтральнай плошчы.
Эканоміка [рэдагаваць]
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці. Прамысловы комплекс мястэчка спэцыялізуецца на перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. Налічваецца каля 60 прадпрыемстваў, арганізацыяў і ўстановаў.
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
У мястэчку праводзіцца рэспубліканскі фэст фальклёрнага мастацтва «Берагіня». Спыніцца можна ў гасьцініцы «Акцябарская».
Помнікі архітэктуры [рэдагаваць]
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы (1887).
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Вячаслаў Насевіч. Рудыя Белкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 515
- ^ г.п. Октябрьский (Гомельская область) на Belarus.by
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Rudobiełka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 942—943
- Октябрьский // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
|
||||||||
|
|||||||||||||