Грамадзянская вайна ў ВКЛ 1389—1392 гадоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Грамадзянская вайна ў ВКЛ 1389—1392 гадоў
Частка барацьбы за ўладу Вітаўта і Ягайлы
Polish and Lithuanian Conflict with Prussia. 1377-1435..png
Мапа канфлікту Тэўтонскага Княства супраць ВКЛ і Польшчы
Дата: 1389—1392 гадоў
Месца: Вялікае Княства Літоўскае, Прусія
Вынік: Востраўскае пагадненьне; Ягайла прызначаны каралём Польшчы, Вітаўт — вялікім князем літоўскім
Супернікі
Den tyske ordens skjold.svg Тэўтонскі Ордэн
Coat of arms of Samogitia.svg Жамойць
Alex K Kievan Rus..svg Рускія княствы
Coat of Arms of Lithuania.svg Вялікае Княства Літоўскае
POL Przemysł II 1295 COA.svg Польскае Каралеўства
Камандуючыя
Вітаўт
Конрад Цёльнэр фон Ротэнштайн
Конрад фон Валенродэ
Ягайла
Скіргайла

Грамадзянская вайна ў ВКЛ 1389—1392 гадоў — другая грамадзянская вайна паміж Ягайлам, каралём польскім і вялікім князем літоўскім, і ягоным стрыечным братам Вітаўтам. Прадметам спрэчкі было кіраваньне Вялікім Княствам Літоўскім, на той час — найбуйнейшай дзяржавай у Эўропе[1]. Вайна была другім этапам грамадзянскага канфлікту паміж прыхільнікамі і праціўнікамі збліжэньня Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства. Ягайла зьяўляўся каралём Польшчы з 1386 году і паставіў свайго брата Скіргайлу на пасаду кіраўніка Вялікага Княства Літоўскага. Скіргайла ня меў шырокай падтрымкі, і Вітаўт паспрабаваў зрынуць яго. Пасьля таго, як першая спроба захапіць сталіцу Вільню скончылася няўдала, Вітаўт утварыў альянс з Тэўтонскім Ордэнам — іхным агульным ворагам — толькі таму, што Вітаўт і Ягайла істотна перасварыліся падчас грамадзянскай вайны 1381-1384 гадоў, калі Вялікі князь Літоўскі Кейстут, ягоны сын Вітаўт і іншыя прыхільнікі самастойнасьці Вялікага Княства Літоўскага пацярпелі паразу. Вітаўт з крыжакамі ажыцьцявілі няўдалую спробу асады Вільні ў 1390 годзе. Праз год ці два стала зразумела, што ніводны з бакоў ня зможа дасягнуць хуткай перамогі, і Ягайла прапанаваў кампраміс: Вітаўт становіцца Вялікім князем літоўскім і намесьнікам Ягайлы. Гэтая прапанова была замацаваная ў Востраўскім пагадненьні 1392 году, пасьля чаго Вітаўт разарваў дамову пра садзеяньне з крыжакамі. Вітаўт кіраваў Вялікім Княствам Літоўскім наступныя 38 гадоў, і гэта дазволіла захаваць мір паміж стрыечнымі братамі.

[рэдагаваць] Прычыны канфлікту

Гедымінавічы стварылі дзяржаву, якая ахоплівала тэрыторыі сучасных Беларусі, Летувы, Украіны, Прыднястроўя, часткова Польшчы і Расеі. Гедымін памёр у 1341 годзе, пасьля чаго ягоныя сыны Альгерд і Кейстут — бацькі Ягайлы і Вітаўта — мірна кіравалі Вялікім Княствам. Аднак пасьля сьмерці Альгерда ў 1377 годзе Кейстут, Ягайла і Вітаўт пачалі барацьбу за ўладу. Падчас іхнага першага канфлікту, грамадзянскай вайны 1381-1384 гадоў, Вітаўт і Ягайла абодва заключалі альянсы з Тэўтонскім Ордэнам, якія праіснавалі дастаткова кароткі час. Вітаўт ня здолеў захапіць трон і ў выніку прымірыўся зь Ягайлам у 1384 годзе. Ягайла ўтварыў новы альянс, калі ён ажаніўся з каралевай Польшчы Ядвігай у лютым 1386 году[1] і быў каранаваны каралём Польшчы. З-за таго, што Ядвіга зьяўлялася чальцом шэрагу выбітных эўрапейскіх родаў, гэты шлюб патрабаваў пэўных саступак з боку Вялікага Княства. Як перадумова шлюбу, у жніўні 1385 году была падпісаная Крэўская вунія, якая ўключала абавязак лідараў адмовіцца ад паганства на карысьць хрысьціянізацыі іхных земляў, і ўсталёўвала асабістую унію паміж Польшчай і Вялікім Княствам. Крэўская унія зьяўлялася нэгатыўным крокам для Тэўтонскага Ордэна, бо яна яднала Польшчу і Вялікае Княства — дзьве варожыя для Ордэна дзяржавы — а хрысьцянізацыя Літвы пазбаўляла крыжакоў ідэалягічнай падставы вядзеньня вайны супраць гэтай дзяржавы[2]. З гэтай прычыны Тэўтонскі Ордэн шукаў шляхоў скасаваць Польска-Літоўскую унію, у прыватнасьці, Ордэн прад’яўляў патрабаваньні на Жмудзь — заходнюю частку тэрыторыі Вялікага Княства, якая мела выхад да Балтыйскага мора[3], а таксама адмаўляліся прызнаваць хрост Ягайлы, які адбыўся ў 1386 годзе[4].

Вітаўт стаў князем Горадні і Падляшша. Ягайла прызначыў свайго брата Скіргайлу рэгенам Вялікага Княства Літоўскага[5][4]. Скіргайла, які, апроч іншага, кіраваў родавым маёнткам Вітаўта ў Троках, меў нэгатыўнае стаўленьне з боку шляхты Вялікага Княства Літоўскага. Зь іншага боку, Вітаўт усё ў большай ступені рабіўся папулярным, Ягайла пачаў бачыць у ім суперніка[6](лет.). Вітаўта падтрымлівала насельніцтва Вялікага Княства, якое абуралася польскай інтэрпрэтацыяй нядаўняй Крэўскай уніі[7]. Гэтая частка насельніцтва імкнулася прытрымлівацца яўных прававых межаў і захаваць афіцыйныя пасады ва ўладзе для прадстаўнікоў Вялікага Княства Літоўскага[4]. Эліты Вялікага Княства таксама адмаўляліся прызнаваць зьмены ва ўрадзе, якія ажыцьцявіў Ягайла[6].

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ a b Sruogienė-Sruoga, Vanda (Winter 1987). «Jogaila (1350–1434)». Lituanus 4 (33). ISSN 0024-5089
  2. ^ Michaud, Claude (2005). «The kingdoms of central Europe in the fourteenth century». The New Cambridge Medieval History, c.1300–c.1415. VI. Cambridge University Press. pp. 755–756. ISBN 0521362903
  3. ^ Urban, William (2006). Samogitian Crusade. Chicago: Lithuanian Research and Studies Center. pp. 193–194. ISBN 0-929700-56-2.
  4. ^ a b c Stone, Daniel Z. (2001). The Polish-Lithuanian State, 1386–1795. Seattle: University of Washington Press. pp. 18. ISBN 0-295-98093-1
  5. ^ Koncius, Joseph B. (1964). Vytautas the Great, Grand Duke of Lithuania. Miami: Franklin Press. pp. 40–44. LCC 66089704 [1]
  6. ^ a b Gudavičius, Edvardas (1999). Lietuvos istorija. Nuo seniausių laikų iki 1569 metų. Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla. pp. 173–174. ISBN 9986-39-112-1
  7. ^ Gieysztor, Aleksander (1998). The kingdom of Poland and the grand duchy of Lithuania, 1370–1506. The New Cambridge Medieval History, c.1415–c.1500. 7. Cambridge University Press. pp. 732. ISBN 0521382963

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах