Эўра
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «EUR»)
| Эўра | |
| Краіна | Эўрапейскі Зьвяз |
|---|---|
| Падзел | эўрацэнт |
| Код ISO-4217 | EUR |
| Скарачэньне | € |
| Абменны курс: (23 жніўня 2010) |
1,2680 USD |
Э́ўра (Euro) — валюта Эўрапейскага валютнага саюзу і пасьля амэрыканскага даляра другі па значнасьці грашовы сродак у сусьветнай валютнай сыстэме. Кантроль над эўра ажыцьцяўляецца Эўрапейскім цэнтральным банкам у Франкфурце-на-Майне. На сёньняшні час эўра зьяўляецца афіцыйнай валютай у 17 з 27 краін-удзельніц Эўразьвязу (Аўстрыі, Бэльгіі, Грэцыі, Гішпаніі, Ірляндыі, Італіі, Кіпры, Люксэмбургу, Мальце, Нідэрляндах, Нямеччыне, Партугаліі, Славаччыне, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Эстоніі), таксама валюта выкарыстоўваецца яшчэ ў 9 дзяржавах, 7 зь якіх — эўрапейскія.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Эўра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра валюту. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |