Эканоміка Славаччыны
| Эканоміка Славаччыны | |
| Эканамічныя паказьнікі | |
Офіс цэнтральнага банку Славаччыны, Браціслава |
|
| Валюта | Эўра (EUR) |
|---|---|
| Фіскальны год | каляндарны |
| Міжнародныя арганізацыі: | СГА, Эўразьвяз, АЭСР, НАТО |
| Статыстыка | |
| СУП (намінальны) | $115,3 млрд. (2009) |
| Рост СУП | -4,9% (2009) |
| СУП на душу насельніцтва па ППЗ | $21 100 (2009) |
| СУП па сэктарах эканомікі | · сельская гаспадарка: 7,8% · прамысловасьць: 79,6% · сфэра паслугаў: 12,6% |
| Інфляцыя (ІСЦ) | 1,6% (2009) |
| Насельніцтва па-за мяжой галечы | 11,6% (2006)[1] |
| Каэфіцыент Джыні | 26 (2005) |
| Эканамічна актыўнае насельніцтва | 2,641 млн. (2009) |
| Занятасьць насельніцтва па сэктарах эканомікі | · сельская гаспадарка: 4% · прамысловасьць: 39% · сфэра паслугаў: 56,9% |
| Узровень беспрацоўя | 14,6% (жнівень 2010)[2] |
| Асноўныя галіны | мэтал і мэталапрадукты; ежа і напоі; электрычнасьць, газ, кокс, алей, ядзернае паліва; хімікаты і штучнае валакно; машыннае абсталяваньне; папера і друк; фаянс і кераміка; транспартныя сродкі; тэкстыль; электра- і аптычныя прыборы; гумавыя тавары |
| Індэкс лёгкасьці вядзеньня бізнэсу | 41-е месца[3] |
| Вонкавы гандаль | |
| Экспарт | $45,05 млрд. (2009) |
| Галіны экспарту | транспартныя сродкі 25,9%, машыннае і электрычнае абсталяваньне 21,3%, невысакародныя мэталы 14,6%, хімікаты і мінэралы 10,1%, плястмаса 5,4% |
| Партнэры па экспарце | Нямеччына 20%, Чэская Рэспубліка 13,1%, Францыя 6,7%, Польшча 6,6%, Вугоршчына 6,3%, Аўстрыя 5,9%, Італія 5,8%, Вялікабрытанія 4,7% (2008) |
| Імпарт | $46,47 млрд. (2009) |
| Галіны імпарту | машыннае і транспартнае абсталяваньне 41,1%, прамежкавыя прамысловыя вырабы 19,3%, паліва 12,3%, хімікаты 9,8%, розныя прамысловыя вырабы 10,2% |
| Партнэры па імпарце | Нямеччына 20%, Чэская Рэспубліка 17,8%, Расея 10,6%, Вугоршчына 6,9%, Паўднёвая Карэя 5,2%, Аўстрыя 5%, Польшча 4,9%, Кітай 4,2% (2008) |
| Наўпроставыя замежныя інвэстыцыі | $45,75 мільярдаў (31 сьнежня 2009) |
| Дзяржаўныя фінансы | |
| Дзяржаўная запазычанасьць | 34,6% СУП (2009) |
| Вонкавая запазычанасьць | $52,53 млрд. (31 сьнежня 2008) |
| Дзяржаўныя даходы | $28,31 млрд. |
| Дзяржаўныя расходы | $32,94 млрд. (2009) |
| Эканамічная дапамога | $235 млн. (2004) |
| Замежныя рэзэрвы | $18,78 мільярдаў (31 сьнежня 2008) |
| Асноўная крыніца: CIA World Fact Book Калі не пазначана іншае, усе лічбы прыведзеныя ў далярах ЗША |
|
Эканоміка Славаччыны ўсё болей нагадвае эканоміку так званых разьвітых краінаў. З найвялікшым пастаянным ростам СУП у Эўрапейскім Зьвязе і найвялікшым рэйтынгам сярод краінаў V4[4] славацкая эканоміка лічыцца эканамічным тыграм, вядомым як «Татраўскі тыгр». З 2004 року Славаччына зьяўляецца чальцом Эўразьвязу, а ў 2009 року ўвяла на сваёй тэрыторыі эўра. Яе сталіца Браціслава — найвялікшы фінансавы цэнтар у Славаччыне. Беспрацоўе значна скарацілася, хоць доўгатэрміновае беспрацоўе застаецца стала вялікім. СУП на душу насельніцтва па парытэце пакупніцкай здольнасьці складаў $22 600 у 2008, што роўнае 70% у сярэднім па ЭЗ.
Зьмест |
Эканамічны рост [рэдагаваць]
У 2007 року Славаччына дасягнула найбольшага эканамічнага росту сярод чальцоў АЭСР і ЭЗ. Гадавы рост СУП склаў 10,4% пры нязьменных цэнах, а ў чацьвёртай чвэрці дасягнуў рэкорднай адзнакі ў 14,3%[5].
Праца [рэдагаваць]
Мінімальны заробак у Славаччыне ўсталяваны роўным 307 € ў месяц[6], сярэдні заробак у 2009 склаў 744,5 € ў месяц[7]. Узровень беспрацоўя ў 2009 року падняўся да 12,1% пасьля пэрыяду яго зьніжэньня[8].
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ http://www.employment.gov.sk/dokumenty/AnalysesAndStatistics/SocialReport2006.pdf
- ^ Узровень беспрацоўя ў эўразоне стабільна на ўзроўні 10,1% — Эўрастат. 1 кастрычніка 2010
- ^ Doing Business in Slovak Republic 2010(анг.). Сусьветны банк. Праверана 20 жніўня 2010 г.
- ^ Славаччына мае найвышэйшы рэйтынг сярод краінаў V4(славацк.)
- ^ Gross domestic product in the 4th quarter of 2007(анг.). Статыстычны камітэт Славацкай Рэспублікі (4 сакавіка 2008). Праверана 14 лютага 2008 г.
- ^ Zvýšenie minimálnej mzdy podľa priemyselníkov ohrozí zamestnanosť(славацк.)
- ^ Priemerna mesacna mzda zamestnanca hospodarstva(славацк.)
- ^ Nezamestnanost
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Старонка Славаччыны ў АЭСР
- Эканоміка Славаччыны ў даведніку ЦРУ
- Індэкс эканамічнай свабоды ў Славаччыне
| Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
|||||
|
|||||||||||
|
|||||