Аляксандар Людвік Радзівіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Людвік Радзівіл
Аляксандар Людвік Радзівіл
Аляксандар Людвік Радзівіл

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 жніўня 1594
Памёр 23 сакавіка 1654
Пахаваны
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Радзівіл «Сіротка»
Альжбета зь Вішнявецкіх
Жонка Тэкля Ганна з Валовічаў
Кацярына Яўгенія з Тышкевічаў
Люкрэцыя Марыя Строзі
Дзеці ад 1-га шлюбу: Мікалай Крыштап, Альбрэхт, Юры, Міхал Казімер, Ян, Ганна Яўхімія, Яна Кацярына, Францішка
ад 2-га шлюбу: Людвік, Элеанора
ад 3-га шлюбу: Дамінік Мікалай, Цэцылія Марыя
Дзейнасьць палітык
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Радзівіл (неадназначнасьць).

Алякса́ндар Лю́двік Радзіві́л (4 жніўня 1594, места Нясьвіж — 23 сакавіка 1654, места Балёньня) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (1626—1630) і крайчы вялікі літоўскі (1630—1631), ваявода берасьцейскі (1631—1635), маршалак надворны (1635—1637) і вялікі літоўскі (1637—1654), ваявода полацкі (1654).

Па сьмерці бацькі атрымаў маёнткі Белую і Дакудаў у Берасьцейскім ваяводзтве, Грэск у Наваградзкім ваяводзтве, Крожы ў Жамойці, па сьмерці брата Яна Юрыя — Карэлічы. У 1636 годзе стаў нясьвіскім ардынатам[2]. Трымаў Магілёўскае войстаўства (з 1632), быў старостам слонімскім (1635—1642), ліпіцкім, брацлаўскім, шадаўскім, нававольскім, юрбарскім і аліцкім.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэкля Ганна Валовіч і Люкрэцыя Марыя Строзі. Г. Ляйбовіч, 1758

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Крыштапа «Сіроткі», ваяводы віленскага, і Альжбеты Яўхіміі зь Вішнявецкіх. Меў старэйшых братоў Яна Юрыя, кашталяна троцкага, Жыгімонта Караля, ваяводу наваградзкага, і Альбрэхта Ўладзіслава, кашталяна віленскага.

Навучаўся ў Нясьвіжы, Нямеччыне, падарожнічаў у Францыю, Італію. Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хоцінам 1621 году, у баях пад Смаленскам у часе вайны з Маскоўскай дзяржавай (1632—1634).

У 1626 годзе атрымаў урад стольніка вялікага літоўскага, у 1630 годзе — крайчага вілякага літоўскага, у 1631 годзе — ваяводы берасьцейскага. Браў удзел у абраньні каралём і вялікім князем Уладзіслава Вазы ў 1632 годзе і Яна Казімера ў 1648 годзе. У 1635 годзе стаў маршалкам надворным літоўскім, у 1637 годзе — маршалкам вялікім літоўскім. У 1654 годзе атрымаў урад ваяводы полацкага.

Аднавіў Магдэбурскае права месту Белай, збудаваў у ёй замак і заснаваў акадэмію. У 1640 годзе ў Нясьвіжы на юбілей ордэна езуітаў паклаў у Фарным касьцёле натуральнай велічыні сэрца, адлітае з золата[3].

У 1623 годзе ажаніўся з Тэкляй Ганнай (1608—1638), дачкой падканцлера вялікага літоўскага Гераніма Валовіча (пам. 1636) і Альжбеты Гаслаўскай. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

У 1639 годзе пабраўся шлюбам з Кацярынай Яўгеніяй, дачкой ваяводы віленскага Януша Тышкевіча (каля 1572—1642) і Барбары Нарушэвіч (каля 1580—1627). У 1642 годзе сужэнцы разьвяліся. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

У кастрычніку 1642 году ажаніўся з італьянскай арыстакраткай Люкрэцыяй Марыяй Строзі (пам. 1694), у шлюбе зь якой нарадзіліся дзеці:

Памёр у Балёньні, куды выехаў на лячэньне. Сын Міхал Казімер перавез труну зь целам князя ў Нясьвіж і пахаваў у родавай крыпце касьцёла езуітаў[4].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, напісаны каля 1733 году невядомым мастаком. У 1950 годзе на загад уладаў СССР гэты партрэт перадалі Польшчы, цяпер ён захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. ЛюлевічWarszawa: 2018. — С. 238. — ISBN 978-83-65880-49-9
  2. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 487.
  3. ^ Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы. — Менск: «Беларусь», 2007.
  4. ^ Jaroszuk J. Radziwiłł Aleksander Ludwik h. Trąby (1594—1654) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — Tom XXX/2, zeszyt 125. S. 155.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар Людвік Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў