Дзятлаўскі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Дзятлаўскі раён Зьдзецельскі раён |
|
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Дзятлава |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
| Насельніцтва (2009) | 29 703[1] |
| Шчыльнасьць | 23,5 чал./км² |
| Плошча | 1542,67[2] км² |
| Месцазнаходжаньне Дзятлаўскага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +2 |
| Тэлефонны код | +375-15-63 |
| Паштовыя індэксы | 231 4хх |
| Афіцыйны сайт | |
Дзя́тлаўскі раён, Зьдзе́цельскі раён[3][4] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва — 29 703[1] чалавекі (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Дзятлава.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфічнае становішча
Дзятлаўскі раён мяжуе з Наваградзкім, Шчучынскім, Лідзкім, Мастоўскім, Зэльвенскім і Слонімскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, на паўднёвым захадзе — зь Берасьцейская вобласьцю.
[рэдагаваць] Рэльеф і карысныя выкапні
Дзятлаўскі раён знаходзіцца ў заходнебеларускай фізыка-геаграфічнай правінцыі. Тэрыторыя раёну разьмяшчаецца ў межах Нёманскай нізіны на поўначы і захадзе, на ўсходзе — у падножжа Наваградскага ўзвышша. Рэльеф узьнёсла-раўнінны. Пераважаюць вышыні 140—200 мэтраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт — 283 мэтры (на паўночны ўсход ад места Дзятлава).
Карысныя выкапні: торф, пяскова-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, крэйда, гліны, бузы, радонавыя воды.
[рэдагаваць] Клімат і расьліннасьць
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,1 °С, ліпеня 17,6 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 620 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 193 дні.
Пад лесам, пераважна хваёвым, 42% тэрыторыі. У раёне знаходзіцца частка ляндшафтавага заказьніку дзяржаўнага значэньня Ліпічанская пушча.
[рэдагаваць] Гідраграфія
Галоўная рака — Нёман з прытокамі Моўчадзь зь Дзятлаўкай і Шчара з Пад'яворкай. На тэрыторыі раёну разьмешчанае Гезгальскае вадасховішча.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Насельніцтва раёну — 29 703[1] чалавекі (2009), гарадзкое насельніцтва складае 43 %. Сярэдняя шчыльнасьць — 23 чалавекі на 1 км².
Колькасьць насельніцтва раёну на 1 студзеня 2008 року складала 33 200 чалавек.
[рэдагаваць] Нацыянальны склад
[рэдагаваць] Канфэсійны склад
Дзейсныя рэлігійныя супольнасьці:
- 12 праваслаўных рэлігійных супольнасьцяў, 9 праваслаўных сьвятароў;
- 10 рымска-каталіцкіх рэлігійных супольнасьцяў, 6 ксяндзоў, 2 зь іх грамадзяне Польшчы;
- 4 супольнасьці Хрысьціянаў Веры Эвангельскай;
- 2 супольнасьці Эвангельскіх Хрысьціянаў Баптыстаў.
[рэдагаваць] Гаспадарчая дзейнасьць
Сельскую гаспадарку раёну прадстаўляюць 15 сельскагаспадарчых вытворчых каапэратываў. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, бульбу, кармавыя культуры, лён.
На тэрыторыі раёну дзейнічаюць прадпрыемствы: харчовай і лёгкай прамысловасьці, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгуначная лінія Ліда — Баранавічы, аўтамагістраль Ліда — Слонім — Быцень, аўтамабільная дарога дзяржаўнага значэньня Дзятлава — Наваградак — Любча.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Захаваліся помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва: каталіцкая капліца (1928) ў в. Азяраны, сядзіба Пратасевічаў (пач. ХХ ст.) у в. Боркі, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква (1875) у в. Вензавец, Сьвята-Крыжаўзьвіжанская (Траецкая) царква (1897) у в. Вайневічы, Сьвята-Георгіеўская царква (1866) у в. Вялікая Воля, Сьвята-Духаўская царква (пач. ХХ ст.) у в. Горка, Сьвята-Пакроўская царква (пач. ХХ ст.) і касьцёл Сьвятога Антонія (пач. ХХ ст.) у в. Дворац, вадзяны млын (1875) у в. Дворац, сядзіба ў в. Жыбарты (1819), паркі ў мястэчку Казлоўшчына (ХІХ ст.) і в. Жукоўшчына (ХІХ ст.), Сьвята-Ўсьпенская царква (пач. ХХ ст.) у мястэчку Казлоўшчына, каталіцкая капліца (1908) ў в. Лапушна, Сьвята-Мікалаеўская царква (1850) у в. Нагародавічы, Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква (кан. ХІХ ст.) і касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1936) у мястэчку Наваельня, Сьвята-Барыса-Глебская царква (ХІХ) у в. Накрышкі, касцёл (1822) у в. Нянадавічы, касьцёл сьвятых Анёлаў-ахоўнікаў (1840) у в. Раготна, касьцёл сьвятога Язэпа (пач. ХХ ст.) у в. Руда Яварская, Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква (1926) у в. Явар.
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Ігнат Дварчанін (1895—1937) — беларускі грамадзкі і культурна-асьветніцкі дзеяч, літаратуразнавец.
[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У складзе раёну гарадзкія пасёлкі Казлоўшчына і Наваельня, пасёлак Гезгалы, 223 сельскія населеныя пункты, пасялковы савет і 11 сельсаветаў: Казлоўшчынскі пасялковы савет і Вензавецкі, Войневіцкі, Данілавіцкі, Дварэцкі, Дзятлаўскі, Жукоўшчынскі, Мяляхавіцкі, Парэцкі, Раготнаўскі, Рудаяварскі сельсаветы[6].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ Паходжаньне назвы «Дзятлава»
- ^ Дзятлаўшчына на скрыжаваньні часоў
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область. Национальный состав населения(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Дятловский райисполком. Сельсоветы(рас.)
[рэдагаваць] Літаратура
- Дятловский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Дзятлаўскі раён | |
|---|---|
| Горад / Места | |
| Мястэчкі | |
| Пасёлак | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
|
Гарадзенская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Астравецкі · Ашмянскі · Бераставіцкі · Ваўкавыскі · Воранаўскі · Гарадзенскі · Дзятлаўскі · Зэльвенскі · Іўеўскі · Карэліцкі · Лідзкі · Мастоўскі · Наваградзкі · Слонімскі · Смаргонскі · Сьвіслацкі · Шчучынскі
|
|
| Гарады | ||
| Мястэчкі |
Астрына · Воранава · Вялікая Бераставіца · Жалудок · Зэльва · Казлоўшчына · Карэлічы · Краснасельскі · Любча · Наваельня · Поразава · Радунь · Рось · Сапоцкін · Юрацішкі
|
|
| Баранавіцкая вобласьць БССР (на 1939) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Быценскі • Васілішкаўскі • Валожынскі • Воранаўскі • Гарадзішчанскі • Дзятлаўскі • Жалудоцкі • Зэльвенскі • Івянецкі • Іўеўскі • Казлоўшчынскі • Карэліцкі • Клецкі • Лідзкі • Любчанскі • Ляхавіцкі • Мастоўскі • Мірскі • Наваградзкі • Навамыскі • Нясьвіскі • Радунскі • Слонімскі • Стаўпецкі • Шчучынскі • Юрацішкаўскі
|
| Цэнтры раёнаў | |
| Гарадзенская вобласьць БССР (1944—1990) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Астравецкі (1960—1962, з 1965) · Ашмянскі (з 1960) · Бераставіцкі (1944—1962, з 1966) · Васілішкаўскі (1944—1960) · Ваўкавыскі · Воранаўскі · Гарадзенскі · Дзятлаўскі (1954—1962, з 1965) · Жалудоцкі (1944—1962) · Зэльвенскі (1944—1962, з 1966) · Іўеўскі (з 1954) · Казлоўшчынскі (1954—1960) · Карэліцкі (1954—1962, з 1965) · Лідзкі · Любчанскі (1954—1956) · Мастоўскі (1944—1962, з 1965) · Мірскі (1954—1956) · Наваградзкі (з 1954) · Поразаўскі (1944—1960) · Радунскі (1944—1962) · Ружанскі (1944—1954) · Скідальскі (1944—1962) · Слонімскі (з 1954) · Смаргонскі (з 1960) · Сапоцкінскі (1944—1959) · Сьвіслацкі · Шчучынскі
|
| Цэнтры раёнаў | |