Нерынга
| Нерынга | |||||
| Neringa | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1429 | ||||
| Горад з: | 1961 | ||||
| Павет: | Клайпедзкі | ||||
| Плошча: | 90 км² | ||||
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
2400 26,7 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°33′20″ пн. ш. 21°07′00″ у. д. / 55.55556° пн. ш. 21.116667° у. д.Каардынаты: 55°33′20″ пн. ш. 21°07′00″ у. д. / 55.55556° пн. ш. 21.116667° у. д. | ||||
|
Нерынга на мапе Летувы
Нерынга
|
|||||
| www.neringa.lt | |||||
Неры́нга (па-летувіску: Neringa) — горад у заходняй Летуве. Горад разьмяшчаецца на Курскай пярэсьпе на беразе Балтыйскага мора. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Нерынскага гарадзкога раёну. Нерынга складаецца з чатырох рыбацкіх вёсак (Юадкрантэ, Прэілі, Первалкі і Ніды), якія ў нашы часы сталі турыстычнымі аб’ектамі. Вёскі былі аб’яднаныя ў адзін горад у 1961 годзе. Нерынга расьцягнулася ўздоўж марскога берага на 50 км. Паромнымі пераправамі Нерынга злучаецца з Клайпедай. Горад належыць да этнаграфічнага рэгіёну Малая Летува.
Гісторыя [рэдагаваць]
Першыя згадкі аб паселішчы Ніда (Нідэн) зьявіліся ў хроніках Тэўтонскага Ордэна ў 1429 годзе. Разам з Клайпедай практычна ўсю сваю гісторыю гэта тэрыторыя знаходзілася ў складзе Прусіі, але ў 1920 годзе, пасьля летувіскай правакацыі ў Клайпедзе была анэксаваная Летувой.
У 1939 годзе Курская пярэспа, разам з Клайпедай была перададзена Нямеччыне, але пасьля Другой сусьветнай вайны трапіла ў склад Летувіскай ССР. У 1961 годзе чатыры вёскі на летувіскай частцы Курскай пярэспы былі аб’яднаныя ў горад Нерынга.
У 2000 годзе Курская пярэспа была уключана ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО як адзін з самых прыгожых куткоў Эўропы.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Нерынга — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў