Цяльшы
| Цельшы | |||||
| Telšiai | |||||
Цельшы ноччу |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1398 | ||||
| Павет: | Цельшыцкі | ||||
| Насельніцтва: | 30 174 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°59′ пн. ш. 22°15′ у. д. / 55.983° пн. ш. 22.25° у. д.Каардынаты: 55°59′ пн. ш. 22°15′ у. д. / 55.983° пн. ш. 22.25° у. д. | ||||
|
Цельшы на мапе Летувы
Цельшы
|
|||||
| www.telsiai.lt | |||||
Це́льшы (па-летувіску: Telšiai) — горад, які належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць, у паўночна-заходняй Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Цельшыцкага павету. Горад разьмяшчаецца на паўночным беразе возера Масьціс, у 201 км на паўночны захад ад Вільні, за 185 км ад Коўна і за 109 км на захад ад Панявежу. Праз горад ідзе чыгунка Шаўлі — Крэтынга. Цяльшы зьяўляюцца прамысловым і культурным цэнтрам Жамойці.
Назва [рэдагаваць]
У крыжацкіх хроніках узгадваецца даліна Талса, назва якой паходзіць ад назвы ракі (Цельша), якая ўпадае ў возера Масьціс. Існуе летувіская прыдумка аб мітычным летувіскім героі Цельшусе.
Гісторыя [рэдагаваць]
Першыя ўзгадкі аб паселішчы датуюцца 1398 годам. Цяльшы былі сталіцай аднаго са жмудзкіх князёў. Першы касьцёл быў пабудаваны ў 1612 годзе каралём Жыгімонтам Вазам. А ў 1626 годзе Павал Сапега заснаваў тут кляштар бэрнардыцаў, які быў зачынены расейскімі ўладам толькі ў 1832 годзе. У 1791 годзе горад атрымаў гарадзкія правы і герб ад караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі. Пад час паўстаньня 1830 году горад быў адным з цэнтраў дзейнасьці імндульгентаў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Цяльшы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў