Дзятлава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзятлава
У цэнтры места
У цэнтры места
Coat of Arms of Dziatłava, Belarus.svg Flag of Dziatłava, Belarus.svg
Герб Дзятлава Сьцяг Дзятлава
Першыя згадкі: 1498
Былая назва: Зецел, Дзенцел, Здзенцыол
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Дзятлаўскі
Насельніцтва: 7,8 тыс. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1563
Паштовы індэкс: 231460
Геаграфічныя каардынаты: 53°29′ пн. ш. 25°25′ у. д. / 53.483° пн. ш. 25.417° у. д. / 53.483; 25.417Каардынаты: 53°29′ пн. ш. 25°25′ у. д. / 53.483° пн. ш. 25.417° у. д. / 53.483; 25.417
Дзятлава на мапе Беларусі
Дзятлава
Дзятлава
Дзятлава
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Дзя́тлава, Зьдзе́цел — места ў Беларусі, на рацэ Зьдзецелка. Адміністрацыйны цэнтар Дзятлаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 7,8 тыс. чал. (2009). Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Гарадзенскай вобласьці, за 165 км на паўднёвы ўсход ад Горадні, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня (лінія Баранавічы — Ліда). Аўтамабільныя на Слонім, Ліду, Наваградак.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходжаньне тапоніму «Зьдзецел» упершыню спрабаваў патлумачыць беларускі географ В. Жучкевіч. Ён прыйшоў да высновы, што паселішча атрымала назву ад ракі Зьдзецелкі (Дзятлаўкі), на якой яно знаходзіцца, а рака — ад віду птушак[1]. Украінскі мовазнавец А. Непакупны дасьледаваў лінгвістычную аснову назвы Зецела — імя ракі і места. Ён палічыў, што яно ўтварылася ад назвы возера, якое знаходзілася ля вытокаў, альбо ў рэчышчы ракі, бо толькі ў гэтым выпадку ўжываецца суфікс «ело». Рэшткі старажытнага возера захавадіся да нашага часу[2]. Паводле вэрсіі У. Данільчыка, айконім Здзечало мог утварыцца ад таго ж корня, што і слова «сядло» ці «сяло», бо ва ўсходніх славянаў гуказлучэньне «дл» перайшло ў адзін гук «л» (мыдла — мыла). Апроч гэтага, назву Дзянцёл паселішча магло атрымацъ праз прозьвішча або мянушку чалавека, які ў сваю чаргу мог набыць мянушку або прозьвішча ад свайго прафэсійнага занятку — дзяўбленьня калодаў для пчолаў, начовак, карытаў, чаўноў (дзёўб, як дзяцел), або яго нашчадкаў.

У розныя часы места мела розныя назвы:

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Здзенцел, Здзечаль, Здзенцель, Здэтэль, Зэтэль, Зэтэля, Зецял, Дзенцёл, Дзенцёлкі, Дзенцел, Зецел, Здзечало. На такое разыходжаньне, магчыма, паўплывалі мясцовыя габрэі. На мове ідыш няма спалучэньня «дз», таму габрэі маглі зьмяніць яго на «з» і замест «Дзецел» атрымалася «Зецел», пагатоў на ідыш «тэль» — гэта места[6].

Назва Дзятлава пачала ўжывацца адносна нядаўна[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац Радзівілаў. Н. Орда, 18611877

Першыя пісьмовыя згадкі пра Зьдзецел датуюцца 14401450-мі гадамі. У гэты час мясьціна ўваходзіла ў склад Троцкага ваяводзтва. Каля 1492 вялікі князь Казімер фундаваў тут будову касьцёла. У 1498 вялікі князь Аляксандар перадаў воласьць Зьдзецел гетману вялікаму Канстантыну Астроскаму ў вечнае карыстаньне з правам заснаваньня мястэчка[7]. Апошні ў пач. XVI ст. збудаваў у мястэчку драўляны замак, які некаторы час меў важнае абарончае значэньне (у дакумэнтах згадваецца як двор Здетело).

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Зьдзецел увайшоў у склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. Станам на 1580 тут было 118 двароў і 5 вуліцаў[7]. У пач. XVIІ ст. Зьдзецел перайшоў у валоданьне Сапегаў. У 16241646 Леў Сапега збудаваў у мястэчку касьцёл, пры якім дзейнічаў шпіталь. З 1655 Зьдзецелам валодалі князі Палубінскія, з 1685 — Радзівілы. На 1689 — 126 двароў і 9 вуліцаў[7].

Палац Радзівілаў. Ю. Сасінскі, 1871

За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў студзені 1708 у ваколіцах Зьдзецела некаторы час знаходзілася асноўная групоўка расейскіх войскаў. У самім мястэчку на працягу тыдню кватараваў цар маскоўскі Пётар I. Пазьней Зьдзецел занялі швэды, якія спалілі яго разам з замкам. У 1743 мястэчка пацярпела ад пажару. У 1751 Радзівілы збудавалі ў Зьдзецеле палац. Станам на 1784 тут было 176 двароў, 5 вуліцаў і 3 завулкі; працавалі 3 млыны, школа і шпіталь[7]. У кан. XVIII ст. мясьціна перайшла ў валоданьне Солтанаў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Зьдзецел апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Апошні ўладальнік мястэчка Станіслаў Солтан браў удзел у паўстаньні 1830—1831 гадоў, за што расейскія ўлады канфіскавалі ягоныя маёнткі. Станам на 1878 тут было 118 двароў; дзейнічалі драўляная царква, мураваны касьцёл і 2 сынагогі; працавалі народная вучэльня, паштовая станцыя, валасное кіраваньне, магазын, крамы, 6 заезных двароў, корчмы; у аўторкі праводзіліся кірмашы. На 1914 — працавалі ватная фабрыка, 5 мёдаварняў, лесапільня, цагельня і 2 гарбарныя заводы.

Згодна з Рыскай мірнай дамовй (1921) Зьдзецел апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 Зьдзецел увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і зрабіўся цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці (з 8 студзеня 1954 у складзе Гарадзенскай вобласьці). У Другую сусьветную вайну з 30 чэрвеня 1941 да 9 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 25 сьнежня 1962 Дзятлаўскі раён расфармавалі, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Слонімскага, Наваградзкага і Лідзкага раёнаў. 6 студзеня 1965 раён аднавілі ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 21 чэрвеня 1990 Дзятлава атрымала статус места. 1 сьнежня 2004 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне мескіх гербу і сьцяга.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У месьце працуюць 3 сярэднія школы і школа-інтэрнат.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычныя паслугі надае меская лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, кінатэатар, 2 бібліятэкі.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаецца раённая газэта «Перамога».

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камяніцы на Рынку
Камяніцы на Рынку

Працуе гістарычна-краязнаўчы музэй[11]. Спыніцца можна ў гатэлях «Ліпічанка», «Дзядзя Ваня».

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзяў; фрагмэнты)
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (16241646)
  • Каталіцкая капліца (1813)
  • Могілкі габрэйскія
  • Палац Солтанаў (XVIII ст.)
  • Сынагога (кан. XIX ст.)
  • Сядзіба Жыбартоўшчына (пач. XIX ст.)
  • Царква Праабражэньня Гасподняга (пач. ХХ ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква могілкавая (ХІХ ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 115.
  2. ^ Легенды і паданні аб паходжанні Дзятлава // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскi, І. Я. Скарынкін — Мн.: Універсітэцкае, 1997.
  3. ^ а б Валерый Шаблюк. Дзятлава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 256.
  4. ^ П. А. Русаў. Паходжанне назвы Дзятлава // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскi, І. Я. Скарынкін — Мн.: Універсітэцкае, 1997.
  5. ^ Вячаслаў Насевіч. Слонімскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 340—341.
  6. ^ Легенды і паданні аб паходжанні горада // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскi, І. Я. Скарынкін — Мн.: Універсітэцкае, 1997.
  7. ^ а б в г д Аляксандар Ярашэвіч. Дзятлава // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 590.
  8. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
  9. ^ Zdzięcioł // Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў(пол.). Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 556.
  10. ^ Дятлово // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  11. ^ Дятлово // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дзятлавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў