Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/сьнежань
1 сьнежня: сусьветны дзень барацьбы са СНІД
- 1913 — устаноўка першай ліні канвэернай зборкі на заводзе кампаніі «Ford Motor Company»
- 1934 — у Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург) забіты Сяргей Кіраў
- 1955 — Роза Паркс (на выяве) адмовілася саступіць месца ў аўтобусе беласкураму чалавеку, з-за чаго была абваінавачаная ў парушэньні правілаў карыстаньня грамадзкім транспартам, што дало пачатак байкоту грамадзкіх аўтобусаў у Мантгомэры
- 1980 — моцны землятрус на Азорскіх астравах, 52 ахвяры, звыш за 300 чалавек паранена
- 1989 — Міхаіл Гарбачоў першым з савецкіх лідэраў наведаў Ватыкан
- 1991 — першыя прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне і Ўсеўкраінскі рэфэрэндум аб незалежнасьці
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
2 сьнежня: Лаос і ААЭ сьвяткуюць Дзень незалежнасьці
- 1805 — параза расейскіх і аўстрыйскіх войскаў у Бітве пад Аўстэрліцам ад арміі Напалеона
- 1852 — падзеньне Другой рэспублікі ў Францыі і ўсталяваньне Другой імпэрыі з імпэратарам Напалеонам III на чале (на выяве)
- 1920 — Александропальская дамова падпісаная паміж Турцыяй і Армэніяй, якая скончыла армяна-турэцкую вайну
- 1942 — зьдзейсьнены Манхэтэнскі праект (першая штучная ланцужковая ядзерная рэакцыя)
- 1956 — група рэвалюцыянэраў на чале зь Фідэлем Кастра, якая прыплыла з Мэксыкі на яхце «Гранма», высаджваецца на Кубе
- 1990 — кааліцыя на чале з канцлерам Гельмутам Колем перамагае на першых усенямецкіх выбарах з 1932 году
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
3 сьнежня: Міжнародны дзень інвалідаў
- 1586 — у Ангельшчыну з Амэрыкі ўпершыню завезеная бульба
- 1621 — Галілеа Галілей вынайшаў свой першы тэлескоп
- 1918 — Рада і Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі пакінулі Менск
- 1955 — пры ЮНЭСКО прынятае рашэньне аб заснаваньні Міжнароднай Агенцыі па атамнай энэргетыцы (МАГАТЭ)
- 1967 — першая ў сьвеце апэрацыя па перасадцы сэрца чалавеку
- 2006 — на прэзыдэнцкіх выбарах у Вэнэсуэле перамог дзейны прэзыдэнт Уга Чавэс (на выяве)
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
4 сьнежня: у Тонга Дзень аб’яўленьня дзяржавы
- 1563 — скончыўся Трыдзенскі сабор Каталіцкай Царквы, які зь перапынкамі доўжыўся 18 гадоў
- 1674 — францускія езуіты заснавалі Чыкага (на выяве)
- 1918 — прэзыдэнт ЗША Вудра Вільсан адплыў у Эўропу для удзелу ў Вэрсальскай мірнай канфэрэнцыі. Гэта быў першы выпадак, калі найвышэйшая асоба Злучаных Штатаў выехала за межы краіны
- 1939 — у складзе БССР была ўтвораная Беластоцкая вобласьць
- 1971 — пад час канцэрту Фрэнка Запы спалена казіно ў Монтрэ, падзея увекавечана ў песьні гурта Deep Purple «Smoke on the Water» (Дым над вадою)
- 1989 — у Маскве кіраўнікі Баўгарыі, Вугоршчыны, ГДР, Польшчы ды СССР асудзілі ўвод іхніх войскаў у Чэхаславакію ў жніўні 1968 году
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
5 сьнежня: Міжнародны дзень добраахвотнікаў у імя эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця
- 1492 — Хрыстафор Калюмб (на выяве) дасягнуў вострава Гаіці
- 1936 — прынятая сталінская канстытуцыя СССР
- 1957 — спушчаны на воду атамны ледакол «Ленін»
- 1965 — на Пушкінскай плошчы ў Маскве адбыўся Мітынг галоснасьці — першая публічная акцыя савецкіх дысыдэнтаў
- 2003 — адкрыты Паўночна-Муйскі тунэль
- 2009 — пажар у начным клюбе ў Пермі
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
6 сьнежня: Дзень незалежнасьці ў Ірляндыі і Фінляндыі
- 1705 — адбылося ганаровае прысьвячэньне касьцёла (на выяве) сьв. Францішку Ксавэрыю
- 1768 — выйшла ў сьвет першае выданьне Энцыкляпэдыі Брытанікі
- 1921 — падпісаная дамова паміж урадам Вялікабрытаніі ды Ірляндзкай Рэспублікай, якая паклала канец вайне за незалежнасьць Ірляндыі
- 1991 — заснаваныя Ўзброеныя сілы Ўкраіны
- 2000 — адкрыты 116-ы хімічны элемэнт унунгексіюм
- 2003 — заснаваная Баўгарская Вікіпэдыя
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
7 сьнежня: Міжнародны дзень грамадзянскай авіяцыі
- 43 да н. э. — забойства Марка Туліюса Цыцэрона
- 1550 — каранацыя Барбары Радзівіл (на выяве) у Кракаве
- 1732 — у Лёндане адкрыўся Каралеўскі тэатар Ковэнт-Гардэн
- 1921 — заснаваньне Таварыства беларускай школы
- 1941 — Другая сусьветная вайна: Японія атакуе Пэрл-Харбар, ЗША ўступае ў вайну
- 1972 — з арбіты касьмічнага карабля Апалён-17 быў зроблены сусьветна вядомы здымак Зямлі «Блю марбл» (анг. The Blue Marble)
- 1988 — землятрус у Армэніі, больш як 25000 чалавек загінулі
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
8 сьнежня: Дзень канстытуцыі ў Румыніі і ва Ўзбэкістане
- 1409 — Вялікая вайна: у Берасьці скончылася нарада Ягайлы і Вітаўта пра плян супольных вайсковых дзеяньняў супраць Тэўтонскага ордэна
- 1432 — Грамадзянская вайна ў ВКЛ: паміж войскамі вялікіх князёў Сьвідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча адбываецца Ашмянская бітва
- 1506 — абраньне вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога (на выяве) каралём польскім
- 1812 — Вайна 1812 году: войскі Расейскай імпэрыі займаюць Горадню
- 1854 — Папа рымскі Піюс IX абвясьціў дагмат Беззаганнага зачацьця Панны Марыі
- 1926 — да БССР далучыліся Гомельскі і Рэчыцкі паветы колішняй Гомельскай губэрні РСФСР
- 1991 — падпісаньне Белавескіх пагадненьняў, якія паклалі канец існаваньню СССР
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
9 сьнежня: Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй
- 1884 — у Чыкага запатэнтавалі першыя ролікавыя канькі
- 1948 — Генэральная Асамблея ААН ухваліла Міжнародную канвэнцыю пра папярэджваньне злачынства генацыду і пакараньня за яго
- 1968 — у Сан-Францыска на прафэсійнай канфэрэнцыі Дуглас Энгельбарт упершыню публічна прадэманстраваў вынайдзеныя ім ці ў ягонай лябараторыі кампутарную мыш і гіпэртэкст
- 1976 — заснаваньне Беларускага дзяржаўнага музэя народнага архітэктуры і побыту
- 1981 — у Менску адкрыўся помнік клясыку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу (на выяве)
- 1990 — Лех Валенса атрымаў перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
10 сьнежня: Міжнародны дзень правоў чалавека
- 1520 — Марцін Лютэр публічна спаліў у двары Вітэнбэрскага ўнівэрсытэту папскую булю пра адлучэньне яго ад Касьцёла, што паклала пачатак аддзяленьню ад каталіцтва Рэфарматарскай царквы, якая атрымала назву Лютэранскай
- 1589 — каралева і вялікая княгіня Ганна Ягелонка надала Кобрыню мескі герб (на выяве)
- 1868 — у Лёндане зьявіўся першы сьвятлафор
- 1945 — адкрылася Беларуская гімназія ў Рэгенсбургу (Нямеччына)
- 1948 — Генэральная Асамблея ААН зацьвердзiла i абвясьцiла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека
- 1963 — увод у эксплюатацыю першай чаргі калійнага камбінату ў Салігорску
- 1991 — цэнтральны праспэкт Менску атрымаў новую назву ў гонар Францішка Скарыны
- 2007 — пачаліся трансьляцыі тэлеканала «Белсат»
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
11 сьнежня: Міжнародны дзень гораў
- 1605 — шлюб караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы і Канстанцыі Габсбург
- 1618 — падпісаньне Дэвулінскага замірэньня, якое завяршыла вайну Рэчы Паспалітай з Маскоўская дзяржавай
- 1769 — у Ангельшчыне запатэнтавалі жалюзі
- 1894 — у Парыжы адкрылася першая ў сьвеце аўтамабільная выстава, у якой бралі ўдзел 9 кампаніяў
- 1921 — зьезд прадстаўнікоў Заходняй Беларусі ў Вільні
- 1941 — Другая Сусьветная вайна: Італія і Нямеччына абвясьцілі вайну ЗША
- 1946 — пры ААН утварыўся ЮНІСЭФ (на выяве)
- 1955 — у Лёндане адкрыўся помнік на магіле ўдзельніка Слуцкага паўстаньня Лявона Рыдлеўскага
- 1991 — утварэньне Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту дакумэнтазнаўства і архіўнай справы
- 1994 — Расея распачала першую ваенную кампанію ў Чачэніі
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
12 сьнежня: Дзень незалежнасьці ў Кеніі, Дзень канстытуцыі ў Расеі
- 1501 — каранацыя вялікага князя Аляксандра ў Кракаве
- 1796 — у складзе Расейскай імпэрыі ўтвораная Беларуская губэрня
- 1911 — сталіца Індыі перанесеная з Калкаты ў Дэлі
- 1925 — у ЗША адкрыўся гатэль «Матэль», які даў назву ўсім матэлям
- 1957 — закладзеная станцыя «Ўсход» на Антарктыдзе (на выяве)
- 1958 — Гвінэя далучылася да ААН
- 1991 — РСФСР выйшла са складу СССР
- 1991 — сталіца Нігерыі перанесеная ў Абуджу
- 2008 — выйшла першая вэрсія браўзэра Google Chrome
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
13 сьнежня: Мальта сьвяткуе Дзень рэспублікі
- 1545 — распачаўся Трыдэнцкі сабор (на выяве)
- 1575 — у выніку вольнай элекцыі ў Варшаве Ганну Ягелонку абралі каралевай і вялікай княгіняй, аднак неўзабаве ўлада і тытул перайшлі да яе новага мужа Стэфана Баторыя
- 1595 — запароскія казакі С. Налівайкі захапілі Магілёў, разрабавалі і спалілі яго (у тым ліку шэраг цэркваў)
- 1620 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Воршы Магдэбурскае права і герб
- 1919 — адбыўся раскол Рады БНР на Найвышэйшую Раду і Народную Раду БНР
- 1981 — у зьвязку з ростам папулярнасьці прафсаюзу «Салідарнасьць» камуністычныя ўлады ўвялі ў Польшчы ваеннае становішча
- 1994 — у Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце (ЗША) прайшла першая арганізацыйная сустрэча кансорцыюму World Wide Web, створанага як міжнародная асацыяцыя для распрацоўкі і пашырэньня ўніфікаваных пратаколаў перадачы зьвестак у інтэрнэце
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
14 сьнежня: Украіна ўшаноўвае удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС
- 1547 — Радзівілы атрымалі тытул князёў
- 1586 — у Вялікім Княстве Літоўскім упершыню ва Ўсходняй Эўропе зрабілі патолягаанатамічнае ўскрыцьцё цела нябожчыка — Стэфана Баторыя
- 1782 — браты Мангалф’е запусьцілі ў паветра першы паветраны шар
- 1862 — у Менску ўпершыню было відаць паўночнае зьзяньне (на выяве)
- 1903 — браты Райт у Паўночнай Караліне зрабілі спробу першага палёту на апараце, цяжэйшым за паветра
- 1911 — экіпаж на чале з Руалем Амундсэнам упершыню дасягнуў Паўднёвага полюсу
- 1939 — Савецкі Саюз вылучылі са складу Лігі Нацыяў за напад на Фінляндыю
- 1949 — Ерусалім абвясьцілі сталіцай Ізраілю
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
15 сьнежня: Міжнародны дзень гарбаты
- 533 — бізантыйскія войскі перамаглі вандалаў у бітве пад Трыкамарам
- 1595 — бітва войска Вялікага Княства Літоўскага з казацкімі загонамі С. Налівайкі на Буйніцкім полі (каля Магілёва).
- 1862 — пачалася эксплюатацыя першай чыгункі на Беларусі; яна зьвязала Горадню з Парэччам і была часткаю Пецярбурска-Варшаўскай дарогі
- 1917 — у Кішынёве абвясьцілі Малдаўскую Дэмакратычную Рэспубліку
- 1934 — у Кіеве НКВД расстраляла 28 «чальцоў» выдуманага «Аб’яднаньня ўкраінскіх нацыяналістаў», сярод якіх быў шэраг украінскіх пісьменьнікаў
- 1966 — адкрыцьцё дзясятага спадарожніка Сатурна, названага Янусам (на выяве)
- 1985 — у Беларусі нарадзіўся 10-мільённы жыхар
- 1991 — выйшла ў этэр першая перадача Польскага Радыё на беларускай мове
- 1995 — валюта Эўрапейскага валютнага зьвязу атрымала сваё сучаснае найменьне эўра
- 2000 — ва Ўкраіне канчаткова спынілася праца Чарнобыльскай АЭС
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
16 сьнежня: Казахстан сьвяткуе Дзень незалежнасьці
- 1388 — першы пісьмовы ўспамін пра Маладэчна
- 1773 — «Бостанскае піцьцё гарбаты»: жыхары Бостана выкінулі ў мора груз гарбаты з ангельскага судна ў знак пратэсту супраць мытнай палітыкі Вялікабрытаніі; гэтая падзея спрычыныліся да амэрыканскай вайны за незалежнасьць (на выяве)
- 1880 — распачалася Першая бурская вайна
- 1947 — у лябараторыях Bell Labs упершыню стварылі дзейны біпалярны транзыстар
- 1951 — у Нью-Ёрку ўтварыўся Беларускі інстытут навукі і мастацтва
- 1971 — Банглядэш атрымаў незалежнасьць ад Пакістану
- 1976 — увод у эксплюатацыю другой лініі Кіеўскага мэтрапалітэну
- 1991 — Казахстан абвясьціў сваю незалежнасьць
- 2002 — публікацыя першых вэрсіяў ліцэнзіяў Creative Commons
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
17 сьнежня: Дзень беларускага кіно
- 1538 — Папа рымскі Павал III адлучыў ад Касьцёла ангельскага караля Генрыха VIII
- 1777 — Францыя вызнала незалежнасьць ангельскіх калёніяў у Паўночнай Амэрыцы (будучых Злучаных Штатаў Амэрыкі).
- 1903 — першы ў гісторыі палёт самалёта
- 1924 — утварылася прафэсійнае аб’яднаньне беларускіх кінэматаграфістаў і фатографаў «Белдзяржкіно» (на выяве)
- 1926 — у БССР прайшоў першы ўсеагульны перапіс насельніцтва
- 1986 — у Кембрыдзкім шпіталі ўпершыню ў гісторыі мэдыцыны зрабілі адначасную перасадку сэрца, печані і лёгкіх
- 1988 — І зьезд Беларускага аб’яднаньня студэнтаў
- 1992 — у Менску распачаўся І сход беларусаў блізкага замежжа (працягваўся 2 дні)
- 1994 — у Вільні на могілках Росы зьявіўся помнік Альбіну Стаповічу
- 2011 — у Нідэрляндзкай Вікіпэдыі зьявіўся мільённы артыкул.
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
18 сьнежня: Міжнародны дзень мігранта
- 1865 — у ЗША прынялі Трынаццатую папраўку да Канстытуцыі, якая скасавала рабства (на выяве)
- 1890 — у Лёндане адкрылася першая ў сьвеце падземная электрыфікаваная чыгунка (мэтрапалітэн)
- 1917 — у Менску распачаўся I Усебеларускі кангрэс
- 1917 — РСФСР вызнаў незалежнасьць Фінляндыі
- 1940 — у Трэцім Райху зацьвердзілі дырэктыву №21 («Плян Барбароса» — кодавая назва пляну нападу Нямеччыны на СССР)
- 1973 — Пётар Клімук зрабіўся першым беларусам, які паляцеў у космас
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
19 сьнежня: Міжнародны дзень дамапогі бедным
- 1863 — ангелец Фрыдэрык Волтан запатэнтаваў лінолеўм
- 1915 — Казімер Малевіч упершыню апублікаваў у Петраградзе 39 беспрадметных працаў, сярод якіх быў і знакаміты «Чорны квадрат» (на выяве)
- 1964 — у вёсцы Лаша адкрыўся мэмарыяльны музэй Яўхіма Карскага
- 1965 — пераабраньне Шарля дэ Голя на пасаду прэзыдэнта Францыі
- 1972 — на Зямлю вярнуўся экіпаж касьмічнага карабля «Апалён-17», чым завяршылася амэрыканская месяцовая кампанія
- 1984 — у Пэкіне Маргарэт Тэтчэр і Чжао Цзіян падпісалі дамову пра вяртаньне ў 1997 годзе брытанскай калёніі Ганконг пад юрысдыкцыю Кітаю пры ўмове захаваньня ў ім цягам наступных 50 гадоў капіталістычнай сыстэмы
- 1992 — у Менску распачаўся І сход беларусаў блізкага замежжа
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
20 сьнежня: Міжнародны дзень салідарнасьці людзей, Дзень супрацоўнікаў ворганаў дзяржаўнай і нацыянальнай бясьпекі ў Беларусі
- 1569 — вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Суражу мескі герб
- 1863 — у Вільні на Лукіскай плошчы ўлады Расейскай імпэрыі расстралялі Цітуса Далеўскага, памочніка Кастуся Каліноўскага
- 1879 — Томас Эдысан правёў дэманстрацыю працы лямпы напальваньня
- 1924 — у Латвіі ўтварылася культурна-асьветнае таварыства «Беларуская хатка»
- 1937 — у Менску бальшавікі расстралялі гісторыка Васіля Дружчыца, мовазнаўца і грамадзкага дзеяча Сьцяпана Некрашэвіча (на выяве), літаратуразнаўца і пэдагога Міхаіла Піятуховіча
- 1938 — у СССР увялі працоўныя кніжкі
- 1999 — Партугалія перадала Макао Кітаю
- 2000 — парлямэнт Вялікабрытаніі ўхваліў клянаваньне, але вылучна ў мэдычных мэтах
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1846 — Робэрт Лістан правёў першую ў Эўропе хірургічную апэрацыю з анэстэзіяй
- 1898 — П’ер і Марыя Кюры адкрылі рад (на выяве)
- 1913 — у нью-ёркскай газэце надрукавалі першую ў гісторыі крыжаванку
- 1918 — на загад Рады дзяржаўнай абароны Летувы ўтварыўся Першы гарадзенскі беларускі полк
- 1923 — Нэпал пазбавіўся статусу пратэктарату Брытаніі і зрабіўся незалежнай дзяржавай
- 1958 — абраньне Шарля дэ Голя першым прэзыдэнтам Пятае Рэспублікі (Францыя)
- 2007 — да Шэнгенскага пагадненьня далучылася 9 краінаў ЭЗ — Летува, Латвія, Эстонія, Польшча, Чэхія, Славаччына, Славенія, Вугоршчына і Мальта
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
22 сьнежня: Дзень энэргетыка ў Беларусі
- 1216 — Папа рымскі Ганорый III зацьвердзіў ордэн вандроўных казаньнікаў (дамініканаў)
- 1264 — падпісаньне мірнай і гандлёвай дамовы Полацку з Рыгай і Інфлянцкім ордэнам
- 1845 — у Філядэльфіі (ЗША) прайшла дэманстрацыя працы першага сынтэзатара голасу, створанага нямецкім вынаходнікам Ёзэфам Фабэрам
- 1917 — у Менску ўтварыўся Выканаўчы камітэт Першага Ўсебеларускага зьезду
- 1932 — афіцыйная рэгістрацыя Таварыства беларускай асьветы, створанага ў Вільні
- 1937 — у вязьніцы НКВД (Алматы) бальшавікі расстралялі беларускага рымска-каталіцкага сьвятара і грамадзкага дзеяча Янку Вярсоцкага
- 1938 — каля берагоў Паўднёвай Афрыкі злавілі першую лятымэрыю (на выяве) — найдаўнейшую з сучасных рыбаў
- 1945 — у Менску адкрыўся Беларускі тэатральны інстытут (з 1993 году — Беларуская акадэмія мастацтваў)
- 1988 — згодна з падпісанай ПАР дамовай апошняя калёнія ў Афрыцы — Намібія — атрымала незалежнасьць
- 1989 — у Румыніі перамагла народная рэвалюцыя, скіраваная супраць рэжыму Нікалае Чаўшэску
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
23 сьнежня: Сусьветны Дзень сноўбордынгу
- 1595 — складаньне Берасьцейскай уніі
- 1791 — расейская імпэратрыца Кацярына II усталявала на новадалучаных тэрыторыях Рэчы Паспалітай «мяжу жыдоўскай аселасьці» (на выяве)
- 1884 — у варшаўскім выданьні «Słowo» зьявіўся першы ўрывак з аповесьці Генрыка Сянкевіча «Патоп»
- 1926 — беларускі драматург Францішак Аляхновіч атрымлівае статус грамадзяніна БССР
- 1947 — першая дэманстрацыя транзыстара на Bell Labs
- 1954 — Джозэф Мюрэй правёў першую ўдалую трансплянтацыю ныркі
- 1963 — Папа рымскі Павал VI падвысіў статус Украінскай грэка-каталіцкай царквы з узроўню мітраполіі да вярхоўнага арцыбіскупства
- 1990 — 88,5% удзельнікаў рэфэрэндуму выказаліся за незалежнасьць Славеніі ад Югаславіі
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
24 сьнежня: вігілія Божага Нараджэньня ў каталікоў
- 1223 — у Грэчча (Італія) Сьвяты Францішак з Асізі зладзіў першую ў сьвеце калядную батлейку (на выяве)
- 1659 — Трынаццацігадовая вайна: маскоўскія войскі па пераходзе Буга захапілі Заблудаў і забілі месьцічаў, што схаваліся ў касьцёле
- 1812 — Вайна 1812 году: войскі Напалеона пакінулі тэрыторыю сучаснай Беларусі
- 1920 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Наша думка»
- 1942 — ва ўрочышчы Трасьцянец пад Менскам нацысты забілі беларускага каталіцкага сьвятара і грамадзкага дзеяча Вінцэнта Гандлеўскага
- 1951 — Лібія абвясьціла незалежнасьць ад Італіі
- 1976 — у Гарадку адкрыўся краязнаўчы музэй
- 1979 — СССР увёў войскі ў Афганістан
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
25 сьнежня: Божае Нараджэньне паводле грэгарыянскага календара (на выяве)
- 336 — у Рыме адбылося першае дакумэнтальнае засьведчанае сьвяткаваньне Раства
- 800 — Карл Вялікі каранаваўся як імпэратар Рымскае імпэрыі
- 1741 — Цэльсіюс вынайшаў шкалу вымярэньня тэмпэратуры
- 1979 — у Менску савецкія ўлады разагналі калядную працэсію, якую зладзілі студэнты
- 1989 — расстрэл румынскага дыктатара Нікалае Чаўшэску і ягонай жонкі
- 1991 — Міхаіл Гарбачоў пакінуў пасаду прэзыдэнта СССР
- 1998 — прайшоў першы перапіс насельніцтва незалежнай Беларусі, яно склала больш за 10 мільёнаў чалавек
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
26 сьнежня: Славенія сьвяткуе Дзень незалежнасьці і адзінства
- 1566 — Гарадзенскі сойм пастанавіў далучыць Інфлянты да Вялікага Княства Літоўскага
- 1776 — Вайна за незалежнасьць ЗША: пад Трэнтанам войска Джорджа Вашынгтона здабыла перамогу над ангельцамі, якая зрабілася пераломнай у барацьбе паўночнаамэрыканскіх калёніяў за незалежнасьць
- 1820 — Адам Міцкевіч напісаў «Оду да маладосьці»
- 1825 — у Пецярбурзе пачалося Паўстаньне дзекабрыстаў (на выяве)
- 1916 — віленская прэм'ера п'есы «На Антокалі» драматурга Францішка Аляхновіча
- 1926 — на экраны выйшаў першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» паводле аповесьці Міхася Чарота «Сьвінапас» (рэжысэр Юры Тарыч)
- 1937 — у Новасыбірску бальшавікі расстралялі беларускага мастацтвазнаўца і літаратуразнаўца Мікалая Касьпяровіча, а ў Менску — беларускага актора Антона Ждановіча
- 1991 — СССР спыніў існаваньне як суб’ект міжнароднага права
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1587 — каранацыя Жыгімонта Вазы ў Кракаве
- 1831 — Чарлз Дарвін узыйшоў на карабель «Бігль», каб выправіцца ў падарожжа, у часе якога ён сфармуляваў тэорыю эвалюцыі
- 1908 — у Вільні ўтварылася беларускае кнігавыдавецкае таварыства «Наша хата»
- 1918 — Рада Беларускай Народнай Рэспублікі пераехала зь Вільні ў Горадню
- 1927 — у СССР афіцыйна завяршылася палітыка НЭПу
- 1934 — Пэрсія зьмяніла назву на Іран
- 1945 — утварэньне Міжнароднага валютнага фонду (на выяве)
- 1949 — Нідэрлянды вызналі сувэрэнітэт Інданэзіі
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
28 сьнежня: Міжнародны дзень кіно
- 1588 — Горадня згодна з пастановай сойму зрабілася цэнтрам каралеўскай эканоміі
- 1869 — у Агаё (ЗША) Ўільям Сэмпл запатэнтаваў першую жуйку
- 1895 — у Парыжы (Францыя) адбыўся публічны паказ «Сынэматографу братоў Люмьер», што сымбалізавала нараджэньне кінэматографу
- 1895 — нямецкі фізык Вільгельм Рэнтген у Вюрцбурзе ўпершыню абвясьціў пра вынаходжаньне рэнтгенаўскіх прамянёў (на выяве)
- 1920 — здушэньне аддзеламі Чырвонай арміі Слуцкага антыбальшавіцкага паўстаньня
- 1921 — з прыватных збораў Івана Луцкевіча ў Вільні ўтварыўся Беларускі музэй
- 1927 — у Вільні распачаўся I зьезд Таварыства беларускай школы
- 1991 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з ЗША
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1845 — Рэспубліка Тэхас увайшла ў склад ЗША ў якасьці 28-га штату
- 1911 — Манголія здабыла незалежнасьць ад Манджурыі
- 1937 — Ірляндыя абвясьціла рэспубліканскую канстытуцыю і такім чынам перастала вызнаваць вяршынства Брытанскай кароны
- 1961 — першы прамысловы ток дала Бярозаўская ДРЭС, з будовай якой зьвязваецца заснаваньне Белаазёрску
- 1967 — Д. А. Ўілер упершыню ўжыў у публічнай лекцыі паняцьце «чорная дзірка» (на выяве)
- 1989 — Вацлаў Гавел зрабіўся першым некамуністычным прэзыдэнтам паваеннай Чэхаславаччыны
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1667 — cпыніў дзейнасьць Віленскі манэтны двор, асноўны цэнтар манэтнае вытворчасьці Вялікага Княства Літоўскага
- 1842 — у дачыненьні да тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расейскай імпэрыі ўпершыню ўжылі назву «Паўночна-Заходні край», якая распаўсюджвалася на Віленскую, Віцебскую, Гарадзенскую, Ковенскую, Магілёўскую і Менскую губэрні
- 1917 — у ноч на 31 сьнежня ў Менску бальшавікі штыхамі і кулямётамі разагналі I Усебеларускі зьезд пасьля таго, як ён абвясьціў дзяржаўную аўтаномію Беларусі
- 1918 — распачаў дзейнасьць Менскі беларускі пэдыгагічны інстытут
- 1922 — утварэньне СССР
- 1937 — у Менску бальшавікі расстралялі беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча, гісторыка і філёзафа Аляксандра Цьвікевіча
- 1951 — заснаваньне Згуртаваньня беларускай моладзі ў Амэрыцы
- 1975 — у Жупранах зьявіўся помнік Францішку Багушэвічу, у Кушлянах адкрыўся дом-музэй паэта (на выяве)
- 1978 — у Капылі адкрыўся краязнаўчы музэй
- 1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні зь Летувою
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку
- 1600 — утварэньне Брытанскай Ост-Індзкай кампаніі
- 1857 — Атава атрымала статус сталіцы Канады
- 1879 — Томас Эдысан упершыню прэзэнтаваў электрычнае асьвятленьне
- 1976 — у Мэльбурне распачалася I сустрэча беларусаў Аўстраліі
- 1990 — увод у эксплюатацыю другой лініі Менскага мэтрапалітэну
- 1992 — беларускія вайскоўцы, памежнікі і супрацоўнікі спэцслужбаў склалі прысягу на вернасьць Беларусі; гэтым актам завершылася юрыдычнае афармленьне Ўзброеных сілаў і ворганаў дзяржаўнай бясьпекі краіны
- 1999 — першы прэзыдэнт Расейскае Фэдэрацыі Барыс Ельцын пайшоў у адстаўку
- 2009 — на Ігналінскай АЭС спынілася праца апошняга рэактару №2
Архіў · Сёньня 31 траўня 2012 году · Абнавіць гэтую старонку